• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Вынікі працы
    08 верасня, 2026

    Сустрэча з Юозасам Олекасам, брыфінгі для амбасадаў і зборы для беларускіх дзяцей. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 31 жніўня – 6 верасня

    СУСТРЭЧА З ЮОЗАСАМ ОЛЕКАСАМ 3 верасня ў Вільні спікер Сейма Літвы Юозас Олекас афіцыйна прыняў Святлану Ціханоўскую. Удзел у сустрэчы таксама ўзялі дэпутаты групы «За дэмакратычную Беларусь» і прадстаўнікі большасці палітычных партыяў. З беларускага боку — дарадцы Ціханоўскай Францішак Вячорка, Дзяніс Кучынскі і Анатоль Лябедзька. Ключавыя тэмы сустрэчы: – Старшынства Літвы ў Радзе ЕС. Святлана […]
    01 верасня, 2026

    35 гадоў з Дня аднаўлення незалежнасці Беларусі. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 24–30 жніўня

    35 ГАДОЎ З ДНЯ АДНАЎЛЕННЯ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ БЕЛАРУСІ 25 жніўня Беларусь адзначае 35 гадоў з Дня аднаўлення незалежнасці. Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў з гэтай нагоды: «Пра сваю дзяржаву марылі многія пакаленні беларусаў. За яе змагаліся, сядзелі ў турмах, ішлі ў выгнанне. І толькі нашаму пакаленню пашанцавала жыць у сваёй незалежнай краіне. Магчыма, таму доўгі час […]
    25 жніўня, 2026

    Праца па пратэрмінаваных пашпартах беларусаў, сустрэча з міністрам аховы навакольнага асяроддзя Літвы, развітанне з Мілінкевічам. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 17–23 жніўня

    СУСТРЭЧА З КАНЦЛЕРАМ МІНІСТЭРСТВА АХОВЫ НАВАКОЛЬНАГА АСЯРОДДЗЯ ЛІТВЫ Дырэктар Офіса Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі і дарадца па канстытуцыйнай рэформе і парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька сустрэліся з канцлерам Міністэрства аховы навакольнага асяроддзя Літвы Уладзіславам Кандратовічам. Абмеркавалі бяспеку Беларускай АЭС, наступствы перагляду спісу забруджаных пасля Чарнобыльскай катастрофы тэрыторый, удзел беларусаў у грамадскім жыцці Літвы, а таксама пытанні […]
    18 жніўня, 2026

    Спрашчэнне міграцыйных працэдур беларусаў у Швецыі, сустрэча з прадстаўнікамі МЗС Польшчы. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 10–16 жніўня

    ШВЕЦЫЯ СПРАСЦІЛА ПАШПАРТНЫЯ І МІГРАЦЫЙНЫЯ ПРАЦЭДУРЫ ДЛЯ БЕЛАРУСАЎ Міграцыйная служба Швецыі абнавіла прававую пазіцыю адносна беларусаў, якія не могуць бяспечна вярнуцца ў Беларусь для атрымання новага пашпарта. Змены дазваляюць у пэўных выпадках атрымаць пашпарт іншаземца, а таксама падаваць заявы на атрыманне або падаўжэнне ВНЖ без дзеючага беларускага пашпарта.   ДАРАДЦА ЦІХАНОЎСКАЙ СУСТРЭЎСЯ З ПРАДСТАЎНІКАМІ МЗС […]
    11 жніўня, 2026

    Канферэнцыя Новая Беларусь, 9 жніўня. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 3–9 жніўня

    КАНФЕРЭНЦЫЯ «НОВАЯ БЕЛАРУСЬ» 7–9 жніўня ў Варшаве прайшла штогадовая Канферэнцыя «Новая Беларусь», якая сабрала каля 300 удзельнікаў: беларусы і беларускі, дэмакратычныя сілы, палітыкі і міжнародныя партнёры. 7 жніўня Святлана Ціханоўская прыняла ўдзел у трох сайд-івэнт дыскусіях, 8 жніўня выступіла з вітальнай прамовай, узяла ўдзел у панэльных дыскусіях, а таксама завершыла канферэнцыю заключным выступам, у якім […]
    03 жніўня, 2026

    Сустрэча з Беларускай асацыяцыяй палітвязняў, форум Еўрапейскай асацыяцыі студэнтаў-дэмакратаў і Дзень прыняцця дэкларацыі аб суверэнітэце. Вынікі працы Офісу Святланы Ціханоўскай 27 ліпеня – 2 жніўня 

    СУСТРЭЧА З БЕЛАРУСКАЙ АСАЦЫЯЦЫЯЙ ПАЛІТВЯЗНЯЎ «ДАВОЛІ»  30 ліпеня Святлана Ціханоўская сустрэлася з чальцамі Беларускай асацыяцыі палітвязняў «ДаВолі». Падчас размовы ўдзельнікі падзяліліся праблемамі, з якімі сутыкаюцца былыя палітвязні і іх сем’і, задалі наўпрост пытанні Ціханоўскай, а таксама абмеркавалі пытанні падтрымкі, рэабілітацыі і абароны правоў людзей, якія прайшлі праз палітычныя рэпрэсіі. EDS SUMMER UNIVERSITY 2026 31 ліпеня […]
    27 ліпеня, 2026

    Агляд стану беларускай адукацыі і навукі, новы набор на стыпендыю імя Ціханоўскай. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 20–27 ліпеня 

    СВЯТЛАНА ЦІХАНОЎСКАЯ — ПРА МАЗЫРСКІ НПЗ, ЯКІ ТРАПІЎ ПАД САНКЦЫІ На фоне ўключэння Мазырскага НПЗ у 21-ы пакет санкцый ЕС Святлана Ціханоўская патлумачыла, чаму гэта стала вынікам дзеянняў рэжыму: «Да 2022 года Украіна для гэтага прадпрыемства была галоўнай крыніцай прыбытку. Беларускі бензін і дызель займалі да 50% украінскага рынку. Але ўцягванне Беларусі ў вайну паставіла […]
    21 ліпеня, 2026

    Удзел у Аспенскім форуме па бяспецы, фестываль Тутака і праграма канферэнцыі «Новая Беларусь». Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 13–19 ліпеня

    УДЗЕЛ У ПАНЭЛЬНАЙ ДЫСКУСІІ НА ФОРУМЕ ПА БЯСПЕЦЫ Ў АМЕРЫКАНСКІМ АСПЕНЕ 16 ліпеня, падчас Аспенскага форуму па бяспецы Святлана Ціханоўская прыняла ўдзел у панэльнай дыскусіі «Дрэйф: Еўропа ў перыяд пераменаў». Разам з беларускай лідаркай у размове ўдзельнічалі генеральная сакратарка Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Белен Марцінес Карбанэль, міністр абароны і знешняга гандлю Бельгіі Тэа Франкен, міністр […]
    13 ліпеня, 2026

    Рэзалюцыя Сената Чэхіі ў падтрымку дэмакратычных сілаў Беларусі, падтрымка беларусаў у выгнанні, набор у III Акадэмію жаночага палітычнага лідарства. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 6-12 ліпеня

    БЕЛАРУС АТРЫМАЎ МІЖНАРОДНУЮ АБАРОНУ Ў ЧЭХІІ ПРЫ ПАДТРЫМЦЫ ПРАЖСКАГА ОФІСА Беларус атрымаў міжнародную абарону ў Чэхіі пасля больш як двух гадоў чакання, адмовы Міністэрства ўнутраных спраў і паспяховага судовага абскарджання. У выніку суд прызнаў права заяўніка на міжнародную абарону, і ён атрымаў адпаведны статус на дзесяць гадоў.   Як і ў якіх выпадках можна звярнуцца […]
    06 ліпеня, 2026

    Візіт у Гаагу і запуск міжпарламенцкай групы «За дэмакратычную Беларусь» пры АБСЕ. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 29 чэрвеня – 5 ліпеня

    НА ПАЛЯХ СЕСІІ ПАРЛАМЕНЦКАЙ АСАМБЛЕІ АБСЕ БЫЛА ЗАПУШЧАНАЯ ГРУПА «ЗА ДЭМАКРАТЫЧНУЮ БЕЛАРУСЬ». 4 ліпеня ў Гаазе была запушчаная міжпарламенцкая група «За дэмакратычную Беларусь». Ініцыятыва аб’яднала 35 парламентарыяў з 17 краінаў. Парламенцкая група пры АБСЕ будзе каардынаваць падтрымку дэмакратычных сілаў і трымаць беларускае пытанне ў цэнтры ўвагі АБСЕ. У сваім выступе Святлана Ціханоўская падзякавала парламентарыям за […]
    29 чэрвеня, 2026

    Візіты ў Кракаў і Гданьск, удзел у канферэнцыі, прысвечанай аднаўленню Украіны. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 22–28 чэрвеня

    УДЗЕЛ СВЯТЛАНЫ ЦІХАНОЎСКАЙ У ГАЛОЎНАЙ МІЖНАРОДНАЙ КАНФЕРЭНЦЫІ ПА АДНАЎЛЕННІ УКРАІНЫ 25 чэрвеня Святлана Ціханоўская знаходзілася з візітам у Гданьску, дзе прайшла Ukraine Recovery Conference 2026 — міжнародная канферэнцыя, прысвечаная аднаўленню і мадэрнізацыі Украіны. Форум сабраў кіраўнікоў дзяржаваў і ўрадаў, міжнародныя фінансавыя інстытуты, прадстаўнікоў бізнесу, грамадзянскай супольнасці і партнёраў Украіны з усяго свету. У цэнтры размоваў […]
    22 чэрвеня, 2026

    Візіт у Брусель, рэзалюцыя ў падтрымку палітвязняў. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 15–21 чэрвеня 

    ВІЗІТ У БРУСЕЛЬ 17 чэрвеня ў Бруселі Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Еўрапейскага эканамічнага і сацыяльнага камітэта (EESC) Шэймасам Боландам. Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі, падтрымку грамадзянскай супольнасці, рэалізацыю падпісанага летась Мемарандума аб супрацоўніцтве паміж EESC і беларускімі дэмакратычнымі сіламі, а таксама новыя механізмы інстытуцыйнага супрацоўніцтва. 18 чэрвеня Святлана Ціханоўская выступіла на пленарнай […]
    15 чэрвеня, 2026

    Візіт у Чэхію, сустрэчы з дарадцам Эмануэля Макрона і міністрам замежных справаў Літвы. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 8–14 чэрвеня 

    ВІЗІТ У ЧЭХІЮ 10–11 чэрвеня Святлана Ціханоўская наведала Чэхію з працоўным візітам. Падчас візіту яна сустрэлася з: – міністрам замежных справаў Чэхіі Петрам Мацынкам. Абмяркоўваліся пытанні візаў, санкцыйнай палітыкі, міжнароднай каардынацыі ў справе прыцягнення рэжыму Лукашэнкі да адказнасці і падтрымкі беларусаў у выгнанні. Міністр падкрэсліў, што Чэхія будзе выдаваць візы родным беларусаў, якія пражываюць у […]
    09 чэрвеня, 2026

    Візіт у Лондан, форум Касцюшкі. Вынікі працы Офісу Святланы Ціханоўскай 1–7 чэрвеня 

    ВІЗІТ У ЛОНДАН 2–5 чэрвеня Ціханоўская знаходзілася з працоўным візітам у Лондане. Падчас паездкі лідарка сустрэлася з прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі Кірам Стармерам, міністрам па справах Еўропы Стывенам Даўці, выступіла на адкрыцці сустрэчы Міжпарламенцкага альянсу «За дэмакратычную Беларусь», узяла ўдзел у экспертнай дыскусіі ў Chatham House, адкрыла экспертнае мерапрыемства, прысвечанае рэформе Канстытуцыйнага суда будучай дэмакратычнай Беларусі. Акрамя […]
    01 чэрвеня, 2026

    Першы візіт ва Украіну. Вынікі працы Офісу Святланы Ціханоўскай 25–31 траўня

    ВІЗІТ ВА УКРАІНУ 25–26 траўня Святлана Ціханоўская здзейсніла першы візіт у Кіеў і сустрэлася з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, правяла двухбаковую сустрэчу з міністрам замежных справаў Украіны Андрэем Сібігам і дэлегацыяй МЗС Украіны, урачыстра адкрыла Місію беларускіх дэмакратычных сілаў, узяла ўдзел у адкрыцці Міжнароднага саміту гарадоў і рэгіёнаў, сустрэлася з кіраўніцтвам Координаційного штабу з питань […]
    25 мая, 2026

    ІІІ Кангрэс па палітзняволеных у Беларусі, візіт у Прагу і форум GLOBSEC. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 18–24 траўня 

    ДЗЕНЬ САЛІДАРНАСЦІ З БЕЛАРУСКІМІ ПАЛІТВЯЗНЯМІ 21 траўня — Дзень салідарнасці з палітвязнямі Беларусі. У гэты дзень у розных гарадах адбыліся акцыі і мерапрыемствы салідарнасці. Да Дня салідарнасці з палітвязнямі Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў і беларусак. У сваёй прамове лідарка нагадала пра ўмовы, праз якія праходзяць людзі ў няволі, і пра тое, што нават пасля […]
    19 мая, 2026

    Размова з Джонам Коўлам і Крысам Смітам, візіт у Стакгольм, адкрыццё Інфармацыйнага пункту Рады Еўропы. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 11–17 траўня

    ВІЗІТ У СТАКГОЛЬМ 11–12 траўня Святлана Ціханоўская знаходзілася з візітам у Стакгольме, дзе сустрэлася з прадстаўнікамі МЗС Швецыі і абмеркавала падтрымку беларускага грамадства і дэмакратычных сілаў, а таксама важнасць міжнароднай салідарнасці з Беларуссю. Таксама Ціханоўская выступіла з прамовай на форуме «Моладзь, гендар і дэмакратыя для Беларусі» і на адкрыцці Моладзевай канферэнцыі Усходняга партнёрства, выступіла на […]
    12 мая, 2026

    Саміт Еўрапейскіх лідараў, Венецыянскі біенале. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 3–10 траўня

    УДЗЕЛ У САМІЦЕ ЕЎРАПЕЙСКІХ ЛІДАРАЎ Святлана Ціханоўская прыняла ўдзел у Саміце еўрапейскіх лідараў у Ерэване. На палях мерапрыемства Ціханоўская правяла кароткія размовы больш чым з 20 лідарамі краінаў Еўропы, сярод якіх прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон, прэм’ер-міністр Канады Марк Карні, прэм’ер-міністр Славакіі Роберт Фіца, прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян, міністр замежных справаў Арарат Мірзаян. У межах форуму […]
    04 мая, 2026

    V Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету і Саміт Трохмор’я. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 27 красавіка – 3 траўня

    V КАНФЕРЭНЦЫЯ БЕЛАРУСАЎ І БЕЛАРУСАК СВЕТУ 1–2 траўня ў Варшаве праходзіла V Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету. На працягу двух дзён удзельнікі абмяркоўвалі беларускую ідэнтычнасць у замежжы, паспяховыя кейсы з розных краінаў і практычныя рашэнні для беларусаў за мяжой.  Святлана Ціханоўская выступіла на адкрыцці з вітальнай прамовай, у якой падкрэсліла, што за гэтыя гады беларусы […]
    27 красавіка, 2026

    Гадавіна Чарнобыльскай трагедыі, сустрэчы з беларускай супольнасцю. Вынікі працы Офісу Святланы Ціханоўскай 20–26 красавіка

    40-Я ГАДАВІНА ЧАРНОБЫЛЬСКАЙ ТРАГЕДЫІ 26 красавіка, у гадавіну Чарнобыльскай трагедыі, Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў з прамовай, дзе ўзгадала свае асабістыя ўспаміны і нагадала пра небяспеку Астравецкай АЭС і размяшчэнне расійскай ядзернай зброі ў Беларусі. Таксама 26 красавіка беларусы з розных краінаў ушанавалі памяць пра Чарнобыль — у Варшаве, Вільнюсе, Цюрыху, Беластоку, Львове, Нью-Ёрку. У […]
    20 красавіка, 2026

    Слуханні па правах чалавека і сустрэча з генеральным сакратаром Мэцью Моры. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 13–19 красавіка 

    СЛУХАННІ ПА ПРАВАХ ЧАЛАВЕКА У КАНАДЗЕ 13 красавіка Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у слуханнях у парламенце Канады па сітуацыі з правамі чалавека ў свеце. У выступе Ціханоўская звярнулася да ўраду Канады з прапановамі: — працягваць ціск на рэжым: захоўваць жорсткую пазіцыю і дамагацца вызвалення ўсіх палітвязняў і спынення рэпрэсіяў; — працягваць і павялічваць падтрымку беларускай […]
    14 красавіка, 2026

    Візіт у Мадрыд і вырашэнне пытанняў легалізацыі ў Літве. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 6–12 красавіка 

    ВІЗІТ У МАДРЫД 6–8 красавіка Святлана Ціханоўская знаходзілася з працоўным візітам у Мадрыдзе, Іспаніі. Падчас візіту яна правяла шэраг двухбаковых сустрэчаў на высокім узроўні:  – з прэм’ер-міністрам Педра Санчэсам абмеркавалі сітуацыю з палітвязнямі, узаемадзеянне з ЗША, а таксама становішча беларусаў у Іспаніі.  – са спікерам Сената Педра Рольян Ахеда гаворка ішла пра стварэнне парламенцкай групы […]
    30 сакавіка, 2026

    Дзень Волі і рэгіянальны форум па бяспецы ў Кіеве. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 23–29 сакавіка

    ДЗЕНЬ ВОЛІ З нагоды Дня Волі, 108-й гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў і беларусак, адзначыўшы, што гэта свята яднае ўсіх, каму дарагая Беларусь, незалежна ад месца знаходжання, бо агульным застаецца жаданне бачыць краіну вольнай. У розных гарадах свету адбыліся святочныя мерапрыемствы. У Вільнюсе на прайшоў мітынг-марш, удзел у якім узяў […]
    24 сакавіка, 2026

    250 палітвязняў на волі, візіт у Бельгію. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 16–22 сакавіка 

    ВЫЗВАЛЕННЕ ПАЛІТВЯЗНЯЎ 19 сакавіка былі вызвалены 250 палітвязняў — 15 з якіх былі прымусова дэпартаваны ў Літву, 235 дазволілі застацца ў Беларусі. Святлана Ціханоўская з гэтай нагоды: «Я шчыра ўдзячная Дональду Трампу, Джону Коўлу, Крысу Сміту і амерыканскай адміністрацыі, якая нястомна працуе над вызваленнем людзей. Гэтыя гуманітарныя намаганні даюць вынік і ратуюць жыцці. Я таксама […]
    17 сакавіка, 2026

    Сустрэча з прэзідэнтамі Італіі і Латвіі, візіты ў Рым і Рыгу, канферэнцыя «Жанчыны майго часу». Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 9–15 сакавіка

    ВІЗІТ У РЫМ 9 сакавіка Святлана Ціханоўская знаходзілася з працоўным візітам у Італіі. Падчас візіту яна правяла шэраг важных сустрэчаў: – З прэзідэнтам Італіі Серджа Матарэлам. Бакі абмеркавалі сітуацыю ўнутры Беларусі, дзе працягваюцца палітычна матываваныя затрыманні і рэпрэсіі, у тым ліку супраць вернікаў. Ціханоўская падкрэсліла важнасць узмацнення еўрапейскай перспектывы для беларускага народа і супрацьстаяння русіфікацыі […]
    10 сакавіка, 2026

    Візіт у Брусель, Падрыхтоўка Дня Волі, Міжнародны жаночы дзень. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 2–8 сакавіка 

    ПАСЯДЖЭННЕ КАНСУЛЬТАТЫЎНАЙ ГРУПЫ ЕС З БЕЛАРУСКІМІ ДЭМАКРАТЫЧНЫМІ СІЛАМІ 6 сакавіка ў Бруселі прайшло пасяджэнне «Кансультатыўнай групы з удзелам дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасці Беларусі». Мэта Кансультатыўнай групы — каардынаваць падтрымку беларускіх дэмакратычных сілаў, грамадзянскай супольнасці і абмяркоўваць будучыню дэмакратычнай Беларусі. Сярод удзельнікаў з беларускага боку — прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, Каардынацыйнай Рады і грамадзянскай супольнасці. […]
    03 сакавіка, 2026

    Візіт у Страсбург, праца з беларускімі арганізацыямі, прэзентацыя інстытута нацыянальнай памяці. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 23 лютага – 1 сакавіка

    ВІЗІТ У СТРАСБУРГ  Святлана Ціханоўская з працоўным візітам наведала Страсбург, дзе сустрэлася з Генеральным сакратаром Рады Еўропы Аленам Берсэ, узяла ўдзел у пасяджэнні Камітэта міністраў Рады Еўропы і ў сустрэчы-брыфінгу амбасадараў Камітэта міністраў Рады Еўропы. Ціханоўская заклікала краіны ЕС узмацніць падтрымку беларусаў — ад рашэння візавых і дакументальных праблемаў да вызвалення палітвязняў, узмацнення санкцыяў і […]
    24 лютага, 2026

    Парламенцкая асамблея АБСЕ, саміт па правах чалавека і дэмакратыі, візіт у Берлін. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 16–22 лютага

    ПАРЛАМЕНЦКАЯ АСАМБЛЕЯ АБСЕ 19 лютага ў межах зімовай сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ ў Вене адбыўся сайд-івэнт «Беларусь і Парламенцкая асамблея АБСЕ: круглы стол пра шлях да дэмакратыі і гуманітарныя прыярытэты». Святлана Ціханоўская ў сваім выступе адзначыла, што сёння ў Асамблеі няма легітымнай беларускай дэлегацыі, але беларускі народ заслугоўвае, каб ягоны голас быў пачуты. Яна падзякавала […]
    17 лютага, 2026

    Мюнхенская канферэнцыя па бяспецы, сустрэчы з беларускай супольнасцю ў Варшаве. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 9–15 лютага

    МЮНХЕНСКАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ ПА БЯСПЕЦЫ 12–15 лютага Святлана Ціханоўская брала ўдзел у Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы. Лідарка сустрэлася з Генеральнай сакратаркай Парламенцкай асамблеі НАТА Бенедэтай Берці, намеснікам Генеральнага сакратара НАТА па палітычных пытаннях і палітыцы бяспекі Борысам Руге, спецпрадстаўніцай ЕС па правах чалавека Кайсай Оллонгрен, членам парламента Вялікабрытаніі Томам Тугендхатам, міністрам замежных справаў Чэшскай Рэспублікі Пятром […]