Падчас сустрэчы Стывен Капус і Святлана Ціханоўская абмяркоўвалі падтрымку для беларускай службы «Радыё Свабода» і ўвогуле беларускамоўнага вяшчання, каб праўдзівая інфармацыя даходзіла да беларусаў унутры краіны.
Таксама Капус і Ціханоўская гаварылі пра сітуацыю з палітзняволенымі і ў прыватнасці пра журналістаў Ігара Лосіка, Андрэя Кузнечыка, а таксама пра Ігара Карнея.
Падчас візіту ў штаб-кватэру «Радыё Свабода» Ціханоўская сустрэлася з журналістамі беларускай службы, а таксама з супрацоўнікамі тэлеканала «Настоящее время» і падзякавала ім за працу.