• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Палітыка прыватнасці Офіса Святланы Ціханоўскай

    Офіс Святланы Ціханоўскай, VšĮ “OFFICE OF SVIATLANA TSIKHANOUSKAYA”  абавязваецца абараняць вашую прыватнасць.

    Увядзенне

    Офіс Святланы Ціханоўскай клапоціцца пра вашыя дадзеныя, каб ні мы, ні хто-небудзь яшчэ не змог з іх дапамогай нашкодзіць вам і вашым правам і свабодам, звязаным з прыватнасцю дадзеных.

    Дадзеная Палітыка прыватнасці прымяняецца да нашага вэб-сайта і звязаных з ім паддаменаў, а таксама да нашых формаў, сацыяльных сетак, рассылак (далей «‎Сэрвіс»‎).

    Дадзеная палітыка распаўсюджваецца:

    – на наш сайт https://tsikhanouskaya.org/be/;

    – на нашыя каналы камунікацыі (InstagramFB, Twitter, Flickr, Telegram, YouTube, бот у Telegram, Signal);

    – на нашыя электронныя пошты ў дамене @tsikhanouskaya.org (office@tsikhanouskaya.org, askoffice@tsikhanouskaya.org);

    – на мерапрыемствы і актыўнасці, якія мы праводзім.

    Хто мы, і як з намі звязацца?

    Мы, VšĮ “OFFICE OF SVIATLANA TSIKHANOUSKAYA” (далей  Офіс Святланы Ціханоўскай) выступаем у ролі кантралёра вашых персанальных дадзеных, паколькі самастойна вырашаем для якіх мэтаў яны нам патрэбныя, выбіраемы сэрвісы і інструменты для іх апрацоўкі.

    Па пытаннях абароны вашых персанальных дадзеных вы можаце звязацца з намі праз пошту askoffice@tsikhanouskaya.org.

    Адкуль у нас вашыя дадзеныя?

    Інфармацыя можа зыходзіць:

    Ад вас асабіста (з камунікацыі, у тым ліку з запоўненых формаў);

    Ад арганізацыі, якая перанакіравала ваш запыт або пытанне нам;

    З файлаў кукі, якія ўсталёўваюцца нашым сайтам у вас у браўзеры;

    З агульнадаступных крыніцаў, у прыватнасці інфармацыя на сайце вашай кампаніі, вашым агульнадаступным профілі ў сацыяльных сетках.

    Якія дадзеныя, для якіх мэтаў, на якіх падставах і колькі часу мы апрацоўваем?

    Мы збіраем інфармацыю пра вас, калі вы наведваеце наш сайт, запаўняеце форму рэгістрацыі, адпраўляеце на пошту паведамленні, падпісваецеся на нашую рассылку, адказваеце на апытанне ці перадаяце персанальныя дадзеныя праз іншыя нашыя каналы сувязі.

    Мэта збору персанальных дадзеных

    Падстава для збору дадзеных

    Дадзеныя, якія апрацоўваюцца

    Тэрмін захоўвання

    Распаўсюджванне інфармацыі пра працу арганізацыі Згода Ваш e-mail, кантакт у тэлеграм, signal Да таго часу, пакуль вы не адклікаеце згоду
    Персаналізацыя вашага досведу выкарыстання нашых сэрвісаў Згода Інфармацыя пра браўзер 14 месяцаў
    Паляпшэнне ўзаемадзеяння з намі Згода Дадзеныя пра выкарыстанне сайта, дзеянні на сайце 14 месяцаў
    Для апрацоўкі запытаў і падрыхтоўкі адказаў Выкананне абавязацельстваў або згода Імя, e-mail, інфармацыя, якая змяшчаецца ў запыце 2 гады пасля завяршэння апрацоўкі запыту
    Правядзенне афлайн мерапрыемстваў Згода Імя, e-mail, каментарыі, фатаграфіі Да таго часу, пакуль вы не адклікаеце згоду
    Апрацоўка агульнадаступнай інфармацыі Законная падстава / Згода Агульнадаступныя персанальныя дадзеныя, сабраныя з адкрытых крыніцаў Да таго часу, пакуль гэта неабходна для дасягнення мэтаў апрацоўкі

    Каму мы перадаём вашыя персанальныя дадзеныя?

    Мы перадаём вашыя персанальныя дадзеныя іншым сэрвісам, якія выкарыстоўваем для працы (напрыклад, для захоўвання ці апрацоўкі дадзеных). Гэтыя сэрвісы абавязаныя выконваць законы аб абароне дадзеных і забяспечваць бяспеку вашай інфармацыі. Напрыклад:

    Microsoft Office 365 – гэта хмарны сэрвіс падпіскі, які прапануе інструменты для працы з дакументамі і электроннай поштай у такіх праграмах, як Excel і Outlook. Сэрвіс прадастаўляецца кампаніяй Microsoft Corporation LLC. Адрас: Microsoft Corporation LLC, 1600 One Microsoft Way, Redmond, WA 98052-6399, USA.

    Google Workspace – набор хмарных сэрвісаў, якія прадастаўляюцца кампаніяй Google LLC для іншых прадпрыемстваў і групаў людзей. Служба падтрымлівае некалькі вэб-праграмаў з падобнай функцыянальнасцю як у традыцыйных офісных пакетаў, і ўключае: Gmail, Google Каляндар, Google Дыск, Google Docs Editors і Google Meet. Адрас: 1600 Amphitheatre Parkway Mountain View, CA 94043.

    Telegram – месэнджар з функцыямі абмену тэкставымі, галасавымі і відэапаведамленнямі, а таксама стыкерамі, фатаграфіямі і файламі шматлікіх фарматаў ад кампаніі Telegram FZ LLC. Адрас: Dubai Internet City Building 11, Dubai Internet City Buildings, Al Safouh Second, Jumeirah, Dubai.

    Zoom – гэта хмарная платформа для відэаканферэнцыяў і вэбінараў, якая прадастаўляе карыстальнікам інструменты для зносінаў і сумеснай працы. Сэрвіс прадастаўляецца кампаніяй Zoom Video Communications, Inc. Адрас: 55 Almaden Blvd, 6th Floor, San Jose, CA 95113, USA.

    Signal – гэта праграма для абмену паведамленнямі, якая прадастаўляе шыфраванне для абароны асабістай інфармацыі карыстальнікаў. Сэрвіс прадастаўляецца Signal Foundation. Адрас: 470 Castro Street, Suite 200, Mountain View, CA 94041, USA.

    Калі Офіс Святланы Ціханоўскай выкарыстоўвае інфармацыю пра суб’екты дадзеных, атрыманую ад трэціх асобаў?

    Суб’екты дадзеных – гэта фізічныя асобы, чые персанальныя дадзеныя збіраюцца, захоўваюцца, перадаюцца або якім-небудзь чынам выкарыстоўваюцца.

    Суб’екты дадзеных могуць добраахвотна прадастаўляць нам інфармацыю, размешчаную на публічных старонках сайтаў ці ў сацыяльных сетках. У выпадку прадастаўлення такой інфармацыі мы можам апрацоўваць толькі тую агульнадаступную інфармацыю, якая неабходная для канкрэтных мэтаў і ў адпаведнасці з правіламі GDPR. Мы выконваем усе патрабаванні па абароне дадзеных, у тым ліку наяўнасць прававой падставы, мінімізацыю збору дадзеных і захаванне прынцыпу празрыстасці. Вы можаце кантраляваць, якія дадзеныя застаюцца агульнадаступнымі, змяняючы налады канфідэнцыяльнасці на адпаведных платформах.

    Ці дзелімся мы сабранай інфармацыяй з трэцімі асобамі?

    Мы перадаём асабістую і неасабістую інфармацыю пра вас дзяржаўным ці праваахоўным органам або прыватным асобам, калі мы, па нашым уласным меркаванні, лічым гэта неабходным або мэтазгодным для адказу на прэтэнзіі, судовыя працэсы (уключаючы позвы ў суд), для абароны нашых правоў і інтарэсаў або інтарэсаў трэцяга боку, бяспекі грамадства або любой асобы, для прадухілення або спынення любой незаконнай, неэтычнай або юрыдычна апраўданай дзейнасці, або для іншага захавання прымяняльных судовых пастановаў, законаў, правілаў і палажэнняў.

    Як мы абараняем вашую інфармацыю?

    Мы прымяняем розныя тэхнічныя і арганізацыйныя меры для забеспячэння ўзроўню бяспекі вашых персанальных дадзеных.

    Мы выкарыстоўваем абаронены сервер. Уся прадастаўленая прыватная інфармацыя перадаецца па тэхналогіі Secure Socket Layer (SSL), а пасля зашыфроўваецца ў базе дадзеных нашых правайдэраў, доступ да якой маюць толькі асобы, надзеленыя спецыяльнымі правамі доступу да такіх сістэмаў і абавязаныя захоўваць канфідэнцыяльнасць інфармацыі. Для перадачы канфідэнцыйнай інфармацыі, па запыце, можа выкарыстоўвацца скразное шыфраванне (end-to-end encryption).

    Аўтаматызаваныя рашэнні

    Мы не выкарыстоўваем аўтаматызаванае прыняцце рашэнняў. Мы таксама не выкарыстоўваем вашыя персанальныя дадзеныя для аўтаматычнай ацэнкі аспектаў вашай асобы (аўтаматызаванае прафіляванне, прафайлінг).

    Вашыя правы

    У вас ёсць права патрабаваць ад нас доступ да сваіх персанальных дадзеных і іх выпраўлення, выдалення, абмежавання апрацоўкі або пратэставаць супраць апрацоўкі, а таксама права на пераноснасць дадзеных.

    Калі мы будзем апрацоўваць вашыя дадзеныя на падставе вашай згоды, то ў вас ёсць права на адкліканне сваёй згоды ў любы час, нягледзячы ні на што. Каб скарыстацца сваім правам на адкліканне, калі ласка, звяжыцеся з намі.

    Вы маеце права падаць скаргу ў наглядны орган дзяржавы-члена ЕС, у якім знаходзіцца Вашае пастаяннае месца жыхарства, месца працы або ў якім адбылося меркаванае парушэнне Вашай інфармацыйнай прыватнасці.

    Па пытаннях абароны вашых персанальных дадзеных і/або каб рэалізаваць свае правы, звязаныя з прыватнасцю дадзеных, вы можаце скарыстацца інфармацыяй на старонцы Кантакты.

    Апошнія навіны