Міжнародны гуманітарны фонд падтрымкі рэпрэсаваных у Беларусі быў створаны ў Нарвегіі па ініцыятыве Святланы Ціханоўскай у 2024 годзе.
Фонд стаў важным механізмам падтрымкі беларусаў і беларусак, якія пацярпелі ад палітычных рэпрэсіяў.
Фонд не прымае індывідуальных заявак. Сродкі перадаюцца беларускім праваабарончым і гуманітарным арганізацыям, якія непасрэдна працуюць з пацярпелымі. Прыярытэт надаецца экстраным выпадкам і найбольш уразлівым атрымальнікам дапамогі.
Аператарам фонду выступае Нарвежскі Хельсінкскі камітэт — ён адказвае за кіраванне сродкамі, выплаты і справаздачнасць.
Місія Міжнароднага гуманітарнага фонду — забяспечваць эфектыўны і празрысты механізм перадачы гуманітарнай і іншай дапамогі праз арганізацыі-партнёры для падтрымкі людзей, якія пацярпелі ад рэпрэсіяў у Беларусі. Фонд развівае культуру салідарнасці і гуманізму, спрыяючы ўстойлівым формам узаемнай дапамогі.
Сярод партнёраў фонд — наступныя арганізацыі: Dissidentby, INeedHelp, Volnyja і фонд «Краіна для Жыцця». Гэта асноўныя ўдзельнікі фонду, якія ўваходзяць у кіруючы механізм і пастаянна ўдзельнічаюць у працы фонду.
Таксама ёсць гасцявыя арганізацыі — гэта арганізацыі, якія не ўваходзяць у пастаянную структуру фонду, але могуць атрымліваць фінансаванне пад канкрэтныя праекты або патрэбы. Каб далучыцца да фонду, арганізацыі трэба адпавядаць крытэрыям і падаць заяўку.
Працэс апісаны на сайце.
Офіс Святланы Ціханоўскай не атрымлівае сродкаў з фонду і не ўдзельнічае ў іх размеркаванні.
Каманда Офіса працуе над тым, каб фонд меў дастатковыя рэсурсы для эфектыўнай дапамогі, і лабіруем далучэнне да фонду новых краін.
Фонд публікуе справаздачы пра сабраныя і размеркаваныя сродкі, а таксама праводзіць праверку справаздачнасці арганізацый-удзельніц. Справаздачы даступныя на сайце.
СправаздачнасцьПаводле даных на пачатак чэрвеня, фонд сабраў больш за 3,3 мільёна еўра. Да падтрымкі далучыліся 13 краін: Нарвегія, Швецыя, Данія, Люксембург, Швейцарыя, Харватыя, Эстонія, Ісландыя, Іспанія, Фінляндыя, Латвія, Аўстрыя і Ірландыя.
Калі вы пацярпелі ад рэпрэсій і маеце патрэбу ў падтрымцы, неабходна звярнуцца ў адну з арганізацый, якія падтрымлівае фонд. Менавіта яны займаюцца афармленнем дапамогі.
Мы заклікаем беларускія дыяспары далучацца да адвакцыі падтрымкі фонду рознымі краінамі.