• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Аб’яднаны пераходны кабінет

    Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі (далей Кабінет) – пастаянны выканаўчы орган, створаны абранай Нацыянальнай лідаркай Беларусі Святланай Ціханоўскай, які ва ўмовах палітычнага крызісу на калегіяльнай аснове распрацоўвае і забяспечвае прыняцце і выкананне палітычных рашэнняў, неабходных для захавання незалежнасці і суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, пераадолення палітычнага крызісу ў Беларусі, абароны інтарэсаў, правоў і свабод яе грамадзянаў і забеспячэння пераходу да дэмакратычнага кіравання ў Беларусі.

    Кабінет узаемадзейнічае з арганізаванымі структурамі дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасці Беларусі для каардынацыі сумесных намаганняў і вядзе сваю дзейнасць да моманту аднаўлення ў краіне канстытуцыйнай законнасці.

    Мэты Кабінета

    Абараніць незалежнасць і ўзмацніць суверэнітэт Рэспублікі Беларусь, прадстаўляць нацыянальныя інтарэсы Беларусі, дамагчыся дэакупацыі краіны.

    Распрацаваць і рэалізаваць захады з мэтай спыніць незаконнае ўтрыманне  ўлады рэжымам Лукашэнкі, забяспечыць транзіт улады ад дыктатуры да дэмакратыі, спрыяць правядзенню сумленных і свабодных выбараў.

    Аднавіць канстытуцыйную законнасць і правапарадак.

    Вызваліць і забяспечыць рэабілітацыю ўсіх асобаў, зняволеных рэжымам па палітычных матывах.

    Распрацаваць і забяспечыць прыняцце і выкананне рашэнняў, неабходных для дасягнення дэмакратычных перамен у краіне.

    Сферы кампетэнцыі Кабінета

    Абарона незалежнасці, суверэнітэту і нацыянальных інтарэсаў Беларусі, прадстаўленне Рэспублікі Беларусь на міжнароднай арэне.

    Распрацоўка, прыняцце і забеспячэнне выканання рашэнняў у сферы ваеннай палітыкі і нацыянальнай бяспекі.

    Вызначэнне прыярытэтаў і інтарэсаў у знешняй палітыцы, развіццё адносінаў з замежнымі дзяржавамі, міжнароднымі ўніверсальнымі, спецыялізаванымі і рэгіянальнымі арганізацыямі, выпрацоўка прынцыпаў новай знешняй палітыкі Беларусі.

    Распрацоўка і рэалізацыя мераў па забеспячэнні транзіту ўлады, спрыянне правядзенню сумленных і свабодных выбараў.

    Распрацоўка, прыняцце і забеспячэнне выканання рашэнняў па абароне правоў і свабод беларускіх грамадзянаў унутры і за межамі краіны.

    Распрацоўка, прыняцце і забеспячэнне выканання рашэнняў, накіраваных на развіццё ўстойлівых дэмакратычных інстытутаў з мэтай дасягнення і падтрымання сацыяльна-палітычнай і эканамічнай стабільнасці ў Беларусі, стабілізацыю сферы дзяржаўнага кіравання, забеспячэнне дабрабыту грамадзян Беларусі, развіццё нацыянальнай культуры, навукі, адукацыі, захаванне гістарычнай памяці, папулярызацыю беларускай мовы.

    Распрацоўка, прыняцце і рэалізацыя іншых рашэнняў, неабходных для дасягнення пастаўленых мэтаў.

    Апошнія навіны