Стратэгія пераходу да Новай Беларусі
Офіс Святланы Ціханоўскай, Аб’яднаны Пераходны Кабінет і Каардынацыйная рада прапануюць для грамадскага абмеркавання праект Стратэгіі пераходу да Новай Беларусі.
Офіс Святланы Ціханоўскай, Аб’яднаны Пераходны Кабінет і Каардынацыйная рада прапануюць для грамадскага абмеркавання праект Стратэгіі пераходу да Новай Беларусі.
Стратэгія пераходу да Новай Беларусі – гэта план дзеянняў, накіраваны на пераход ад аўтарытарнага кіравання да дэмакратычнага.
Стратэгія стартуе з пачатку транзіту ўлады ў краіне і разлічаная на шэсць гадоў. За гэты перыяд у краіне двойчы будуць арганізаваныя сумленныя выбары парламента і прэзідэнта.
Першы этап доўжыцца не больш за 180 дзён. На працягу гэтага часу праводзяцца першыя сапраўды дэмакратычныя выбары, якія азначаюць пераход ад старых лідараў да новых.
Бо яшчэ дакладна невядома, як і калі адбудзецца пераход ад дыктатуры да дэмакратыі.
Важна быць гатовымі да пераходнага перыяду ўжо зараз. Да пачатку транзіту ўлады ў нас павінны быць дакументы, якія апісваюць прапанаваныя рэформы і першачарговыя праекты законаў. Прапанаваная намі Стратэгія – гэта план, які дапамагае зразумець, якія менавіта крокі і ў якой паслядоўнасці трэба зрабіць, каб дасягнуць дэмакратыі.
Пераход ад аўтарытарызму да дэмакратыі суправаджаецца мноствам рызыкаў і нявызначанасцяў. Стратэгія ўлічвае розныя сцэнары транзіту ўлады: ад перамоўнага працэсу да зменаў пад ціскам грамадства ці вонкавых фактараў.
Незалежна ад кантэксту, Стратэгія застаецца актуальнай. Канкрэтныя дзеянні будуць залежаць ад сітуацыі, але Стратэгія – гэта наша асноўнае кіраўніцтва для пераходу да дэмакратыі.
Магчыма, у Стратэгіі ёсць пункты, якія маюць патрэбу ў дапрацоўцы ці ўдакладненні. Вашыя прапановы могуць стаць ключавымі.
Чытайце дакумент, прапануйце свае ідэі і каментары. Дзяліцеся інфармацыяй з сябрамі і знаёмымі.
Нашыя дзеянні сёння вызначаюць, якой будзе Беларусь заўтра. Унясіце свой уклад у стварэнне Новай Беларусі.
*Калі вы знаходзіцеся ў Беларусі, калі ласка, выкарыстоўвайце VPN і паклапаціцеся аб сваёй лічбавай бяспецы.
Дакументы з якіх складаецца Стратэгія пераходу да Новай Беларусі: