Швейцарскі суд прызнаў Юрыя Гараўскага вінаватым у выкраданні Анатоля Красоўскага. Па справе Юрыя Захаранкі апраўдальны прысуд пакінуты ў сіле
26 кастрычніка суд кантона Санкт-Гален абвясціў рашэнне па апеляцыі на апраўдальны прысуд былому байцу СОБРа Юрыю Гараўскаму, які ў 2019 годзе публічна заявіў пра ўдзел у выкраданнях Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага ў 1999 годзе. Суд прызнаў Гараўскага вінаватым у выкраданні прадпрымальніка Анатоля Красоўскага і прызначыў яму два гады пазбаўлення волі ўмоўна. Па […]
Беларусь у цэнтры размовы на «Гульнях свабоды» ў Лодзі
25 кастрычніка Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у Igrzyska Wolności — «Гульнях свабоды» ў Лодзі. Гэты фестываль ідэй арганізуе польскі фонд Liberté! Ён збірае палітыкаў, журналістаў, даследчыкаў і дзеячаў культуры для дыскусій пра дэмакратыю і будучыню грамадства. У размове з журналісткай Агнешкай Ліхнеровіч і гасцямі фестывалю Ціханоўская абмеркавала вызваленне палітвязняў, падтрымку беларусаў і адносіны з Польшчай. […]
Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у паказе фільма «Not Made for Politics» у Люксембургу
21 кастрычніка Святлана Ціханоўская далучылася да паказу дакументальнага фільма Волі Чайкоўскай «Not Made for Politics» («Не створаныя для палітыкі») на міжнародным кінафестывалі CinEast у Люксембургу. Фільм здымалі на працягу пяці гадоў. Ён расказвае пра беларускіх жанчын, якія ніколі не планавалі займацца палітыкай, але сталі лідарамі барацьбы за свабоду. Пасля паказу Ціханоўская ўзяла ўдзел у дыскусіі […]
Святлана Ціханоўская выступіла ў парламенце Люксембурга: падтрымка беларусаў і еўрапейская будучыня Беларусі
22 кастрычніка Святлана Ціханоўская выступіла ў Палаце дэпутатаў Люксембурга на сумеснай сустрэчы з кіраўніцтвам парламента і Камітэтам па замежных справах. У ёй удзельнічалі віцэ-спікер Андрэ Баулер, кіраўнік групы «За дэмакратычную Беларусь» Поль Галес і дэпутаты розных палітычных партый. Асноўныя тэмы сустрэчы: Вызваленне палітвязняў і спыненне рэпрэсій. Ціханоўская заклікала працягваць міжнародныя намаганні па вызваленні ўсіх палітвязняў […]
Пытанні легалізацыі беларусаў і рэгіянальная бяспека: дарадца Ціханоўскай на сустрэчы ў Канцылярыі прэм’ер-міністра Польшчы
Дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі правёў сустрэчу ў Канцылярыі прэм’ер-міністра Польшчы з Паўлам Грасем. Галоўнымі тэмамі абмеркавання сталі падтрымка беларусаў у Польшчы, сітуацыя з палітычнымі рэпрэсіямі ў Беларусі, а таксама рэгіянальнае супрацоўніцтва ва ўмовах крызісу. Падчас сустрэчы Кучынскі ад імя Святланы Ціханоўскай перадаў словы ўдзячнасці ад Святланы Ціханоўскай прэм’ер-міністру Дональду Туску і […]
Захаванне гістарычнай спадчыны і падтрымка супольнасці: прадстаўнікі Офіса Ціханоўскай у Канцылярыі прэзідэнта Польшчы
У Канцылярыі прэзідэнта Рэспублікі Польшча Дзяніс Кучынскі разам з намесніцай кіраўніка Дэпартамента міжнароднага супрацоўніцтва, адказнай за польскі кірунак, Станіславай Гліннік сустрэўся з амбасадарам Себасцьянам Клецікам. Сустрэча стала працягам дыялогу з Канцылярыяй прэзідэнта Польшчы, у тым ліку — перамоваў Дзяніса Кучынскага і Паўла Латушкі з міністрам Марцінам Пшыдачам, якія адбыліся летам гэтага года. Кучынскі выказаў […]
Пытанне пераследу беларусаў за мяжой узнімуць у Супольнасці Дэмакратыяў — міжурадавай арганізацыі з 31 краіны
У Варшаве беларуская лідарка сустрэлася з генеральным сакратаром Супольнасці Дэмакратыяў (Community of Democracies) Мантасам Адоменасам. Год таму Аб’яднаны Пераходны Кабінет падпісаў мемарандум аб супрацоўніцтве з гэтай арганізацыяй. Святлана Ціханоўская падзякавала Адоменасу за падтрымку беларусаў, кампанію па вызваленні рэжысёра Андрэя Гнёта, супрацоўніцтва з беларускімі дэмакратычнымі інстытутамі. Падчас сустрэчы абмеркавалі: – прасоўванне праблемы транснацыянальных рэпрэсіяў у міжнародных […]
Святлана Ціханоўская выступіла на цырымоніі «Залатыя лаўры» ў Варшаве, дзе Анджэя Пачобута ўшанавалі як чалавека года
20 кастрычніка ў Варшаве адбылася цырымонія ўручэння прэміі «Залатыя лаўры» (Złote Laury), якую арганізуюць папулярныя польскія выданні Super Express і Super Biznes. Адным з галоўных герояў вечара стаў беларуска-польскі журналіст, былы палітвязень Анджэй Пачобут, якога ўшанавалі як чалавека года. У цырымоніі ўзялі ўдзел Анджэй Пачобут, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі, намеснік кіраўніцы АПК Павел […]
Святлана Ціханоўская сустрэлася з жанчынамі-амбасадаркамі шасці краін у Варшаве
20 кастрычніка ў Варшаве адбылася нефармальная сустрэча Святланы Ціханоўскай з амбасадаркамі Вялікабрытаніі, Канады, Фінляндыі, Люксембурга, Іспаніі і Швецыі. Сустрэчу арганізавала амбасадарка Вялікабрытаніі Мелінда Сіманс. Яна стала працягам дыялогу, распачатага падчас сустрэчы з амбасадаркамі ў чэрвені гэтага года. Падчас сустрэчы абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі, вызваленне і падтрымку палітвязняў, працу Міжнароднага гуманітарнага фонду, а таксама далейшую падтрымку […]
Святлана Ціханоўская абмеркавала з рэктарам ЕГУ падтрымку беларускіх студэнтаў і будучыню ўніверсітэта
У Варшаве Святлана Ціханоўская ўпершыню сустрэлася з рэктарам Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта Вілюсам Шадаўскасам. У сустрэчы таксама браў удзел старшыня кіроўнай рады ўніверсітэта Мантас Адоменас. Беларуская лідарка падкрэсліла, што ЕГУ — вялікі набытак і каштоўнасць для беларускага грамадства, і яго неабходна захаваць як беларускі ўніверсітэт у еўрапейскай адукацыйнай прасторы і зберагчы яго беларускую місію і фокус. […]
Дэмакратычныя сілы Беларусі і Венесуэлы пашыраюць супрацоўніцтва
У Офісе Святланы Ціханоўскай у Вільні адбылася сустрэча дарадцы па дыпламатычных пытаннях Дзяніса Кучынскага з Педра Уручурту, кіраўніком міжнародных сувязяў каманды венесуэльскай дэмакратычнай лідаркі Марыі Карыны Мачада. Галоўнай тэмай сустрэчы стала пашырэнне супрацоўніцтва з Венесуэлай і іншымі краінамі Лацінскай Амерыкі. Бакі дамовіліся развіваць кантакты з палітыкамі, парламентарыямі і прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці рэгіёну пры падтрымцы венесуэльскіх […]
У італьянскім Прата абмеркавалі пытанні міру, дэмакратыі і ролі беларускай супольнасці
17 кастрычніка Юлія Юхно, дырэктарка Цэнтра беларускай дэмакратычнай супольнасці і кіраўніца Народнай Амбасады Беларусі ў Італіі, выступіла на сустрэчы «Шматгранны горад» (Una città molteplice), арганізаванай муніцыпалітэтам Прата ў межах цыкла мерапрыемстваў «Прата — горад за мір». Галоўнымі тэмамі сустрэчы сталі пытанні міру, узброеных канфліктаў, міжнароднай бяспекі, інтэграцыі і суіснавання розных супольнасцяў. Падчас выступу Юлія Юхно […]
Прадстаўніца Кангрэса мясцовых і рэгіянальных улад Рады Еўропы наведала беларускі цэнтр і шэлтар у Італіі
Белінда Гатардзі, сябра Кангрэса мясцовых і рэгіянальных улад Рады Еўропы і адказная за дыялог з дэмакратычнымі сіламі Беларусі, наведала Цэнтр беларускай дэмакратычнай супольнасці ў Сеста-Фіярэнціна і шэлтар для беларусаў у Мантэлупа-Фіярэнціна. Падчас візіту Юлія Юхно, дырэктарка Цэнтра беларускай дэмакратычнай супольнасці і кіраўніца Народнай Амбасады Беларусі ў Італіі, распавяла пра дзейнасць арганізацыі і падтрымку беларусаў, вымушаных […]
Сустрэча з Андрэем Сібігам, Варшаўскі форум па бяспецы, віленскі саміт свабоды. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 12–18 кастрычніка
ВАРШАЎСКІ ФОРУМ ПА БЯСПЕЦЫ Падчас Варшаўскага форуму па бяспецы Святлана Ціханоўская правяла шэраг сустрэчаў і выступіла на міжнародных дыскусіях, прысвечаных расійскай пагрозе, падтрымцы Украіны і бяспецы Беларусі. Беларуская лідарка ўзяла ўдзел у панэлі «Дэмакратычны фронт: лідарства супраць расійскага аўтарытарызму» і круглым стале «Беларусь: поўнамаштабная мілітарызацыя», дзе BELPOL прадставіў даклад пра вайсковае супрацоўніцтва рэжыму Лукашэнкі з […]
«Дэмакратычная Беларусь немагчымая без роўных правоў і бяспекі для кожнай жанчыны»
Спецдакладчык ААН па Беларусі Нілс Муйжніекс падрыхтаваў даклад аб парушэннях правоў жанчын у Беларусі. У дакладзе адзначаецца, што дыскрымінацыя жанчын у Беларусі носіць сістэмны і структурны характар, а выкарыстанне заканадаўства ў рэпрэсіўных мэтах становіцца інструментам палітычнага пераследу і парушэння асноўных правоў. Дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях інклюзіўнасці і раўнапраўя Юлія Міцкевіч пракаментавала даклад: «Ад пачатку […]
Святлана Ціханоўская выступіла на Віленскім саміце свабоды
15 кастрычніка ў Вільні беларуская лідарка выступіла з асноўнай прамовай на Vilnius Freedom Summit, арганізаваным Міністэрствам замежных спраў Літвы і Freedom House. Саміт аб’ядноўвае прадстаўнікоў дэмакратычных урадаў, праваабаронцаў, былых палітвязняў і грамадзянскай супольнасці з Еўропы і Лацінскай Амерыкі. Сярод удзельнікаў — міністр замежных справаў Літвы Кястуціс Будрыс, кіраўнік Freedom House Джэймі Флай, нобелеўскі лаўрэат Алесь […]
Поўная прамова Святланы Ціханоўскай на Віленскім саміце свабоды
«Паважаны спадар міністр, дарагі Кястуціс! Дарагі Рэмiгіюс! Дарагія Джэймі, Норм, Джэйн! Вашы Эксцэленцыі, дарагія сябры! Перш за ўсё, дзякуй вам, дарагі Кястуціс, за вашыя моцныя словы і за арганізацыю гэтага саміту. Як вы ведаеце, Літва стала маім другім домам пасля таго, як рэжым Лукашэнкі прымусіў мяне і маю сям’ю з’ехаць у выгнанне. Літва стала домам […]
Шэсць інструментаў, якімі рэжым пераследуе беларусаў за мяжой
14 кастрычніка ў Варшаве Святлана Ціханоўская выступіла на мерапрыемстве «Транснацыянальныя рэпрэсіі рэжыму Лукашэнкі: неабходны скаардынаваны міжнародны адказ» у межах Варшаўскай канферэнцыі па чалавечым вымярэнні АБСЕ. На мерапрыемстве прадставілі дзве новыя справаздачы: даследаванне iSANS пра эвалюцыю транснацыянальных рэпрэсіяў і «Wanted by Dictator: Red Notice State», падрыхтаваную Офісам Святланы Ціханоўскай разам з BELPOL пры падтрымцы Кіберпартызанаў. У […]
Святлана Ціханоўская — да дня маці
«Быць маці — адна з самых складаных і адначасова самых важных і каштоўных задач, з якой сутыкаюцца жанчыны. Гэта тытанічная праца, у якой няма выходных, перапынкаў і водпуску. Вы аддаяце сваім дзецям сябе цалкам: разам з імі адкрываеце гэты свет, вучыце іх адрозніваць добрае ад дрэннага, падтрымліваеце, калі ім страшна, і радуецеся кожнай іх маленькай […]
«Пакуль рэжым змагаецца супраць беларускага грамадства і культуры, задача дэмакратычных сілаў — усё гэта захаваць»
Святлана Ціханоўская выступіла на мерапрыемстве БДІПЧ АБСЕ, прысвечаным захаванню нацыянальнай і культурнай ідэнтычнасці ва ўмовах аўтарытарызму і ролі моладзі ў беларусізацыі. Мерапрыемства арганізавалі каля 30 краін — удзельніц АБСЕ, якія ўваходзяць у нефармальную Групу сяброў дэмакратычнай Беларусі. У дыскусіі таксама ўзялі ўдзел лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі, старшыня Беларускага нацыянальнага моладзевага савета «РАДА» Аляксандра […]
Беларусь на Варшаўскім форуме па бяспецы: галоўныя сустрэчы і выступы Святланы Ціханоўскай
Падчас Варшаўскага форуму па бяспецы Святлана Ціханоўская абмеркавала з міжнароднымі партнёрамі расійскую пагрозу, падтрымку Украіны, вызваленне палітвязняў і абарону беларусаў за мяжой. Дзе выступіла? На панэлі «Дэмакратычны фронт: лідарства супраць расійскага аўтарытарызму» разам з былым прэзідэнтам Эстоніі Тоомасам Хендрыкам Ільвесам, пятай прэзідэнткай Грузіі Саламэ Зурабішвілі і расійскім апазіцыйным палітыкам Уладзімірам Кара-Мурзой. Ціханоўская гаварыла пра еўрапейскую […]
Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у дыскусіі пра еўрапейскую бяспеку на мерапрыемстве Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы ў Варшаве
У Варшаўскай школе эканомікі (SGH) адбылася дыскусія «European Defence Townhall», арганізаваная ў межах Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы. Мерапрыемства сабрала больш за 300 удзельнікаў для абмеркавання актуальных выклікаў еўрапейскай бяспецы і прыярытэтаў умацавання абароны Еўропы. У дыскусіі ўзяла ўдзел беларуская лідарка Святлана Ціханоўская. Сярод іншых удзельнікаў — міністарка замежных справаў Румыніі Оана-Сільвія Цою, дзяржаўны сакратар Міністэрства […]
Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных спраў Украіны Андрэем Сібігам
У Варшаве Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з міністрам замежных спраў Украіны Андрэем Сібігам. У ёй таксама ўзялі ўдзел намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка, галоўны дарадца Франак Вячорка і дыпламатычны дарадца Дзяніс Кучынскі. Беларуская лідарка выказала салідарнасць з украінскім народам на фоне расійскіх ракетных і дронавых атак, якія працягваюць забіраць жыцці мірных жыхароў і […]
Святлана Ціханоўская — пра супрацьстаянне расійскаму аўтарытарызму на Варшаўскім форуме па бяспецы
13 кастрычніка беларуская лідарка ўзяла ўдзел у панэльнай дыскусіі «Дэмакратычны фронт: лідарства супраць расійскага аўтарытарызму» на Варшаўскім форуме па бяспецы. Сярод удзельнікаў — былы прэзідэнт Эстоніі Тоомас Хендрык Ільвес, пятая прэзідэнтка Грузіі Саламэ Зурабішвілі і расійскі апазіцыйны палітык Уладзімір Кара-Мурза. Падчас дыскусіі Святлана Ціханоўская гаварыла пра еўрапейскую будучыню Беларусі, значэнне перамогі Украіны для рэгіёна і […]
На Варшаўскім форуме па бяспецы прадставілі даклад BELPOL пра мілітарызацыю Беларусі
На Варшаўскім форуме па бяспецы падчас круглага стала «Беларусь: поўнамаштабная мілітарызацыя» каманда BELPOL прадставіла новы даклад пра маштабы мілітарызацыі Беларусі і паглыбленне яе вайсковага супрацоўніцтва з Расіяй. Дыскусія прайшла ў партнёрстве з Германскім фондам Маршала (GMF) і сабрала каля 40 экспертаў у сферы міжнароднай і еўрапейскай бяспекі. У мерапрыемстве ўзяла ўдзел Святлана Ціханоўская, якая падзякавала […]
Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Парламенцкай асамблеі НАТА Маркушам Перэштрэлу
Падчас Варшаўскага форуму па бяспецы Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з прэзідэнтам Парламенцкай асамблеі НАТА, віцэ-спікерам парламента Партугаліі Маркушам Перэштрэлу. У сустрэчы таксама ўзяла ўдзел генеральная сакратарка Парламенцкай асамблеі НАТА Бенедэта Берці. Галоўныя тэмы сустрэчы: — Бяспекавая сітуацыя ў Беларусі і рэгіёне, мілітарызацыя краіны і пагрозы з тэрыторыі Беларусі. — Вызваленне беларускіх палітвязняў. — Пашырэнне супрацоўніцтва […]
Канферэнцыя АБСЕ, Forum 2000 у Празе. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 5–11 кастрычніка
ЧЭХІЯ ЗМЯКЧЫЛА ВІЗАВЫЯ АБМЕЖАВАННІ ДЛЯ СВАЯКОЎ БЕЛАРУСАЎ Урад Чэхіі ўхваліў змены, якія дазволяць блізкім сваякам беларусаў, што легальна жывуць у краіне, падавацца на кароткатэрміновыя візы. Гэта важны вынік паслядоўнай працы Святланы Ціханоўскай і дэмакратычных сіл Беларусі з чэшскімі партнёрамі. Пасля ўступлення зменаў у сілу магчымасць падавацца на кароткатэрміновыя візы атрымаюць блізкія сваякі грамадзян Чэхіі і […]
Поўная прамова Святланы Ціханоўскай на круглым стале «Беларусь: поўнамаштабная мілітарызацыя»
Святлана Ціханоўская выступіла на круглым стале «Беларусь: поўнамаштабная мілітарызацыя» ў межах Варшаўскага форуму па бяспецы. Дыскусію арганізавалі ў партнёрстве з Германскім фондам Маршала (GMF) і BELPOL. У мерапрыемстве бяруць удзел каля 40 гасцей, сярод якіх эксперты ў сферы міжнароднай і еўрапейскай бяспекі. «Шаноўныя высокапаважаныя госці, дарагія сябры! Перш за ўсё я хачу падзякаваць BELPOL і […]
Святлана Ціханоўская выступіла на адкрыцці Forum 2000 у Празе
11 кастрычніка беларуская лідарка ўзяла ўдзел у міжнароднай канферэнцыі Forum 2000, якая штогод збірае ў Празе палітыкаў, праваабаронцаў і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці з розных краін. Сярод удзельнікаў сёлетняга форуму — лідарка дэмакратычных сілаў Венесуэлы, а таксама прадстаўнікі дэмакратычных рухаў Нікарагуа, Тыбету, М’янмы і Турцыі. У мерапрыемстве таксама ўдзельнічаў старшыня Сената Чэхіі Мілаш Выстрчыл. Падчас выступу […]