Місія Офіса Святланы Ціханоўскай (ОСТ)
абяспечыць дзейнасць Нацыянальнай лідаркі Святланы Ціханоўскай па абароне інтарэсаў і правоў грамадзянаў Беларусі, прадстаўленні Беларусі і беларусаў у адносінах з іншымі дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі, кансалідацыі дэмакратычных сілаў для пераходу Беларусі ад дыктатуры да дэмакратыі.
Што такое офіс Святланы Ціханоўскай?
Офіс Святланы Ціханоўскай – гэта каманда і арганізацыя, звязаныя з палітычнай дзейнасцю нацыянальнай лідаркі Святланы Ціханоўскай. Офіс забяспечвае прадстаўніцтва і прасоўванне інтарэсаў беларусаў і Беларусі як унутры краіны, так і за яе межамі; ажыццяўляе камунікацыю з беларусамі, партнёрамі і міжнароднай супольнасцю; садзейнічае аб’яднанню намаганняў для рэалізацыі агульнай стратэгіі і прыярытэтаў дэмакратычных сілаў.