Працоўныя візіты ў ЗША, атрыманне прэміі NED Democracy Medal і першае пасяджэнне новага склікання Каардынацыйнай Рады. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўская 10–16 чэрвеня
ВІЗІТ У ЗША 11-14 чэрвеня ў Святланы Ціханоўскай адбыўся працоўны візіт у Вашынгтон, падчас якога яна сустрэлася з амбасадарамі і дыпламатамі краін Вялікай сямёркі дзе падкрэсліла важнасць міжнароднай падтрымкі і санкцыйнага ціску на рэжым Лукашэнкі. Таксама адбылася сустрэча з экс-спікеркай Палаты прадстаўнікоў ЗША і сенатарамі, з намеснікам Дзяржаўнага сакратара па палітычных пытаннях, дарадцам па нацыянальнай […]
«Люксембургскія рашэнні» для Беларусі, новая Каардынацыйная Рада. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 3-9 чэрвеня
ВІЗІТ У ЛЮКСЕМБУРГ 5-7 чэрвеня Святлана Ціханоўская наведвала Люксембург, дзе сустрэлася з віцэ-прэм’ерам і Міністрам замежных справаў, спікерам парламента, выступіла на Міжнароднай канферэнцыі «Люксесбургскія рашэнні», прысвечанай вырашэнню праблем беларусаў у выгнанні, візаў, легалізацыі, падтрымкі нацыянальнай ідэнтычнасці. Удзел у канферэнцыі ўзялі прэзідэнт ПАРЕ Тэодарас Русопулас, спікер і віцэ-прэм’ер Люксембургу, дэпутаты, дыпламаты і палітыкі з больш чым […]
Вынікі выбараў у Каардынацыйную Раду, гадавіна затрымання Сяргея Ціханоўскага, візіт у Партугалію. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 27 траўня–2 чэрвеня
ВЫНІКІ ВЫБАРАЎ У КААРДЫНАЦЫЙНУЮ РАДУ 25-27 траўня прайшлі выбары ў Каардынацыйную Раду. Абраныя 80 дэлегатаў, якія прадстаўляюць 8 палітычных групаў і ініцыятываў, куды ўваходзяць як палітыкі і актывісты, так і прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці і медыя. Святлана Ціханоўская выказала ўдзячнасць усім, хто прыняў удзел у выбарах у Каардынацыйную Раду, нягледзячы на ціск і рэпрэсіі з боку […]
Візіт у Швецыю, канферэнцыя «Новая Беларусь», Кангрэс па палітвязням у Празе. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 20-26 траўня 2024
ВІЗІТ У ШВЕЦЫЮ На пачатку тыдня Святлана Ціханоўская правяла працоўны візіт у Швецыю. 20 траўня беларуская лідарка сустрэлася з прэм’ер-міністрам Швецыі і міністаркай па еўрапейскіх справах. Падчас сустрэчы яны абмеркавалі пытанні падтрымкі беларускай грамадзянскай супольнасці і незалежных медыя, выдачы візаў для беларусаў і беларусак, падтрымкі палітвязняў і іншыя. Святлана Ціханоўская падзякавала міністру за запуск працэдураў […]
Выступ перад міністрамі культуры ЕС, сустрэча з беларусамі Познані, Signal па-беларуску. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 13-19 траўня 2024
КАНФЕРЭНЦЫЯ ДЭМАКРАТЫЧНЫХ СІЛАЎ У ВАРШАВЕ 19 траўня адбылася канферэнцыя дэмакратычных сілаў у Варшаве, падчас якой кандыдаты ў Каардынацыйную раду маглі прадставіць свае праграмы. Сярод кандыдатаў – прадстаўнікі моладзевых ініцыятываў, НДА, беларускія добраахвотнікі, блогеры, палітыкі. Каардынацыйная рада з’яўляецца прадстаўнічым органам дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасці. Упершыню будзе абірацца праз электроннае галасаванне. ДЗЕНЬ САЛІДАРНАСЦІ З БЕЛАРУСКІМІ ПАЛІТВЯЗНЯМІ […]
Сустрэчы ў НАТА, Дзень Перамогі, тры сцэнары развіцця падзеяў. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 6-12 траўня 2024
СУСТРЭЧА З АФІЦЫЙНЫМІ АСОБАМІ НАТА Святлана Ціханоўская ўпершыню сустрэлася з генеральным сакратаром НАТА Енсам Столтэнбергам. У рамках Паўночнаатлантычнай Рады беларуская лідарка правяла брыфінг для пастаянных прадстаўнікоў усіх краін-удзельніц Альянсу. Агулам перамовы доўжыліся больш за 4 гадзіны. Дыялог паміж дэмакратычнымі сіламі Беларусі і НАТА будзе працягвацца па палітычным напрамку. ГАДАВІНА ДНЯ ПЕРАМОГІ 9 траўня 2024 года […]
Дамова аб супрацоўніцтве Еўрапарламента і дэмакратычных сілаў, Фонд падтрымкі палітзняволеных. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 29 красавіка-5 траўня 2024
ДАМОВА АБ СУПРАЦОЎНІЦТВЕ ЕЎРАПАРЛАМЕНТА І ДЭМАКРАТЫЧНЫХ СІЛАЎ На гэтым тыдні падчас працоўнага візіту на Мальту Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнткай Еўрапейскага парламента Рабертай Метсолай. Вынікам сустрэчы стала падпісанне дамовы аб супрацоўніцтве паміж Еўрапарламентам і беларускімі дэмакратычнымі сіламі. Еўрапейскі Парламент упершыню падпісаў дакумент такога кшталту не з афіцыйным урадам. ФОНД ПАДТРЫМКІ ПАЛІТВЯЗНЯЎ Па ініцыятыве Святланы Ціханоўскай […]
Сейм Літвы супраць новых абмежаванняў да беларусаў, гадавіна Чарнобыля. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 22-28 красавіка 2024
ЛІТОЎСКІ СЕЙМ НЕ ПРЫНЯЎ НОВЫЯ АБМЕЖАВАННІ СУПРАЦЬ БЕЛАРУСАЎ У Сейме Літвы не падтрымалі новыя абмежаванні ў дачыненні да беларусаў, якія маюць дазвол на жыхарства ў Літве. Прапановы прадугледжвалі абмежаванні на паездкі ў Беларусь і дазвалялі ануляваць віды на жыхарства беларусам, якія часта перасякаюць мяжу. За апошнія некалькі тыдняў дэмакратычныя сілы правялі дзясяткі кансультацыяў, сустрэчаў, размоваў […]
Сустрэча міністраў G7, візіт у Канаду, прэзідэнтства ў Бюро Рады Еўропы па моладзі. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 15-21 красавіка 2024
На гэтым тыдні Святлана Ціханоўская наведала Канаду з працоўным візітам і правяла шэраг сустрэч з ключавымі палітыкамі краіны. Беларусь упершыню была прадстаўлена на сустрэчы міністраў G7. У Вільні хутка адкрыецца інфармацыйны Пункт Рады Еўропы для Беларусі. Дарадцу Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтву абралі супрэзідэнткай Бюро Кансультатыўнай Рады па моладзі Рады Еўропы. СУСТРЭЧА МІНІСТРАЎ […]
Візіты на Кіпр і ў Грэцыю, рэакцыя на папраўку ў Сейме Літвы. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 8-14 красавіка 2024
10 красавіка стала вядома, што беларускі палітвязень Аляксандр Кулініч памёр у турме. Святлана Ціханоўская пракаментавала: «Кожны чалавек, які знаходзіцца пад вартай, мае права на належны догляд і абарону здароўя. Відавочна, што гэта не было забяспечана. Я выказваю глыбокія спачуванні родным і блізкім Аляксандра. У беларускіх турмах гінуць людзі, і мы павінныя рабіць усё магчымае, каб […]
Узмацненне адказнасці рэжыму за парушэнні правоў чалавека ў Беларусі, перадача дронаў Палку Каліноўскага. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 1-7 красавіка 2024
УЗМАЦНЕННЕ АДКАЗНАСЦІ РЭЖЫМУ. На 55-й сесіі Рады ААН па правах чалавека была прынятая рэзалюцыя, накіраваная на ўзмацненне адказнасці за парушэнні правоў чалавека ў Беларусі. У дакуменце зацвярджаецца стварэнне спецыяльнай групы з трох незалежных экспертаў і працяг мандата спецдакладчыка па Беларусі на год. Гэтыя меры прызначаныя для расследавання і дакументавання парушэнняў, учыненых рэжымам Лукашэнкі, і выпрацоўкі […]
Дзень Волі, візіт у Чэхію, беларускія класы ў Вільні. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 25-31 сакавіка 2024
ДЗЕНЬ ВОЛІ. 25 сакавіка беларусы па ўсім свеце адзначаюць Дзень Волі. З нагоды Дня Волі Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў і беларусак: «За ўсе гэтыя гады мы пачалі цаніць нашую, беларускую, салідарнасць. Пакуль мы разам і не апускаем рук, мы крочым да сваёй перамогі». Пазней беларуская лідарка падзякавала ўсім беларусам, якія паўдзельнічалі ў святкаванні Дня […]
ІІІ Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету, дзень Беларусі ў Еўрапарламенце, Канферэнцыя Каліноўскага. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 18-24 сакавіка 2024
22 сакавіка адбыўся тэракт у Падмаскоўі. Святлана Ціханоўская пракаментавала гэтую падзею і заклікала беларусаў паклапаціцца пра сваю бяспеку, пазбягаць натоўпаў людзей і ўважліва назіраць за тым, што будзе адбывацца на тэрыторыі Беларусі ў бліжэйшы час. КАНФЕРЭНЦЫЯ БЕЛАРУСАЎ І БЕЛАРУСАК СВЕТУ. 23-24 сакавіка прайшла ІІІ Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету, арганізаваная Офісам Святланы Ціханоўскай, Офісам дэмакратычных […]
628 паштовак для палітвязняў ад еўрадэпутатаў, сустрэча з гуртом Бі-2, Канферэнцыя ў Сейме Літвы. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 11-17 сакавіка 2024
САЛІДАРНАСЦЬ З ПАЛІТВЯЗНЯМІ. 11-14 сакавіка Еўрапейскі Парламент зладзіў акцыю салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. 13 сакавіка на акцыі знаходзіўся дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і Канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька. Як распавёў палітык, у межах ініцыятывы #EPSTANDSBYYOU дэпутаты Еўрапарламента, разам з прэзідэнткай Рабертай Мецолай, падпісалі больш за 600 паштовак для беларускіх палітвязняў. Акрамя таго, еўрадэпутаты прыцягваюць […]
Год «інкамунікада», першы візіт у Балгарыю, сустрэча з прэзідэнткай Еўракамісіі. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 4-10 сакавіка 2024
ПАЛІТВЯЗНІ. 8 сакавіка Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у акцыі каля муралу Алесю Бяляцкаму насупраць амбасады Беларусі ў Літве. Акцыя быў прысвечаная рэжыму інкамунікада. Ужо год рэжым Лукашэнка ўтрымлівае Сяргея Ціханоўскага без сувязі са знешнім светам. Удзельнікі трымалі ў руках плакаты і фатаграфіі палітвязняў, якія, як і Сяргей Ціханоўскі, утрымліваюцца ў рэжыме інкамунікада. Выступаючы перад прэсай, […]
Выступ у ААН, Беларускі бізнес-форум у Вашынгтоне. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 26 лютага-3 сакавіка 2024
На гэтым тыдні ў Варшаве адбылася жудасная трагедыя – у самым цэнтры сталіцы знайшлі згвалтаваную і ледзь жывую беларуску. 1 сакавіка з’явілася інфармацыя пра тое, што дзяўчына памерла. Святлана Ціханоўская пракаментавала: «Мне складана апісаць увесь боль, што я адчуваю зараз. Але яшчэ я адчуваю злосць. Злосць на несправядлівасць. На тое, што жанчыны не могуць адчуваць […]
Трансляцыя звароту Святланы Ціханоўскай па ўсёй Беларусі, марафон «Абіраю Новую Беларусь». Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 19-25 лютага 2024
ЗВАРОТ ДА БЕЛАРУСАЎ. 24 лютага а 15:00 па ўсёй Беларусі пачалася трансляцыя відэазвароту Святланы Ціханоўскай да беларусаў – з нагоды гадавіны пачатку вайны і рэжымных безвыбараў. Мяркуецца, што відэа магло выйсці агулам на больш чым 2000 экранаў – у метро, супермаркетах, гандлёвых і спартовых цэнтрах. Акцыю правяло аб’яднанне сілавікоў Беларусі BELPOL. ПАЛІТВЯЗНІ. 20 лютага стала […]
Удзел у Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, сустрэча з Юліяй Навальнай. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 12-18 лютага 2024
МЮНХЕНСКАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ. 15-18 лютага Святлана Ціханоўская прымала ўдзел у Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы. Падчас форума беларуская лідарка ўдзельнічала ў чатырох панэльных дыскусіях. Яны былі прысвечаныя кібербяспецы, абароне дэмакратыі і супрацьстаянні інфармацыйным маніпуляцыям, грамадзянскаму супраціву і ролі жанчынаў у барацьбе за дэмакратыю. Акрамя таго, Ціханоўская правяла шэраг сустрэчаў на высокім узроўні: з дзяржсакратаром ЗША, Міністрамі замежных […]
Тэрміновая рэзалюцыя Еўрапарламента па Беларусі, прэзентацыя дарожнай мапы па рэфармаванні сярэдняй адукацыі. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай за 5-11 лютага 2024
СУСТРЭЧА З БЕЛАРУСКІМІ АРГАНІЗАЦЫЯМІ ЛІТВЫ. 8 лютага Святлана Ціханоўская сустрэлася з прадстаўнікамі 12 беларускіх арганізацыяў і ініцыятываў у Літве. Падчас сустрэчы ўдзельнікі абмеркавалі шляхі для паляпшэння літоўска-беларускіх адносінаў, арганізацыю супольных мерапрыемстваў і акцыяў, супрацоўніцтва з літоўскімі медыя, праблемы з легалізацыяй беларусаў, а таксама праблемы з бяспекай беларусаў за мяжой. ПАДТРЫМКА БЕЛАРУСКІХ БЛОГЕРАЎ. 6 лютага Ціханоўская […]
Удзел у пасяджэнні Камітэта міністраў Рады Еўропы, выступ на Кангрэсе Еўрапейскай партыі зялёных. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай за 29 студзеня-4 лютага 2024
ВІЗІТ У СТРАСБУРГ. У межах візіту ў Страсбург Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у пасяджэнні Камітэта міністраў Рады Еўропы, дзе выступіла з прамовай. Удзел бралі кіраўнікі і прадстаўнікі 45 краінаў. У сваім выступе Ціханоўская заклікала падтрымаць грамадзянскую супольнасць, медыя, праваабаронцаў, а таксама двухгадовы план працы Кантактнай групы паміж дэмакратычнымі сіламі і Радай Еўропы. Ціханоўская прапанавала распрацаваць […]
«У Беларусі няма ўмоваў для правядзення дэмакратычных выбараў». Кучынскі – пра вынікі працы каманды Офіса на Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы
Дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі распавядае пра працу каманды па знешняй палітыцы Офіса. У гэтым відэа вы даведаецеся, як дэмакратычная Беларусь стала бліжэй да Еўрасаюза і як паўплывае на будучыню нашай краіны рэзалюцыя ПАРЕ.
Прыняцце рэзалюцыі па Беларусі ў ПАРЕ, сустрэча па легалізацыі ў МЗС Літвы. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай за 22-28 студзеня 2024
РЭЗАЛЮЦЫЯ ПАРЕ ПА БЕЛАРУСІ. Беларуская лідарка выступіла на пленарнай сесіі Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы ў Страсбургу. Кульмінацыяй выступу стала прапанова Святланы Ціханоўскай па далучэнні будучай дэмакратычнай Беларусі да Рады Еўропы. Таксама Ціханоўская ўзяла ўдзел у дэбатах, што прайшлі па выніках даклада па Беларусі – яго аўтарам выступіў чалец фінскага парламента і ПАРЕ Кіма Кільюнен. Пасля […]
Удзел у Сусветным эканамічным Форуме, выступ на цырымоніі з нагоды гадавіны паўстання Каліноўскага. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай за 15-21 студзеня 2024
СУСВЕТНЫ ЭКАНАМІЧНЫ ФОРУМ. Святлана Ціханоўская другі год запар удзельнічала ў Сусветным эканамічным форуме ў Давосе, каб прадставіць пазіцыю беларусаў па сітуацыі ў рэгіёне, вайне ва Украіне, заручыцца падтрымкай міжнародных арганізацыяў і палітычных лідараў, знайсці новых саюзнікаў і партнёраў. Беларуская лідарка двойчы выступіла на закрытых сустрэчах сусветных лідараў, дзе сабраліся прадстаўнікі амаль 50 краінаў свету. Разам […]
Сустрэчы з новым польскім урадам, беларуска-фінская Канферэнцыя. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай за 8-14 студзеня 2024
ВІЗІТ У ПОЛЬШЧУ. 8-10 студзеня беларуская лідарка разам з прадстаўнікамі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета знаходзілася ў Варшаве з працоўным візітам. Там яна сустрэлася з ключавымі палітыкамі Польшчы: прэзідэнтам Анджэем Дудам, спікерамі Сейму і Сенату, міністрам замежных справаў, міністрам спорту, міністаркай адукацыі і міністрам еўрапейскіх справаў, намеснікам міністра ўнутраных спраў, мэрам Варшавы. На сустрэчах палітыкі абмяркоўвалі шляхі […]
Вынікі працы дэмакратычных сілаў за 2023 год
Офіс Святланы Ціханоўскай у шчыльным супрацоўніцтве з Аб’яднаным Пераходным Кабінетам, Каардынцыйнай Радай, дыяспаральнымі арганізацыямі, незалежнымі ініцыятывамі і палітычнымі партыямі рэалізаваў шэраг кампаніяў і праектаў, накіраваных на абарону інтарэсаў беларусаў, узмацнення ціску на рэжым, падрыхтоўкі да дэмакратычнага транзіту і падтрымкі рэпрэсаваных. Падрыхтоўка да дэмакратычнага транзіту Распрацаваны праект Стратэгіі пераходу да Новай Беларусі і чатыры праекты законаў […]
Прэзентацыя дарожнай мапы дэмакратызацыі вышэйшай адукацыі Беларусі. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 18-24 снежня 2023
ДАРОЖНАЯ МАПА. На гэтым тыдні камандай Офіса па адукацыі была прадстаўлена Дарожная мапа дэмакратызацыі вышэйшай адукацыі Беларусі. Дакумент распрацаваны Офісам Святланы Ціханоўскай пры ўдзеле Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і групы экспертаў і практыкаў у сферы адукацыі. Дарожная мапа – гэта план дзеянняў на 50,100 і 500 дзён, які дапаможа эфектыўна трансфармаваць сістэму вышэйшай адукацыі пасля дэмакратычнай […]
30 мільёнаў падтрымкі для рэпрэсаваных, студэнтаў, медыя і культуры, запуск Стратэгіі пераходу да Новай Беларусі. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 11-17 снежня 2023
СТРАТЭГІЯ ПЕРАХОДУ ДА НОВАЙ БЕЛАРУСІ. 13 снежня прадстаўнікі палітычных структураў, арганізацыяў грамадзянскай супольнасці і аналітычных цэнтраў вынеслі на грамадскае абмеркаванне распрацаваную імі Стратэгію пераходу да Новай Беларусі. Яна прапаноўвае 4 сцэнары транзіту ўлады і магчымыя дзеянні дэмакратычных сілаў і міжнароднай супольнасці. Ёсць некалькі прычын, чаму Стратэгія важная ўжо цяпер, а не толькі ў будучыні. Яе […]
Стратэгічны дыялог «Беларусь – ЗША», праект зялёнай эканомікі для Беларусі. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 4-10 снежня 2023
СТРАТЭГІЧНЫ ДЫЯЛОГ. 6-8 снежня ў Вашынгтоне праходзілі перамовы ў межах Стратэгічнага дыялогу «Беларусь-ЗША». З беларускага боку да яго далучыліся прадстаўнікі і прадстаўніцы Офіса Святланы Ціханоўскай, Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, Каардынацыйнай Рады, праваабарончай арганізацыі «Вясна», цэнтра BEROC, Беларускага прэс-клуба, арганізацыі «ЕўраБеларусь», Рабочага Руху, Асацыяцыі беларусаў у Амерыцы (ABA), Кіберпартызанаў, Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой (ABBA), а таксама […]
Сквер імя Францішка Скарыны ў Рызе, брыфінг для амбасадараў 30 краінаў. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 27 лістапада – 3 снежня 2023
ВІЗІТ У ЛАТВІЮ. 27-28 лістапада Святлана Ціханоўская знаходзілася з працоўным візітам у Рызе. Падчас візіту беларуская лідарка правяла перамовы з прэзідэнтам Латвіі, прэм’ер-міністаркай, дзяржаўным сакратаром МУС Латвіі, спікеркай латвійскага Парламента, мэрам Рыгі, групай «За дэмакратычную Беларусь», а таксама беларусамі Рыгі. На сустрэчах Ціханоўская ўздымала пытанні легалізацыі беларусаў і прызнання пратэрмінаваных пашпартоў за сапраўдныя, сітуацыі на […]