• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Стратэгія дэмакратычных сіл Беларусі 2026+

    Дакумент, вынесены на грамадскае абмеркаванне, вызначае агульны кірунак для дэмакратычных сілаў: ад ацэнкі бягучай сітуацыі і сцэнарыяў зменаў да шасці мэт, якія дапамогуць стымуляваць дзеянні як у краіне, так і за яе межамі.

    Канцэпцыя прыцягнення да адказнасці за рэпрэсіі ў Беларусі

    Канцэпцыя прапануе рамачны падыход да забеспячэння адказнасці за грубыя і сістэматычныя парушэнні правоў чалавека пасля 2020 года: праз правы ахвяраў, пошук праўды, захаванне доказаў і нацыянальную юстыцыю, з магчымым міжнародным кампанентам.

    Праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб пракуратуры»

    Праект закона прапануе змяніць ролю пракуратуры: ад агульнага нагляду за дзяржавай і грамадствам да дзейнасці ў межах крымінальнага правасуддзя, абароны правоў чалавека і кантролю за месцамі пазбаўлення волі.

    Грамадзянскі ўдзел

    Раздзел прысвечаны ўдзелу беларусаў у грамадскім і палітычным жыцці. Тут сабраныя пазіцыі пра права ўплываць на прыняцце рашэнняў, аб’ядноўвацца, развіваць ініцыятывы і ўдзельнічаць у пераменах унутры краіны і за яе межамі.

    Злоўжыванне механізмамі Інтэрпола для пераследу беларусаў і беларусак

    Аналітычны даклад «Wanted by Dictator: Red Notice State» прысвечаны практыцы транснацыянальных рэпрэсіяў, якую рэжым Лукашэнкі выкарыстоўвае супраць сваіх палітычных апанентаў за межамі краіны. Аўтары аналізуюць злоўжыванне механізмамі Інтэрпола,…

    Платформа 2025

    Дакумент з’яўляецца інструментам для каардынацыі дзеянняў дэмакратычных сіл у 2025 годзе: ад адмовы прызнаваць імітацыі выбараў і аказання ціску на рэжым да падтрымкі палітычных зняволеных і абароны інтарэсаў беларусаў як у краіне, так і за мяжой.

    Канцэпцыя люстрацыі для Беларусі

    Канцэпцыя прапануе механізм праверкі на аснове самадэкларацыі: асоба, якая займае або прэтэндуе на абароненую пасаду, павінна раскрыць сваё мінулае, і ёй можа быць адмоўлена ў заняцці гэтай пасады толькі ў выпадку, калі яна схавае або сказіць факты.

    Праект закона «Аб Камітэце па этыцы дзяржаўнай службы і супрацьдзеянні карупцыі»

    Законапраектам прапануецца стварыць незалежны орган для прадухілення карупцыі і садзейнічання сумленнасці ў дзяржаўнай службе: праверка дэкларацый, вырашэнне канфліктаў інтарэсаў, абарона інфарматараў і расследаванне выпадкаў карупцыі.

    Еўрапейскі выбар Беларусі

    Тут прадстаўленыя пазіцыі, прысвечаныя вяртанню Беларусі ў еўрапейскую палітычную, эканамічную і культурную прастору, збліжэнню з Еўрапейскім саюзам, падрыхтоўцы рэформаў і стварэнню ўмоваў для будучага сяброўства краіны ў ЕС.
    Апошнія навіны