• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская ўпершыню сустрэлася з новым прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі Эндзі Бернэмам

    14 лістапада, 2026

    Сустрэча адбылася ў Дубліне падчас саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці.

    Адной з галоўных тэмаў стаў працяг брытанскай палітыкі ў дачыненні да Беларусі. Бакі дамовіліся працягваць супрацоўніцтва і каардынаваць палітыку Вялікабрытаніі з еўрапейскімі партнёрамі.

    Ціханоўская ўзняла пытанні вызвалення і падтрымкі палітзняволеных, дапамогі незалежным медыям і грамадзянскай супольнасці, а таксама прыцягнення рэжыму Лукашэнкі да адказнасці за злачынствы, у тым ліку за выкраданне ўкраінскіх дзяцей.

    Таксама абмеркавалі падтрымку Украіны, ролю дэмакратычнай Беларусі ў еўрапейскай бяспецы, залежнасць рэжыму Лукашэнкі ад Расіі і працяг рэпрэсій. Асобную ўвагу надалі захаванню міжнароднага ціску на рэжым, сінхранізацыі санкцыйнай палітыкі Вялікабрытаніі і Еўрасаюза, а таксама неабходнасці ўздымаць беларускае пытанне на міжнародных пляцоўках, у тым ліку ў межах G7 і G20.

    Бакі таксама абмеркавалі развіццё стратэгічных кансультацый паміж Вялікабрытаніяй і беларускімі дэмакратычнымі сіламі.

    Апошнія навіны