• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  •    

    Адказы на частыя пытанні

    Тут сабраныя адказы на самыя частыя пытанні пра дзейнасць Офіса Святланы Ціханоўскай: як Офіс дапамагае беларусам і беларускам, якія існуюць магчымасці для супрацоўніцтва, а таксама афіцыйныя пазіцыі па актуальных падзеях і бачанні будучыні Беларусі.

    Святлана Ціханоўская — легітымная прадстаўніца беларусаў і беларусак на падставе вынікаў выбараў 2020 года. Згодна з шматлікімі сведчаннямі і даследаваннямі, за яе прагаласавалі ў першым туры больш за палову выбаршчыкаў. Вось толькі некаторыя публікацыі, якія гэта пацвярджаюць:

    Вынікі, якія былі абвешчаны Цэнтральнай выбарчай камісіяй, былі сфальсіфікаваныя і выклікалі масавыя пратэсты ў Беларусі. Грамадства і многія міжнародныя партнёры не прызналі выбары свабоднымі і сумленнымі. Пасля гэтых выбараў Святлана Ціханоўская стала сімвалам дэмакратычнага выбару беларусаў і працягвае прадстаўляць запыт на свабодныя выбары, спыненне рэпрэсій і незалежнасць Беларусі.

    Мандат 2020 года — гэта не «вечны мандат на ўладу», і ён не замяняе сабой новыя выбары. Аднак з 2020 года ў Беларусі не было ніводнай магчымасці правесці свабоднае і сумленнае галасаванне, у якім магло б прыняць удзел усё грамадства: незалежныя медыя і грамадскія арганізацыі знішчаны, палітычныя партыі ліквідаваныя, дзясяткі тысяч людзей прайшлі праз арышты, рэпрэсіі працягваюцца, многія лідары і актывісты знаходзяцца ў турмах, па розных ацэнках, краіну пакінулі больш за паўмільёна чалавек.

    Міжнародная супольнасць успрымае Святлану Ціханоўскую як лідарку беларускіх дэмакратычных сіл і прадстаўніцу Беларусі. З ёй вядуць дыялог ЕС, ЗША, Рада Еўропы і іншыя партнёры, бо яна прадстаўляе дэмакратычную альтэрнатыву рэжыму Лукашэнкі і голас тых беларусаў, якія хочуць жыць у свабоднай, незалежнай і дэмакратычнай краіне.

    Офіс Святланы Ціханоўскай — адкрытая і празрыстая структура, звярнуцца да якой можа кожны і кожная па многіх пытаннях. Каб камунікацыя заўсёды заставалася своечасовай, зручнай, а галоўнае — бяспечнай, мы падрыхтавалі спіс спосабаў сувязі з Офісам і наўпрост са Святланай.

    Як можна звярнуцца да Офіса?

    • Старонка з асноўнымі кантактамі, а якіх можна звязацца з Офісам па шырокім коле пытанняў;
    • Асабістыя размовы са Святланай — фармат, у якім вы можаце наўпрост задаць пытанні беларускай лідарцы. Абвесткі пра такія сустрэчы шукайце на афіцыйных старонках Святланы ці пакіньце сваю пошту ў адмысловай форме на старонцы;
    • Пакінуць свой зварот да Офіса можна па гэтай спасылцы;
    • Па пытаннях арганізацыі інтэрв’ю і супрацоўніцтва з прэсай звяртайцеся да прэс-службы;
    • Адрас для афіцыйных запрашэнняў і дыпламатычных прапановаў — па спасылцы;
    • Падпісацца на лісты пра мерапрыемствы і навіны Офіса Святланы Ціханоўскай — тут;
    • Вы можаце пакінуць ананімны зварот у фармаце Black Box. Гэта бяспечны фармат, каб падзяліцца з намі тым, што адбываецца ў Беларусі і любой іншай інфармацыяй, — усе даныя надзейна абароненыя пратаколамі шыфравання і не захоўваюцца на хостынгу.

    Офіс Святланы Ціханоўскай — гэта каманда, якая падтрымлівае палітычную дзейнасць нацыянальнай лідаркі Беларусі і прадстаўляе інтарэсы беларусаў унутры краіны і за мяжой. Наша праца будуецца па некалькіх ключавых напрамках.

    1) Абарона правоў і інтарэсаў беларусаў, падтрымка палітзняволеных. Мы прыцягваем увагу да рэпрэсій, дамагаемся вызвалення палітзняволеных і аблягчэння ўмоваў легалізацыі для беларусаў за мяжой — візаў, відаў на жыхарства, іншых статусаў. У аказанні практычнай дапамогі — афармленні дакументаў, юрыдычных кансультацыях, сацыяльнай і іншых відах падтрымкі — мы працуем у партнёрстве з Народнымі амбасадамі, арганізацыямі грамадзянскай супольнасці і дыяспары.

    2) Міжнароднае прадстаўніцтва. Мы даносім да іншых дзяржаў і міжнародных арганізацый пазіцыю дэмакратычных сіл, захоўваем увагу свету да сітуацыі ў Беларусі і падтрымліваем ціск на рэжым, у тым ліку праз санкцыйную палітыку.

    3) Кансалідацыя дэмакратычных сіл. Офіс забяспечвае працоўныя працэсы Святланы Ціханоўскай як кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета і каардынуе супрацоўніцтва з Каардынацыйнай Радай, ініцыятывамі грамадзянскай супольнасці і беларускімі дыяспарамі.

    4) Падрыхтоўка праектаў рэформаў для будучыні краіны. У межах канцэпцыі «Новая Беларусь» мы распрацоўваем стратэгіі, канцэпцыі рэформаў, законапраекты і аналітыку для мірнага пераходу ад дыктатуры да дэмакратыі.

    Важна ўдакладніць: Офіс — гэта палітычная, а не дзяржаўная структура. Ён не з'яўляецца судом, праваабарончай арганізацыяй, донарам ці гуманітарным фондам. Па канкрэтных запытах — прававая дапамога, легалізацыя, падтрымка палітзняволеных — мы па магчымасці рэкамендуем профільныя арганізацыі і ініцыятывы.

    Офіс Святланы Ціханоўскай (ОСЦ) — гэта каманда, якая забяспечвае працу Святланы Ціханоўскай як лідаркі беларускіх дэмакратычных сіл: міжнародныя сустрэчы, публічную камунікацыю, узаемадзеянне з партнёрамі і прасоўванне інтарэсаў беларусаў.

    Аб'яднаны Пераходны Кабінет (АПК) — — гэта выканаўчая структура, якая каардынуе працу па ключавых напрамках: абарона незалежнасці Беларусі, падтрымка палітзняволеных, міжнародная палітыка, ціск на рэжым і падрыхтоўка да дэмакратычнага пераходу.

    Каардынацыйная Рада (КР) — выбарны прадстаўнічы орган, дзе розныя палітычныя сілы, ініцыятывы, эксперты і грамадзянская супольнасць могуць абмяркоўваць рашэнні, выпрацоўваць і ўзгадняць супольныя пазіцыі і стратэгіі і ажыццяўляць грамадскі кантроль.

    Ёсць таксама партыі, фонды, праваабарончыя арганізацыі, Народныя амбасады, медыя і дыяспаральныя ініцыятывы. Яны самастойныя, але могуць супрацоўнічаць з Офісам, Кабінетам і КР па канкрэтных задачах.

    Кожны тыдзень мы публікуем вынікі працы Офіса на афіцыйным сайце.

    Што да справаздач, арганізацыі справаздачваюцца перад тымі, хто іх фінансуе, прадастаўляючы поўныя справаздачы аб сваёй дзейнасці і выдатках. Публічныя фінансавыя справаздачы зараз не робіць ніводная беларуская арганізацыя з меркаванняў бяспекі.

    У 2024 годзе Офіс Святланы Ціханоўскай таксама правёў незалежны аўдыт, вынікі якога былі апублікаваныя ў адкрытым доступе для забеспячэння празрыстасці і даверу.

    Офіс Святланы Ціханоўскай дапамагае беларусам перадусім праз палітычнае і міжнароднае прадстаўніцтва. Ён падымае перад уладамі іншых краін пытанні візаў, легалізацыі, праязных дакументаў, адукацыі, працаўладкавання і недапушчэння дыскрымінацыі беларусаў.

    Офіс таксама дамагаецца вызвалення палітзняволеных, садзейнічае падтрымцы грамадзянскай супольнасці, незалежных медыя і беларускіх ініцыятыў, прымае звароты грамадзян і даносіць іх праблемы да міжнародных партнёраў.

    Пры гэтым Офіс не з'яўляецца гуманітарным фондам, міграцыйнай службай ці юрыдычнай арганізацыяй. Калі ён не можа вырашыць канкрэтную праблему самастойна, ён імкнецца накіраваць чалавека да профільнай праваабарончай, гуманітарнай ці дыяспаральнай арганізацыі.

    Офіс Святланы Ціханоўскай не аказвае прамую фінансавую дапамогу і не ўплывае на размеркаванне сродкаў у фондах. Мы не з'яўляемся донарскай арганізацыяй, і наш асноўны фокус — гэта адвакатаванне выдзялення рэсурсаў беларускім арганізацыям перад нашымі міжнароднымі партнёрамі, краінамі і арганізацыямі.

    Юрыдычная каманда Офіса Святланы Ціханоўскай перадусім накіравана на вырашэнне сістэмных праблем, якія ўзнікаюць па пытаннях легалізацыі, міжнароднай абароны, атрымання візаў і дакументаў, уз'яднання сям'і і іншае.

    Мы рэкамендуем звяртацца перадусім да арганізацый ці ініцыятываў, якія займаюцца профільнай юрыдычнай дапамогай, бо ў кожнай краіне сваё нацыянальнае заканадаўства, якое рэгулюе тыя ці іншыя пытанні.

    Мы рэкамендуем звяртацца перадусім да арганізацый ці ініцыятываў, якія займаюцца профільнай юрыдычнай дапамогай, бо ў кожнай краіне сваё нацыянальнае заканадаўства, якое рэгулюе тыя ці іншыя пытанні.

    Такія лісты мы афармляем толькі для валанцёраў, партнёраў і актывістаў, з якімі супрацоўнічаем напрамую, і выключна для пацвярджэння факту супрацоўніцтва. На жаль, у нас няма магчымасці рыхтаваць індывідуальныя рэкамендацыйныя лісты.

    Дадаткова рэкамендуем звяртацца ў праваабарончыя арганізацыі і ініцыятывы. Напрыклад, Беларуская асацыяцыя адвакатаў правоў чалавека можа дапамагчы ў падрыхтоўцы лістоў, якія апісваюць індывідуальныя выпадкі пераследу і сітуацыі, з якімі сутыкаюцца беларусы і беларускі. Таксама можна звязацца з праваабарончым цэнтрам «Вясна» — яны таксама могуць вывучыць вашу сітуацыю і падрыхтаваць індывідуальны ліст, які пацвярджае факт пераследу.

    Спачатку неабходна праверыць, якія магчымасці існуюць у краіне вашага знаходжання. У некаторых дзяржавах можна атрымаць пашпарт замежніка, праязны дакумент або выкарыстоўваць пратэрмінаваны беларускі пашпарт для асобных працэдур.

    Калі ў вас ёсць падставы для атрымання міжнароднай абароны, варта разгледзець гэты варыянт, паколькі пасля яе прадастаўлення краіны выдаюць дакументы для паездак і пражывання (так званы «Жэнеўскі пашпарт»).

    Таксама рэкамендуем сачыць за развіццём ініцыятываў, звязаных з Пашпартам Новай Беларусі. Па пытаннях легалізацыі і міграцыйнага статусу можна звярнуцца за кансультацыяй у «Прававую ініцыятыву».

    Калі вам пагражае дэпартацыя ў Беларусь, варта як мага хутчэй звярнуцца за юрыдычнай дапамогай да мясцовага юрыста ці адваката, які спецыялізуецца на міграцыйных пытаннях. Таксама вы можаце паведаміць пра сваю сітуацыю нашай юрыдычнай камандзе. У звароце неабходна коратка апісаць абставіны справы і прыкласці наяўныя дакументы: рашэнне аб дэпартацыі, адмову ў міжнароднай абароне, судовыя дакументы, доказы палітычнага пераследу ў Беларусі і г. д.

    Звязацца з юрыдычнай камандай можна па адрасе: legal@tsikhanouskaya.org

    Такая інфармацыя сістэмна збіраецца беларускімі праваабарончымі арганізацыямі. Вы можаце напрамую звярнуцца ў Праваабарончы цэнтр «Вясна», калі ў вас ёсць інфармацыя пра палітычна матываваны пераслед.

    Таксама Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі займаецца дакументаваннем катаванняў і бесчалавечнага і зневажальнага годнасць чалавека абыходжання. У Камітэт варта звяртацца ў тым выпадку, калі вы хочаце задакументаваць усё, што з вамі адбылося.

    Для атрымання дапамогі вам варта звярнуцца ў дапамагаючыя арганізацыі. Спіс арганізацый з кантактамі сабраны на нашым сайце ў раздзеле дапамогі палітзняволеным.

    Па гэтым пытанні раім звярнуцца наўпрост у Праваабарончы цэнтр «Вясна», які займаецца пытаннямі прызнання палітычных зняволеных і працуе ў камандзе фармавання гуманітарнага спісу. Менавіта яны змогуць падрабязна растлумачыць, як адбываецца працэдура надання статусу і якія крокі неабходна зрабіць.

    Прадстаўнікі арганізацыі змогуць падрабязна растлумачыць працэдуру і адказаць на дадатковыя пытанні.

    Калі вам патрэбная дапамога з эвакуацыяй з Беларусі, вам неабходна звярнуцца ў фонд BYSOL. Для гэтага запоўніце анкету па спасылцы: https://forms.gle/U7xgtNfyR5E31BJ48.

    Рашэнне пра паездку мы рэкамендуем прымаць з улікам вашай асабістай сітуацыі. На жаль, мы не можам гарантаваць бяспеку знаходжання ў той ці іншай краіне — гэта ў значнай ступені залежыць ад многіх абставін, у тым ліку ад ступені супрацоўніцтва сілавікоў рэжыму з праваахоўнымі органамі іншых дзяржаў.

    Пры планаванні паездкі рэкамендуецца абапірацца на гэтыя рэсурсы:

    Калі патрэбная больш дэталёвая кансультацыя, вы можаце звярнуцца ў арганізацыю «Прававая ініцыятыва».

    Падобнага роду дакументы могуць прадаставіць шэраг арганізацый. Калі вы сталі ахвярай палітычна матываванага пераследу, вы можаце звярнуцца ў Праваабарончы цэнтр «Вясна». Яны могуць разгледзець прадастаўленыя дакументы і скласці свой legal opinion.

    Таксама можна звярнуцца ў Беларускую асацыяцыю адвакатаў правоў чалавека. Пасля дэталёвага вывучэння ўсіх абставін Асацыяцыя таксама можа падрыхтаваць такога роду дакумент.

    Калі вы супрацоўнічалі або супрацоўнічаеце з арганізацыямі і ініцыятывамі, якія прызнаны экстрэмісцкімі фармаваннямі, іх лісты падтрымкі таксама могуць дапамагчы ў пытанні атрымання легалізацыі ў краіне вашага знаходжання.

    Варта звярнуць увагу і на мясцовыя беларускія ініцыятывы, якія могуць таксама прадастаўляць падобныя дакументы пра вашу ўдзел у жыцці беларускай дыяспары.

    Публічныя мерапрыемствы з удзелам Святланы Ціханоўскай і нашай каманды мы публікуем на нашым сайце ў раздзеле мерапрыемстваў, а таксама ў сацыяльных сетках.

    Пазіцыя Офіса заключаецца ў тым, што палітычны крызіс у Беларусі павінен быць вырашаны праз перамовы, але не любой цаной. У іх абавязкова павінны ўдзельнічаць прадстаўнікі дэмакратычных сіл, а сам працэс можа праходзіць пры міжнародным пасярэдніцтве і суправаджацца абавязковымі гарантыямі выканання дамоўленасцей.

    Умовамі пачатку змястоўных перамоў павінны стаць спыненне рэпрэсій, катаванняў і бесчалавечнага абыходжання з палітзняволенымі, а таксама доступ адвакатаў да іх.

    Мэты перамоў — вызваленне і рэабілітацыя палітзняволеных, аднаўленне грамадзянскіх правоў і незалежных інстытутаў, абарона суверэнітэту Беларусі і правядзенне новых свабодных выбараў.

    Чырвоныя лініі — легітымізацыя Лукашэнкі, страта незалежнасці краіны і захаванне цяперашняй палітычнай сістэмы без рэальных дэмакратычных змен.

    Офіс Святланы Ціханоўскай выступае за выкарыстанне перамоў, міжнародных каналаў і гуманітарных кантактаў, якія здольныя прывесці да вызвалення людзей, спынення катаванняў і спынення новых рэпрэсій. Жыццё і здароўе палітзняволеных — наш безумоўны прыярытэт.

    Пры гэтым вызваленне людзей не павінна выкарыстоўвацца для легітымацыі Лукашэнкі, зняцця ключавых патрабаванняў да рэжыму або захавання рэпрэсіўнай сістэмы. Наша мэта — поўнае спыненне палітычнага пераследу, вызваленне і рэабілітацыя ўсіх пацярпелых.

    Офіс Святланы Ціханоўскай рашуча асуджае расійскую агрэсію супраць Украіны і падтрымлівае суверэнітэт, тэрытарыяльную цэласнасць і права Украіны на самаабарону. Справядлівае завяршэнне вайны павінна прадугледжваць аднаўленне міжнароднага права, адказнасць вінаватых і вяртанне незаконна вывезеных украінскіх дзяцей.

    Рэжым Лукашэнкі нясе адказнасць за прадастаўленне тэрыторыі і інфраструктуры Беларусі расійскай арміі. Офіс выступае за спыненне гэтай падтрымкі і вывад расійскіх войскаў. Пры гэтым важна размяжоўваць рэжым і беларускі народ: многія беларусы выступілі супраць вайны, перашкаджалі ваеннай лагістыцы, дапамагалі Украіне і абараняюць яе свабоду.

    Стратэгічная мэта — перамога міжнароднага права, незалежная Украіна і свабодная Беларусь, не кантралюемая Расіяй і не выкарыстоўваная для агрэсіі супраць суседзяў.

    Так, у Офіса ёсць як публічныя стратэгіі, так і ўнутраныя працоўныя планы. У адкрытым доступе прадстаўлены дакументы аб пераходзе да Новай Беларусі, абароне незалежнасці, вызваленні палітзняволеных, правядзенні свабодных выбараў і будучых рэформах.

    Унутраныя планы распрацоўваюцца і карэктуюцца штогод з улікам бягучай сітуацыі, наяўных магчымасцей і рэсурсаў. Яны прадугледжваюць розныя сцэнарыі развіцця падзей і размеркаванне канкрэтных задач паміж камандамі. Частка гэтых планаў не публікуецца, паколькі змешчаная ў іх інфармацыя можа хутка састарэць або стварыць рызыкі для людзей і ініцыятыў унутры Беларусі.

    Так. Стратэгія пераходу прадстаўляе сабой дарожную карту дэмакратычных пераўтварэнняў, разлічаную на пераходны перыяд. Яна ахоплівае аднаўленне канстытуцыйнага парадку, правядзенне свабодных выбараў, рэформу дзяржаўнага кіравання і мясцовага самакіравання, судовай і праваахоўнай сістэм, эканомікі, адукацыі, сацыяльнай сферы і медыя.

    Таксама падрыхтаваны праекты новай Канстытуцыі і шэрагу ключавых законаў, а асобныя канцэпцыі і дарожныя карты працягваюць распрацоўвацца. Таму гэта не канчатковая праграма будучага ўрада, а аснова для грамадскага і экспертнага абмеркавання, якую неабходна будзе ўдакладняць з улікам сітуацыі ў краіне і рашэнняў абранай дэмакратычнай улады.

    Так, Офіс лічыць такія перамовы магчымымі і, больш за тое, адкрыта прапаноўвае іх.

    Тут важна размяжоўваць дзве рэчы. Рэжым — гэта не толькі Аляксандр Лукашэнка, а таксама людзі, якія працуюць у Урадзе, іншых дзяржаўных структурах і органах мясцовай улады. Сам Лукашэнка для нас, па сутнасці, ужо «сыграная карта»: яго хвалюе не Беларусь і не будучыня народа, а ўласнае палітычнае выжыванне. Пры гэтым многія ўнутры сістэмы ад яго стаміліся і ўсё часцей задумваюцца пра тое, што будзе пасля яго.

    Менавіта таму мы звяртаемся да прадстаўнікоў сістэмы — кіраўнікоў, чыноўнікаў, сілавікоў — з прапановай дыялогу, перамоў і сумеснай працы дзеля захавання суверэнітэту і будучыні Беларусі. Гаворка пра тых, хто гатовы паставіць інтарэсы краіны вышэй за асабістую адданасць аднаму чалавеку.

    Пры гэтым нашы прынцыпы нязменныя. Такі дыялог не азначае легітымацыі Лукашэнкі або прызнання рэпрэсій. Умовы застаюцца ранейшымі: спыненне новых арыштаў і катаванняў, вызваленне палітзняволеных і абавязковы ўдзел дэмакратычных сіл у любых перамовах пра будучыню краіны. Чырвоная лінія — абарона незалежнасці Беларусі.

    Мы ўжо рыхтуем сцэнар «Постлукашэнкаўская Беларусь» і перакананыя, што адказны дыялог з часткай сістэмы здольны зрабіць пераход да перамен мірным і кіраваным.

    Офіс бачыць адносіны будучай Беларусі з Расіяй як адносіны дзвюх незалежных і раўнапраўных дзяржаў, заснаваныя на міжнародным праве, празрыстых дамоўленасцях і ўзаемнай выгадзе. Эканамічныя і чалавечыя сувязі могуць захоўвацца, але без палітычнага ціску, схаваных пагадненняў і асаблівых умоў для наблізаных да ўлады.

    Галоўная ўмова — аднаўленне беларускага суверэнітэту: вывад расійскіх войскаў і ядзернай зброі, спыненне выкарыстання тэрыторыі Беларусі для агрэсіі і выхад са структур, якія замацоўваюць вайсковую і палітычную залежнасць ад Масквы. Дэмакратычныя сілы таксама выступаюць за перагляд Дагавора аб Саюзнай дзяржаве.

    Стратэгічным напрамкам лічыцца еўрапейская інтэграцыя Беларусі. Гэта не азначае варожасці з расіянамі ці адмовы ад гандлю, але адносіны з Расіяй не павінны вызначаць унутраную і знешнюю палітыку Беларусі. Канчатковыя рашэнні павінны прымаць беларускія грамадзяне і абраная імі дэмакратычная ўлада.

    Абмеркаванне магчымага членства Беларусі ў НАТА або нейтралітэту, падобнага да швейцарскага, з'яўляецца складаным пытаннем, якое патрабуе ўліку мноства фактараў. Канчатковае рашэнне па знешнепалітычным курсе краіны павінна прымацца выключна народам Беларусі праз дэмакратычныя працэдуры.

    Згодна са Стратэгіяй пераходу да Новай Беларусі, пасля страты рэжымам кантролю кіраванне краінай часова возьме Урад пераходнага перыяду. Яго задача — забяспечыць бесперабойную працу дзяржаўных органаў і аказанне дзяржавай паслуг, забяспечыць бяспеку, аднавіць законнасць і стварыць умовы для палітычнай канкурэнцыі. Першы этап транзіту плануецца правесці ў тэрмін да 180 дзён і завяршыць першымі дэмакратычнымі выбарамі.

    Для выбараў прадугледжваецца нанова сфармаваць Цэнтральную выбарчую камісію з людзей, якія карыстаюцца грамадскім даверам, забяспечыць удзел розных палітычных сіл, дапусціць незалежныя медыя і назіральнікаў, а таксама запрасіць міжнародную місію БДІПЧ АБСЕ. Першыя выбары могуць прайсці па дзеючым Выбарчым кодэксе з дэмакратычнымі правіламі, зацверджанымі абноўленай ЦВК; наступныя — ужо па новым кодэксе.

    Паслядоўнасць будзе залежаць ад сітуацыі. Пры шырокай згодзе спачатку можа адбыцца рэферэндум па новай Канстытуцыі, а затым выбары парламента і прэзідэнта. Калі хутка ўзгадніць Канстытуцыю не атрымаецца, прапануецца не зацягваць часовае кіраванне і спачатку абраць парламент. Уся пераходная праграма разлічана арыенціровачна на шэсць гадоў і два выбарчыя цыклы, але гэта сцэнарная рамка, а не загадзя гарантаваны каляндар.

    Прапанаваць ідэю ці ініцыятыву можна праз афіцыйныя каналы Офіса.

    У звароце пажадана коратка ўказаць, якую праблему вырашае ініцыятыва, для каго яна прызначана, якія вынікі чакаюцца, што ўжо зроблена і якая падтрымка патрабуецца ад Офіса. Таксама варта пакінуць бяспечны спосаб сувязі.

    Накіраванне прапановы не азначае аўтаматычнага адабрэння ці ўдзелу Офіса: магчымасць супрацоўніцтва залежыць ад адпаведнасці ініцыятывы прыярытэтам, даступных рэсурсаў і рызык.

    Калі вы прадстаўляеце арганізацыю ці супольнасць беларусаў і беларусак і хацелі б наладзіць партнёрскія адносіны з Офісам Святланы Ціханоўскай, калі ласка, напішыце на пошту: outreach@tsikhanouskaya.org.

    Калі вы хацелі б запытаць патранаж ці партнёрства з Офісам Святланы Ціханоўскай у межах рэалізацыі вашага мерапрыемства, просім накіраваць запыт загадзя, па магчымасці за 2–3 месяцы, праз спецыяльную форму на нашым сайце: https://tsikhanouskaya.org/be/partnyorstva-z-ofisam-svyatlany-cixanouskaj.html. На працягу тыдня пасля атрымання звароту з вамі звяжацца прадстаўнік Офіса.

    Офіс Святланы Ціханоўскай не валодае ўласнымі рэсурсамі для таго, каб аказваць матэрыяльную ці тэхнічную падтрымку.

    Мы не з'яўляемся донарскай арганізацыяй, і наш асноўны фокус — гэта адвакатаванне выдзялення рэсурсаў перад нашымі міжнароднымі партнёрамі, краінамі і арганізацыямі.

    Пры гэтым мы ніколі не ўдзельнічаем у размеркаванні сродкаў паміж арганізацыямі і праектамі.

    Адпраўце афіцыйнае запрашэнне на пошту: office@tsikhanouskaya.org.

    • Стаць валанцёрам(-кай) Офіса. У Офіса ёсць валанцёрская праграма: людзі дапамагаюць з канкрэтнымі задачамі — пошукам інфармацыі, напісаннем і перакладам тэкстаў і іншай штодзённай працай на шляху да свабоднай Беларусі. Запісацца можна праз афіцыйны сайт.
    • Падтрымаць палітзняволеных. Гэта адзін з самых патрэбных напрамкаў. Можна пісаць лісты вязням — такі рэсурс, як dissidentby.com дапаможа з адрасамі і правіламі. Можна падтрымаць саміх палітзняволеных і іх сем'і праз фонды салідарнасці — BySol, «Краіну для жыцця». Нават адзін ліст для чалавека за кратамі значыць вельмі многа. Станьце ментарам для вызваленых палітзняволеных у ініцыятыве «Вольныя».
    • Удзельнічаць у акцыях салідарнасці і распаўсюджваць праўдзівую інфармацыю. Голас беларусаў за мяжой дапамагае ўтрымліваць увагу свету да сітуацыі ў краіне.
    • Прапанаваць сваю ідэю, праект ці супрацоўніцтва. Офіс адкрыты да прапаноў — напісаць можна праз тэлеграм http://t.me/askoffice_15 або на пошту askoffice@tsikhanouskaya.org.

    Калі вы знаходзіцеся ў Беларусі, цвяроза ацэньвайце рызыкі: карыстайцеся VPN і абароненымі каналамі, не пакідайце лішніх лічбавых слядоў. Частку формаў дапамогі бяспечней рэалізаваць з-за мяжы. Ваша бяспека важнейшая за любое асобнае дзеянне.

    На дадзены момант адкрытых вакансій у нас няма. Вы можаце накіраваць сваё рэзюмэ і кароткую інфармацыю пра прафесійны досвед на нашу пошту askoffice@tsikhanouskaya.org — мы захаваем яго, і калі ў будучыні з'явяцца прыдатныя вакансіі, абавязкова звяжамся з вамі.

    У Офісе Святланы Ціханоўскай з 2020 года дзейнічае Валанцёрская праграма. Валанцёры дапамагаюць з пошукам інфармацыі, напісаннем і перакладамі тэкстаў, маніторынгам інфармацыі, валанцёрствам на афлайн-мерапрыемствах і многім іншым. Зарэгістравацца ў валанцёры і пачытаць падрабязней пра Валанцёрскую праграму можна на нашым сайце.

    Што да стажыровак, на дадзены момант адкрытых пазіцый у нас няма. Вы можаце накіраваць сваё рэзюмэ і кароткую інфармацыю пра сябе і прафесійны досвед на askoffice@tsikhanouskaya.org — мы захаваем яго, і калі ў будучыні з'явяцца прыдатныя магчымасці, абавязкова звяжамся з вамі.

    Не знайшлі адказу на сваё пытанне? Звяжыцеся з намі.

    Звязацца з намі