Падчас саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці Святлана Ціханоўская распавяла, якія пытанні ўзняла на сустрэчах з еўрапейскімі лідарамі і чаму важна, каб голас вольнай Беларусі гучаў у Еўропе.
«Гадамі прапаганда спрабуе пераканаць нас, што Еўропа — наш вораг. Але я зноў і зноў бачу, што ў беларусаў тут ёсць сябры, якія гатовыя нас падтрымліваць. І важна, каб гэтая падтрымка ператваралася ў канкрэтныя рашэнні, якія дапамогуць беларусам і ўнутры краіны, і за мяжой.
А наша сіла па-ранейшаму ў салідарнасці і ўзаемадапамозе, нягледзячы ні на што».