У даследаванні разглядаюцца рэальныя кейсы затрыманняў і пагроз экстрадыцыі ў розных краінах, апублікаваныя экспертныя ацэнкі, прааналізаваныя матэрыялы, якія сведчаць пра спробы схаваць палітычны характар крымінальнага пераследу, а таксама прадстаўлены рэкамендацыі Інтэрполу, дзяржавам-сябрам і міжнародным партнёрам па прадухіленні падобных злоўжыванняў.
«Wanted by Dictator: Red Notice State» падрыхтаваны Юрыдычным дэпартаментам Офіса Святланы Ціханоўскай сумесна з ініцыятывай BELPOL пры спрыянні «Кіберпартызан».