• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Ціханоўская падзякавала прэм’ер-міністру Чэхіі за падтрымку беларусаў і візавыя паслабленні

    13 лістапада, 2026

    На палях саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Дубліне Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністрам Чэхіі Андрэем Бабішам.

    Ціханоўская падзякавала чэшскаму ўраду за нядаўнія візавыя паслабленні для сваякоў беларусаў, якія жывуць у Чэхіі. Яна выказала спадзяванне, што гэтыя крокі ў падтрымку беларусаў будуць працягнутыя.

    Асобна Ціханоўская адзначыла працу чэшскага Міністэрства замежных справаў і міністра Петра Мацінкі, які падтрымлівае беларусаў і нядаўна наведаў Офіс беларускіх дэмакратычных сілаў.

    Падчас сустрэчы таксама абмеркавалі працу Офіса дэмакратычных сіл Беларусі ў Празе, далейшае супрацоўніцтва з Чэхіяй і сітуацыю ў рэгіёне.

    «Я вельмі ўдзячная Чэхіі, дзе добра разумеюць нашу беларускую сітуацыю. Чэхі самі прайшлі шлях ад дыктатуры да дэмакратыі. Ім не трэба тлумачыць, чаму для нас так важныя свабода і незалежнасць. Чэхія падтрымлівае беларусаў не першы год, і мы вельмі цэнім гэтую прынцыповую пазіцыю. Вольная Беларусь — гэта таксама ў інтарэсах Чэхіі і ўсяго Еўрапейскага саюза»,

    — адзначыла Ціханоўская.

    Апошнія навіны