• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Каардынацыйная рада

    У Пратаколе ўзаемадзеяння Каардынацыйная рада вызначаецца як калектыўны прадстаўнічы орган дэмакратычнай часткі беларускага грамадства, які каардынуе ўзаемадзеянне дэмакратычных сіл на ўзроўні выпрацоўкі і (або) узгаднення стратэгічных рашэнняў.

    Каардынацыйная рада, упершыню створаная ў 2020 годзе Святланай Ціханоўскай, сёння з’яўляецца незалежным інстытутам дэмакратычных сіл Беларусі.

    Каардынацыйная рада фарміруецца на аснове прапарцыянальнай выбарчай сістэмы, а выбары ў яе праводзяцца не радзей, чым раз на два гады. Дзейнасць Рады сканцэнтраваная на некалькіх ключавых напрамках:

    • распрацоўка палітык для дэмакратычнага транзіту;
    • удзел у грамадскіх дыскусіях па важным сацыяльным пытанням;
    • прасоўванне рэформаў для стварэння дэмакратычнай прававой дзяржавы;
    • ажыццяўленне кантролю за дзейнасцю дэмакратычных інстытутаў;
    • удзел у міжнародным міжпарламенцкім супрацоўніцтве.

    Актуальную інфармацыю пра членаў Каардынацыйнай рады і яе дзейнасць можна знайсці на афіцыйным сайце або ў Telegram-канале.

    Гісторыя

    Каардынацыйная рада была створана Святланай Ціханоўскай у жніўні 2020 года для садзейнічання дэмакратычнаму транзіту ўлады ў Беларусі. Першапачаткова ў яе ўваходзіла каля 70 асноўных членаў, сем з якіх складалі Прэзідыум. Пашыраная Каардынацыйная рада налічвала тысячы ўдзельнікаў.

    Раду падтрымалі некалькі замежных урадаў, у тым ліку ЗША, якія ў заяве ад 20 жніўня 2020 года заклікалі ўлады Беларусі «актыўна ўзаемадзейнічаць з беларускім грамадствам, у тым ліку праз новаствораную Каардынацыйную раду, такім чынам, каб адлюстроўваць патрабаванні беларускага народа, дзеля будучыні Беларусі і дзеля яе развіцця».

    Спачатку Рада працавала з Мінска, Вільні і Варшавы. З моманту стварэння члены Рады сутыкаліся з жорсткімі рэпрэсіямі з боку рэжыму. Асноўныя фігуры, у тым ліку члены Прэзідыума, былі арыштаваны або вымушаныя з’ехаць у выгнанне. Нягледзячы на гэта, Рада працягнула сваю дзейнасць дыстанцыйна, працуючы з некалькіх месцаў, уключаючы Вільню, Варшаву і іншыя еўрапейскія гарады.

    У 2022-2023 гадах Каардынацыйная рада правяла істотную рэформу і сфармавала свой другі склад. Рада змяніла сваю першапачатковую структуру, каб стаць больш інклюзіўнай для розных груп дэмакратычных сіл і арганізацый грамадзянскай супольнасці. Рэфармаваная Рада зрабіла акцэнт на распрацоўцы стратэгічных планаў, удзеле ў міжнародным супрацоўніцтве і вырашэнні ключавых сацыяльных і палітычных праблем Беларусі.

    У траўні 2024 года Каардынацыйная рада правяла першыя прамыя выбары. Выбары, што адбыліся ў электронным фармаце з 25 па 27 траўня, былі накіраваныя на стварэнне больш прадстаўнічага органа беларускай грамадзянскай супольнасці. У выбарах, змагаючыся за 80 месцаў, прынялі ўдзел каля 280 кандыдатаў (-к), арганізаваных у дванаццаць выбарчых спісаў. Па выніках выбараў у склад Каардынацыйнай рады ўвайшлі восем спісаў (фракцый).

    На Канферэнцыі Новая Беларусь 2024 Святлана Ціханоўская, Офіс Святланы Ціханоўскай (ОСТ), Аб’яднаны пераходны кабінет (АПК) і Каардынацыйная рада прынялі Пратакол аб супрацоўніцтве, прызнаўшы адно аднаго ключавымі палітычнымі інстытутамі дэмакратычнага руху Беларусі, якія выконваюць унікальную ролю ў барацьбе за дэмакратычныя перамены ў краіне. У гэтым кантэксце Рада ажыццяўляе грамадзянскі кантроль, аналізуючы вынікі дзейнасці іншых падпісантаў, прымае ўдзел у абмеркаванні палітык і міжнародным супрацоўніцтве. Яна супрацоўнічае з ОСТ і АПК у распрацоўцы агульных стратэгій і забеспячэнні ўзгодненасці дзеянняў дэмакратычных сіл. Каардынацыйная рада таксама выконвае кансультатыўную ролю, прапаноўваючы кандыдатаў і рэкамендацыі для АПК, тым самым уплываючы на яго склад і забяспечваючы празрыстасць і падсправаздачнасць прыняцця рашэнняў.

    Апошнія навіны