• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных справаў Эстоніі

    22 лістапада, 2025

    У Таліне міністр замежных справаў Эстоніі Маргус Цахкна прыняў Святлану Ціханоўскую ў МЗС. Напярэдадні міністр браў удзел у пасяджэнні Рады замежных справаў ЕС у Бруселі.

    Бакі абмеркавалі вынікі міністэрскай сустрэчы ў Бруселі, а таксама прапановы ЗША па спыненні вайны ва Украіне. Ціханоўская адзначыла, што мірнае пагадненне павінна быць на ўмовах Украіны і з улікам інтарэсаў украінскага народу. Таксама абмеркавалі магчымыя наступствы рэалізацыі гэтага плана для Беларусі.

    Ціханоўская распавяла пра камунікацыю з ЗША ў напрамку гуманітарных вызваленняў палітвязняў і падкрэсліла, што дэмакратычныя сілы вітаюць гэтыя намаганні і знаходзяцца на сувязі з амерыканскім бокам. Яна адзначыла, што акрамя вызвалення людзей важна дамагацца спынення рэпрэсій.

    Абмеркавалі таксама пытанні рэлакацыі рэпрэсаваных беларусаў з трэціх краінаў у Эстонію, у тым ліку найбольш крытычныя выпадкі. Бакі закранулі тэму прыцягнення рэжыму да адказнасці праз міжнародныя суды і падтрымку Эстоніяй асобных ініцыятываў у Радзе па правах чалавека ААН і Генасамблеі ААН. Эстонія была абраная ў Раду па правах чалавека на 2026–2028 гады.

    Асобна абмеркавалі праблемы беларусаў у Эстоніі. Ціханоўская адзначыла, што ў большасці выпадкаў яны паступова вырашаюцца, і падзякавала міністру за падтрымку. Таксама гаварылі пра падтрымку Місіі дэмакратычных сілаў у Таліне і магчымасць пашырэння яе дзейнасці на іншыя краіны.

    Ціханоўская падзякавала Эстоніі за прынцыповую пазіцыю і салідарнасць, за арганізацыю беларуска-грузінска-эстонскага форуму ў Таліне, а таксама за працу спецпасланніцы па Беларусі Кармэн Лаус, якая штодзённа падтрымлівае сувязь з беларускімі дэмакратычнымі сіламі. Яна таксама адзначыла падтрымку Эстоніяй рэпрэсаваных праз Міжнародны гуманітарны фонд і дапамогу незалежным медыя праз еўрапейскія фонды. Міністр запэўніў Ціханоўскую, што гэтая падтрымка застанецца нязменнай.

    «Мы абмеркавалі найбольш пільнае — прапановы па мірным пагадненні па Украіне. Гэта безумоўна закране і Беларусь. Таму для нас вельмі важна, каб, калі будзе абмяркоўвацца мір, ён быў заключаны на ўмовах Украіны. Гаварылі і пра падтрымку медыя, дапамогу рэпрэсаваным, вызваленне палітвязняў. Я ўдзячная, што дзеля гэтай сустрэчы міністр спецыяльна раней вярнуўся з Бруселя і змог таксама наведаць прэм’еру фільму пра Беларусь. Гэта паказвае, якое высокае месца Беларусь займае ў прыярытэтах міністра», — адзначыла Ціханоўская па выніках сустрэчы.


    Апошнія навіны