Святлана Ціханоўская паразмаўляла з прэм’ер-міністрам Грузіі Іракліем Кабахідзэ і міністаркай замежных спраў Макай Бачарышвілі на палях саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Дубліне.
Ціханоўская звярнула ўвагу на пытанні беларусаў у Грузіі, у тым ліку праблемы з легалізацыяй, дакументамі і атрыманнем дазволаў на пражыванне.
Ціханоўская падкрэсліла важнасць абароны правоў беларусаў, якія былі вымушаныя пакінуць сваю краіну праз палітычны пераслед.
