Анатоль Лябедзька
Дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкаму супрацоўніцтву і Канстытуцыйнай рэформе
Дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь XII і XIII скліканняў, кіраўнік Цэнтра «Еўрапейскі дыялог».
Леанід Марозаў
Дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях
Юрыст-міжнароднік, PhD кандыдат.
Павел Церашковіч
Дарадца Святланы Ціханоўскай па навуцы і адукацыі
Кандыдат гістарычных навук, дацэнт. Сябра фракцыі Наша справа / БХД і Камісіі па адукацыі і навуцы Каардынацыйнай Рады Беларусі. Сябра дэлегацыі дэмакратычных сілаў Беларусі ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы.
Дзмітрый Кучук
Дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях экалогіі (пазаштатны)
Старшыня зліквідаванай уладамі партыі «Зялёныя», былы палітзняволены (вызвалены 11 верасня 2025 года ў выніку перамоваў з ЗША), эксперт у галіне кіравання адыходамі. Актыўны ўдзельнік дэмакратычнай апазіцыі з 2002 года, у партыі «Зялёныя» з 2008 года, з 2010 года на кіраўнічых пасадах. Прадпрымальнік з 1993 года, уладальнік і акцыянер некалькіх кампаніяў.
Аляксандр Шлык
Спецыяльны дарадца Святланы Ціханоўскай па выбарах
Кансультант па пытаннях выбараў у Вэстмінстэрскім фондзе за дэмакратыю.
Юлія Міцкевіч
Дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях інклюзіўнасці і раўнапраўя
(пазаштатная)
Беларуская праваабаронца, актывістка і гендарная экспертка. Сузаснавальніца FemGroup Belarus. Займаецца пытаннямі гендарнай роўнасці, правоў жанчын і ЛГБТК+, іншых уразлівых груп, развіццём жаночага палітычнага лідарства і прасоўваннем прынцыпаў роўнасці і недыскрымінацыі. Атрымала за сваю дзейнасць Жаночую прэмію імя Ганны Кляйн 2025.
Станіслаў Салавей
Дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях аховы здароўя
(пазаштатны)
Беларускі лекар, акушэр-гінеколаг, эксперт у сферы аховы здароўя. Займаецца пытаннямі рэфармавання беларускай сістэмы аховы здаБеларускі лекар, акушэр-гінеколаг, эксперт у сферы аховы здароўя. Займаецца пытаннямі рэфармавання беларускай сістэмы аховы здароўя, у тым ліку аналізам яе стану, распрацоўкай прапаноў па рэформах і медыцынскай экспертызай.
роўя, у тым ліку аналізам яе стану, распрацоўкай прапаноў па рэформах і медыцынскай экспертызай.