Святлана Ціханоўская і Аліна Коўшык віншуюць беларусак з Днём маці
Дарагія беларускія жанчыны, паважаныя маці і бабулі! Святлана Ціханоўская і Аліна Коўшык віншуюць вас са святам – Днём маці. Любоў да дзіцяці – не толькі пачуццё, гэта вялікая адказнасць. Быць маці – гэта знаходзіць сілы ўсміхнуцца дзецям нават калі хочацца крычаць ад няўцешнасці і стомы. Толькі мы, жанчыны, ведаем, якую вялікую працу робім штодня – […]
14 кастрычніка, 2022
Інфармацыя аб запуску плана «Перамога» з’яўляецца несапраўднай
Інфармацыя аб запуску плана «Перамога» з’яўляецца НЕСАПРАЎДНАЙ – заяўляе прадстаўнік Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па аднаўленні законнасці і правапарадку Аляксандр Азараў. Азараў просіць беларусаў праяўляць пільнасць і давяраць толькі арыгінальнаму каналу BYPOL (https://t.me/By_Pol) і чат-боту плана «Перамога» (t.me/plan_peramoga_bot), паколькі злачынны рэжым усяляк спрабуе справакаваць і выявіць удзельнікаў плана, баючыся яго патэнцыялу.
14 кастрычніка, 2022
Святлана Ціханоўская адкрывае ў Бруселі Місію дэмакратычнай Беларусі, якую ўзначаліць Уладзімір Астапенка
Сёння нацыянальная лідарка і кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінету Святлана Ціханоўская падпісала неабходныя паперы з кіраўніцтвам Фландрыі і атрымала ключы ад памяшкання, дзе будзе працаваць Місія. Урад Фландрыі перадаў будынак у карыстанне дэмакратычных сілаў цалкам бескаштоўна. Сёння ўжо адбылося першае мерапрыемства – сустрэча з дыяспарай. Адкрываючы офіс, Святлана Ціханоўская падзякавала прэм'ер міністру Фландрыі і адзначыла: «Я […]
13 кастрычніка, 2022
Святлана Ціханоўская падчас выступу ў Камітэце па знешніх справах Еўрапарламента заклікала прызнаць Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
«Мы гатовыя супрацоўнічаць і рэалізоўваць сумесныя праекты у рамках «Усходняга партнёрства» і іншых праграм. Мы ўжо наладзілі падобнае супрацоўніцтва з Радай Еўропы. Цяпер упершыню ў гісторыі Рада Еўропы будзе ўзаемадзейнічаць не з афіцыйным урадам, а з нашым дэмакратычным рухам. Мы заклікаем Еўрапарламент зрабіць тое ж». Таксама Ціханоўская адзначыла, што лепшай дапамогай Украіне ў вайне з […]
13 кастрычніка, 2022
Выступ Святланы Ціханоўскай перад Камітэтам Еўрапейскага парламента па замежных справах, 2022 год
«Паважаны старшыня Макалістэр, Паважаныя чальцы Еўрапейскага парламента, Дарагія сябры, На мінулым тыдні адбылася знакавая падзея. Наш добры таварыш, праваабаронца і асабісты герой для мяне і многіх – Алесь Бяляцкі – атрымаў Нобелеўскую прэмію міру. Калі ласка, давайце паапладуем яму! Алесь даведаўся пра гэтую прэмію, знаходзячыся ў турэмнай камеры. Два гады таму ён выступаў тут, у […]
13 кастрычніка, 2022
Прадстаўнік па транзіце ўлады Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Павел Латушка правёў у Берліне сустрэчы ў ведамстве Канцлера, МЗС і Бундэстагу Германіі, а таксама выступіў у Нямецкай радзе па знешняй палітыцы
Галоўнай мэтай усіх сустрэч з'яўлялася вызначэнне магчымых канкрэтных крокаў з боку ўрада Германіі па захаванні незалежнасці Беларусі ва ўмовах расійскай агрэсіі і рэжыму Лукашэнкі. Былі абмеркаваныя: – канкрэтныя крокі па недапушчэнні размяшчэння групоўкі расійскіх войскаў на тэрыторыі Беларусі; – магчымасць супрацоўніцтва нямецкіх органаў выканаўчай і заканадаўчай улады з Аб'яднаным Пераходным Кабінетам Беларусі; – стратэгія дзеянняў […]
13 кастрычніка, 2022
Зварот Святланы Ціханоўскай да чальцоў Еўрапейскай народнай партыі ў Еўрапейскім Парламенце, 2022
«Прэзідэнтка Раберта Мецола, Шаноўны Манфрэд Вэбер, Шаноўны Андрус Кубілюс, Шаноўная Раса Юкнявічэне, Спадарыні і спадары, Паважаныя чальцы фракцыі Еўрапейскай народнай партыі. Вы падтрымліваеце дэмакратычную Беларусь ужо шмат гадоў. Вашая партыя заўсёды была побач, калі нам патрэбная была дапамога. Вы дапамагалі нам дабіцца вызвалення палітычных зняволеных. Вы прыцягвалі рэжым да адказнасці. Вы заклікалі еўрапейскія і нацыянальныя […]
13 кастрычніка, 2022
Прадстаўнік па замежных справах Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Валер Кавалеўскі знаходзіцца ва Украіне з мэтай усталявання афіцыйных адносінаў Кабінета з уладамі Украіны
Плануецца, што падчас паездкі Кавалеўскі праінфармуе ўкраінскі бок аб дзейнасці Кабінета, правядзе кансультацыі ў сувязі з эскалацыяй удзелу рэжыму Лукашэнкі ў расійскай агрэсіі супраць Украіны. Будуць таксама разгледжаныя супольныя захады па абароне незалежнасці абедзвюх краін ва ўмовах расійскай агрэсіі і па вырашэнні ўнутрыпалітычнага крызісу ў Беларусі. Таксама Кавалеўскі мае намер абмеркаваць прапановы па фарматах супрацоўніцтва […]
12 кастрычніка, 2022
Святлана Ціханоўская запрашае на асабістыя размовы з беларусамі ў гэты чацвер
Вы можаце зарэгістравацца на асабістую размову са Святланай і яе камандай па гэтай спасылцы: https://us06web.zoom.us/meeting/register/tZwocuyupj4iH9a_AlU1uAqwVSihhSOdSFcE. Размова пройдзе ў чацвер, 13 кастрычніка, з 19:30 да 20:30 па Мінску. Пасля рэгістрацыі вы атрымаеце персанальны час для званка, на якім зможаце падзяліцца сваімі ідэямі, задаць пытанне і абмеркаваць сваю праблему. Мы хочам быць упэўненыя, што ўсім, хто зарэгістраваўся, хопіць […]
12 кастрычніка, 2022
Прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па абароне і нацыйнай бяспецы Валерый Сахашчык звярнуўся да вайскоўцаў і ўсіх беларусаў
«Што чакае нас? Цягам першых некалькіх сутак будзе знішчаны Мазырскі НПЗ і ўся крытычная інфраструктура ў прымежнай палосе». Падрабязней – у відэа.
12 кастрычніка, 2022
Сумесная заява прадстаўніцы па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Аліны Коўшык і прадстаўніцы Офіса Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі Таццяны Шчытцовай
Сумесная заява прадстаўніцы па нацыянальным адраджэнні Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Аліны Коўшык і прадстаўніцы Офіса Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі Таццяны Шчытцовай у сувязі з публікацыяй палажэння Міністэрства адукацыі «Аб установе вышэйшай адукацыі» 6 кастрычніка 2022 г. Новае палажэнне «Аб установе вышэйшай адукацыі» сведчыць аб небяспечнай змене прыярытэтаў у навуковай і адукацыйнай палітыцы […]
11 кастрычніка, 2022
Святлана Ціханоўская наведае Брусель 11-14 кастрычніка па запрашэнні Еўрапарламента
Падчас візіту Святлана Ціханоўская возьме ўдзел у сустрэчы жанчын-спікерак Еўрапейскага Звязу і выступіць перад Камітэтам па замежных справах ЕЗ (AFET). Яна таксама запусціць стварэнне Офіса за дэмакратычную Беларусь у Бруселі. Нацыянальная лідарка і кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета раскажа еўрапейскім палітыкам пра заяву рэжыма аб разгортванні аб'яднаных расійска-беларускіх сілаў, пагрозу незалежнасці Беларусі з боку рэжыма і пра рэпрэсіі супраць беларусаў. Яна таксама прадставіць магчымыя выхады з палітычнага крызісу і вынікі […]
11 кастрычніка, 2022
«Мы прапануем збудаваць альянс з дэмакратычнай Беларуссю». Ціханоўская звярнулася да Зяленскага
«Я веру, што Расія атрымае паразу, а Украіна адновіць сваю тэрытарыяльную цэласнасць і абароніць незалежнасць. Беларусы ўвесь гэты час будуць з народам Украіны. Беларусы – гэта не Лукашэнка. Лукашэнка – ганьба маёй краіны. Што Лукашэнка абвесціць заўтра ці паслязаўтра – невядома, бо ён ужо не прымае рашэнні, за яго гэта робіць Крэмль. Таму Беларусь павінна […]
10 кастрычніка, 2022
Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі паведамляе, што прадстаўнікі Кабінета выканалі пастаўленыя перад імі задачы ў перыяд з 22 верасня па 5 кастрычніка
У адпаведнасці з Пастановай №2 ад 22 верасня 2022 г. Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі паведамляе, што прадстаўнікі Кабінета выканалі пастаўленыя перад імі задачы ў перыяд з 22 верасня па 5 кастрычніка наступным чынам: Прадстаўнік па законнасці і правапарадку Аляксандр Азараў праінфармаваў Кабінет аб ступені гатоўнасці мабілізацыйнага плана «Перамога» і вызначэнні яго галоўных прадпісанняў для ўдзельнікаў. […]
10 кастрычніка, 2022
Алесь Бяляцкі: другі Нобелеўскі лаўрэат ад Беларусі – і ён у турме
Сёння заснавальнік праваабарончага цэнтра «Вясна-96» і палітвязень Алесь Бяляцкі атрымаў Нобелеўскую прэмію міру разам з украінскім «Цэнтрам Грамадзянскіх Свабодаў» і расійскім «Мемарыялам». Яшчэ з 1980-х гадоў Алесь Бяляцкі бараніў правы чалавека. У 1996 годзе ён заснаваў праваабарончую арганізацыю «Вясна». Яна змагалася з самавольствам і беззаконнем Лукашэнкі, які ў 1996 годзе атрымаў неабмежаваную ўладу пасля змены […]
07 кастрычніка, 2022
«Замарозка цэнаў не вырашае праблему, а наадварот яе паглыбляе». Алесь Аляхновіч – пра тое, як забарона росту цэнаў зробіць толькі горш і як можна на самай справе вырашыць праблему
У гэтым відэа прадстаўнік Ціханоўскай па эканамічных рэформах Алесь Аляхновіч простымі словамі расказвае пра тое, як працуе эканоміка, як забарона росту цэнаў зробіць толькі горш і як можна на самай справе вырашыць праблему. «Замарозка цэнаў не вырашае праблему, а наадварот яе паглыбляе. Бо недахоп тавару нараджае чорны рынак з цэнамі ўжо значна вышэйшымі за афіцыйныя. […]
07 кастрычніка, 2022
Святлана Ціханоўская віншуе Алеся Бяляцкага з атрыманнем Нобелеўскай прэміі міру
«Гэта выдатная навіна! Алесь Бяляцкі – гонар беларусаў. Цяпер пра гэта ведаюць ва ўсім свеце. Цяпер у Беларусі ёсць яшчэ адзін Нобелеўскі лаўрэат – які супрацьстаіць дыктатуры і вайне. Я віншую Алеся і яго родных з гэтай узнагародай. Я ўпэўненая, што для іх сям’і гэта вельмі важны знак падтрымкі. Але гэтая ўзнагарода – яшчэ і […]
07 кастрычніка, 2022
Святлана Ціханоўская: «Рэжым спрабуе вырашыць праблемы ў эканоміцы – на гэты раз забараняючы павышаць цэны»
Святлана Ціханоўская: «Рэжым спрабуе вырашыць праблемы ў эканоміцы – на гэты раз забараняючы павышаць цэны. З такім жа поспехам можна забараняць дажджы або тэмпературу ніжэй за нуль. Усё гэта не мае ніякага дачынення да рэальнасці і, на жаль, праблему не вырашае. Утрыманне цэнаў можа прывесці, хіба што, да дэфіцыту тавараў – што зробіць жыццё беларусаў […]
06 кастрычніка, 2022
Пашырыць кааліцыю і наладзіць супрацоўніцтва з Украінай: Святлана Ціханоўская выступіла на Варшаўскім форуме па бяспецы
Прыводзім частку яе выступу. «Зараз у нас вакно магчымасцяў. Ужо стала зразумела, што без свабоднай Беларусі не будзе бяспечнай Украіны і бяспечнай Еўропы. Дзякуючы вашай паслядоўнай пазіцыі рэжым быў ізаляваны, а грамадзянская супольнасць і незалежныя СМІ аднавілі сваю працу. Але трэба рабіць болей. Па-першае, адрозніваць беларусаў ад рэжыму. Ціснуць на дыктатуру, але дапамагаць народу. Забарона […]
06 кастрычніка, 2022
Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністаркай Францыі Элізабэт Борн
Яна распавяла пра сітуацыю з палітвязнямі, незалежнымі медыямі і пра дзейнасць беларускіх добраахвотнікаў. Беларуская лідарка падзякавала за рашэнне не ўручаць даверчыя граматы Лукашэнку і за прызначэнне спецпасланніцай Віален Дэ Вільмор. Таксама абмеркавалі: – Палітычную і дыпламатычную падтрымку Беларусі, каб Беларусь не сыходзіла з парадку дня ў Францыі і ў міжнароднай прасторы. – Ролю Францыі як […]
05 кастрычніка, 2022
У межах Варшаўскага форума па бяспецы Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністрам Польшчы Матэушам Маравецкім
У межах Варшаўскага форума па бяспецы Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністрам Польшчы Матэушам Маравецкім. У сустрэчы прынялі ўдзел прадстаўнікі Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Аліна Коўшык, Таццяна Зарэцкая, Аляксандр Азараў, Павел Латушка, якія былі прадстаўленыя ў сваіх новых пасадах польскаму боку. Ціханоўская і прадстаўнікі Кабінета распавялі пра прыярытэтныя напрамкі сваёй дзейнасці. У прыватнасці, былі абмеркаваныя такія […]
05 кастрычніка, 2022
Святлана Ціханоўская сустрэлася з польскім кардыналам Казімежам Нычам
Кардынал Казімеж Ныч з’яўляецца арцыбіскупам і адным з самых аўтарытэтных іерархаў у польскім касцёле. Ціханоўская падзякавала кардыналу за тое, што касцёл дазволіў беларусам у Польшчы маліцца па-беларуску, а таксама, што ён выдзеліў беларусам памяшканне ў Варшаве для збору гуманітарнай дапамогі. Там быў арганізаваны склад дапамогі ўцекачам з Украіны, дзе тысячы людзей ужо атрымалі дапамогу. На […]
05 кастрычніка, 2022
Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам
Прэзідэнт Дуда прыняў Святлану Ціханоўскую ў сваёй рэзідэнцыі – у Бельведэрскім палацы ў Варшаве. Прэзідэнт выказаў падтрымку Святлане Ціханоўскай і ўсяму дэмакратычнаму руху. У сваю чаргу Ціханоўская падзякавала прэзідэнту і ўсяму польскаму ўраду за апошнія змены ў заканадаўстве, накіраваныя на паляпшэнне ўмоваў для легалізацыі беларусаў у Польшчы. Святлана Ціханоўская распавяла пра новаствораны Аб’яднаны Пераходны Кабінет. […]
05 кастрычніка, 2022
Прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета сабраліся ў поўным абноўленым складзе ў Варшаве для правядзення шэрагу рабочых пасяджэнняў
На першым пасяджэнні быў прапрацаваны абаронны блок стратэгіі, у тым ліку: дапрацаваны план «Перамога», выяўлена ступень яго гатоўнасці да актывацыі, прынята рашэнне пра пачатак падрыхтоўкі грамадскасці да рэалізацыі плана; да працы Кабінета далучаныя некалькі дзейных прадстаўнікоў сілавых ведамстваў з афіцэрскім званнем; дапрацаваны план па адкрыцці цэнтраў падрыхтоўкі ўдзельнікаў мерапрыемстваў па аднаўленні законнасці і правапарадку ў […]
04 кастрычніка, 2022
Святлана Ціханоўская і прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета сустрэліся з міністрам унутраных спраў Польшчы Марыюшам Каміньскім
З боку Аб’яднанага Пераходнага Кабінета ўдзел у сустрэчы бралі: кіраўніца Святлана Ціханоўская, прадстаўнік па транзіце ўлады Павел Латушка, прадстаўнік па замежных справах Валер Кавалеўскі, прадстаўнік па аднаўленню законнасці і правапарадку Аляксандар Азараў і прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Валер Сахашчык. Ціханоўская распавяла міністру пра планы дэмакратычных сілаў, пра сітуацыю з беларусамі ў Польшчы і […]
03 кастрычніка, 2022
Святлана Ціханоўская сустрэлася з беларусамі ў Кракаве
«Вітаю вас, шаноўныя сябры, беларусы і беларускі, Я радая бачыць тут столькі знаёмых твараў. Я радая тут бачыць Андрэя Хадановіча. Ведаеце, кожную раніцу я пачынаю з песні «Муры» ў вашым перакладзе. Гэта зараджае мяне на працу і на барацьбу. Нават калі апускаюцца рукі, музыка дапамагае. Я радая, што мы сустракаемся ў такім сімвалічным месцы – каля […]
02 кастрычніка, 2022
Прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па аднаўленні законнасці і правапарадку Аляксандр Азараў звярнуўся да беларусаў і расказаў, што рабіць з позвамі
Аляксандр Азараў: «Зараз няма дакладных звестак пра тое, што ў Беларусі праводзіцца схаваная або адкрытая мабілізацыя. Але ёсць дакладныя звесткі, што ідзе карэктаванне мабілізацыйных планаў і праводзяцца мерапрыемствы па павышэнні мабілізацыйнай гатоўнасці ўзброеных сілаў. Няма ніякіх гарантый, што людзі, якія прыйшлі па позвах або на зборы, не апынуцца прызванымі па мабілізацыі ў найбліжэйшы час. Няма […]
30 верасня, 2022
Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў і беларусак: «Што б ні было пазначана ў мабілізацыйных павестках – не выконвайце таго, што там напісана»
Святлана Ціханоўская: «З 24 лютага ідзе вайна: Расія напала на Украіну, знішчаючы і акупуючы ўкраінскія гарады, забіваючы мірных жыхароў. У Расіі пачалася мабілізацыя – гэта знак, што ў Крамля не атрымалася выканаць свой жахлівы план па знішчэнні Украіны. Яны не могуць адступіць, і зараз будуць ахвяраваць яшчэ большай колькасцю чалавечых жыццяў. Лукашэнка сказаў, нібыта ў […]
30 верасня, 2022
Прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па транзіце ўлады Павел Латушка пра магчымую мабілізацыю ў Беларусі
Павел Латушка: «Крыніцы паведамляюць, што Лукашэнка даў згоду на размяшчэнне ў Беларусі групоўкі расійскіх войскаў. Калі інфармацыя крыніц адпавядае рэчаіснасці, то варта чакаць, што ваеннае становішча ў Беларусі можа быць аб'яўлена ўслед за Расіяй пасля далучэння акупаваных украінскіх тэрыторый. Як член так званай Саюзнай дзяржавы Беларусь будзе павінна ўступіць у поўнамаштабную вайну. І нават калі […]
30 верасня, 2022