Мы адкрытыя да кантакту і будзем рады вашым зваротам.
Пішыце нам, калі хочаце далучыцца да праектаў, падзяліцца зваротнай сувяззю, прапанаваць ідэі для паляпшэння сітуацыі ў Беларусі або распавесці пра парушэнні правоў чалавека. Таксама звяртайцеся, калі патрэбная дапамога палітвязням і іх сем’ям, падтрымка ў культурных і дыяспаральных ініцыятывах, інфармацыя пра адукацыйныя магчымасці, стажыроўкі, валанцёрства ці праблемы, з якімі сутыкаецца моладзь. Мы гатовыя дапамагчы і ў выпадках пагрозы экстрадыцыі або іншых парушэнняў правоў беларусаў за мяжой.
Калі вашая сітуацыя не ўпісваецца ў названыя тэмы – усё роўна пішыце. Мы пастараемся падказаць або накіраваць да тых, хто дапаможа.
Нашы каналы сувязі надзейна абароненыя, і вашыя звароты і даныя (калі вы імі дзеліцеся) не трапяць нікуды, акрамя Офіса.
Пішыце нам, калі хочаце далучыцца да праектаў, падзяліцца зваротнай сувяззю, прапанаваць ідэі для паляпшэння сітуацыі ў Беларусі або распавесці пра парушэнні правоў чалавека. Таксама звяртайцеся, калі патрэбная дапамога палітвязням і іх сем’ям, падтрымка ў культурных і дыяспаральных ініцыятывах, інфармацыя пра адукацыйныя магчымасці, стажыроўкі, валанцёрства ці праблемы, з якімі сутыкаецца моладзь. Мы гатовыя дапамагчы і ў выпадках пагрозы экстрадыцыі або іншых парушэнняў правоў беларусаў за мяжой.
Калі вашая сітуацыя не ўпісваецца ў названыя тэмы – усё роўна пішыце. Мы пастараемся падказаць або накіраваць да тых, хто дапаможа.
У Офіса Святланы Ціханоўскай ёсць некалькі нацыянальных прадстаўніцтваў. Яны дазваляюць у адпаведных краінах аператыўна дапамагаць беларусам і беларускам, а таксама трымаюць сувязь з мясцовымі ўладамі, арганізацыямі і грамадзянамі.
Вы можаце дапамагаць Офісу Святланы Ціханоўскай. Станавіцеся валанцёрам ці валанцёркай і адклікайцеся на нашы запыты, калі ў вас ёсць час і магчымасць.
Інфармацыя пра Валанцёрскую праграму і рэгістрацыя

Калі вы пакінеце зварот праз форму, мы скіруем адказ на вашу электронную пошту.
Калі ласка, прытрымлівайцеся правілаў бяспекі:
Не падавайце адрас электроннай пошты з даменам .by ці .ru. Бяспечнымі даменамі з’яўляюцца, напрыклад, @gmail.com, @icloud.com, @outlook.com ці @proton.me.
Калі вы ў Беларусі, лепш выкарыстоўвайце для сувязі Signal або Telegram. Адказ на пошту можа прыйсці ў любы момант, магчыма небяспечны для вас.