• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Прадстаўніца Кангрэса мясцовых і рэгіянальных улад Рады Еўропы наведала беларускі цэнтр і шэлтар у Італіі 

    20 кастрычніка, 2026

    Белінда Гатардзі, сябра Кангрэса мясцовых і рэгіянальных улад Рады Еўропы і адказная за дыялог з дэмакратычнымі сіламі Беларусі, наведала Цэнтр беларускай дэмакратычнай супольнасці ў Сеста-Фіярэнціна і шэлтар для беларусаў у Мантэлупа-Фіярэнціна.

    Падчас візіту Юлія Юхно, дырэктарка Цэнтра беларускай дэмакратычнай супольнасці і кіраўніца Народнай Амбасады Беларусі ў Італіі, распавяла пра дзейнасць арганізацыі і падтрымку беларусаў, вымушаных пакінуць сваю краіну. Дапамога ўключае прадастаўленне часовага жылля, суправаджэнне ў афармленні дакументаў, падтрымку ў працэсе інтэграцыі і адаптацыі да самастойнага жыцця ў Італіі.

    Асобную ўвагу ўдзельніцы сустрэчы надалі цяжкасцям, з якімі сутыкаюцца беларусы ў эміграцыі, а таксама праблемам, якія Цэнтру даводзіцца вырашаць у штодзённай працы.

    Важнай часткай візіту стала сустрэча з жыхарамі шэлтара. Беларусы падзяліліся асабістымі гісторыямі, распавялі пра свае патрэбы, цяжкасці і спадзяванні на будучыню. Сустрэча дала магчымасць непасрэдна абмеркаваць становішча людзей, якія былі вымушаныя пакінуць Беларусь і цяпер будуюць новае жыццё ў Італіі.

    «Мы шчыра ўдзячныя Беліндзе Гатардзі за ўвагу да праблем беларусаў і гатоўнасць да адкрытага дыялогу. Для нас вельмі важна, каб галасы беларусаў, вымушаных пакінуць сваю краіну, былі пачутыя на еўрапейскім узроўні. Такія сустрэчы дазваляюць не толькі распавесці пра цяжкасці, з якімі сутыкаецца наша супольнасць, але і прыцягнуць увагу еўрапейскіх інстытутаў да неабходнасці падтрымкі беларусаў у эміграцыі», — адзначыла Юлія Юхно.

    Апошнія навіны