• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Узнагароды Беларусі

    Узнагароды патрэбныя грамадству, каб вылучаць і адзначаць тых, хто бярэ на сябе адказнасць, дзейнічае і рызыкуе дзеля лепшай будучыні краіны. На жаль, афіцыйная сістэма ўзнагародаў у Беларусі страціла гэты сэнс: яна ператвораная ў інструмент заахвочвання лаяльнасці дыктатуры і не адлюстроўвае сапраўдных заслугаў перад народам.

    Менавіта таму дэмакратычныя сілы імкнуцца да новай сістэмы ўзнагародаў. Над ёй працуе Геральдычная рада «Пагоня», якая аб’яднала спецыялістаў у галіне гісторыі, геральдыкі і сімволікі. Асновай сталі беларускія гістарычныя традыцыі, у тым ліку спадчына Беларускай Народнай Рэспублікі, а таксама еўрапейскі падыход да ўзнагародаў — без савецкіх і імперскіх элементаў.

    Новыя ўзнагароды закліканыя вярнуць гонар самаму паняццю дзяржаўнай адзнакі і стаць знакам павагі да тых, хто змагаецца за свабоду, працуе дзеля грамадства і служыць Беларусі.

    Хто ўручае ўзнагароды?

    Часова ўручэнне нацыянальных узнагародаў Беларусі ажыццяўляюць наступныя інстытуцыі: 

    • Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі;
    • Рада Беларускай Народнай Рэспублікі;
    • Часовая вайсковая камісія Беларускай Вызвольнай Арміі;
    • Геральдычная рада «Пагоня».

    Пасля аднаўлення дэмакратыі паўнамоцтвы па ўзнагароджванні будуць перададзеныя адзінаму дзяржаўнаму органу новай улады.

    Якія ёсць узнагароды?

    Нацыянальная сістэма ўзнагародаў Беларусі складаецца з трох узроўняў:

    • медалі — за значныя заслугі;
    • крыжы — за паўторныя або выключныя дасягненні;
    • ордэны — найвышэйшыя ўзнагароды, з якімі прысвойваецца тытул кавалера або дамы ордэна.

    Узнагароды падзяляюцца на вайсковыя і цывільныя. Кожная ўзнагарода мае статут, афіцыйную выяву і дакладныя крытэрыі ўручэння.

    Як прадставіць кандыдата(-ку) да ўзнагароды?

    Прадстаўляць кандыдатаў да нацыянальных узнагародаў могуць беларускія грамадскія арганізацыі, ініцыятывы і асобныя грамадзяне. Хадайніцтва падаецца ў адпаведную інстытуцыю і павінна змяшчаць:

    • апісанне заслугаў кандыдата ў адпаведнасці са статутам узнагароды;
    • кароткую біяграфічную даведку;
    • звесткі пра ўжо атрыманыя ўзнагароды (калі ёсць);
    • кантактныя дадзеныя заяўніка.

    Працэс разгляду з’яўляецца канфідэнцыяльным, а публічны ціск на інстытуцыі, што прымаюць рашэнне, недапушчальны.

    Дзе апісаная Канцэпцыя ўзнагародаў Беларусі?

    На гэтай старонцы напісаная ключавая інфармацыя пра сістэму ўзнагародаў. Падрабязней прачытаць пра ўзнагароды Беларусі і крытэрыі іх уручэння можна ў даведніку «Узнагароды Беларусі», складзеным Геральдычнай радай «Пагоня». Ён даступны для спампоўкі ў Беларускай інтэрнэт-бібліятэцы «Камунікат.org».

    Крыніца інфармацыі:
    Узнагароды Беларусі. Даведнік 2025

    Апошнія навіны