ГАДАВІНА ЗАТРЫМАННЯ СЯРГЕЯ ЦІХАНОЎСКАГА
29 траўня — пятая гадавіна затрымання Сяргея Ціханоўскага. У сваёй прамове Святлана Ціханоўская дзеліцца асабістымі пачуццямі, думкамі пра мужа, іх шлях — і заклікае не забываць тых, хто знаходзіцца за кратамі за праўду.
Акрамя таго, беларуская лідарка падзякавала беларусам і міжнароднай супольнасці за падтрымку. Яна падкрэсліла, што салідарнасць надае сілы і ўпэўненасць у тым, што сітуацыя абавязкова зменіцца.
КАНЦЭПЦЫЯ ЛЮСТРАЦЫІ
На гэтым тыдні Офіс Святланы Ціханоўскай прэзентаваў Канцэпцыю люстрацыі для Беларусі — дакумент, які ўлічвае маштаб рэпрэсіяў, адсутнасць незалежнага правасуддзя і пагрозу аўтарытарнага рэваншу.
Азнаёміцца з Канцэпцыяй можна на беларускай і рускай мовах.
Офіс заклікае далучыцца да абмеркавання дакумента праз:
– форму зваротнай сувязі на беларускай мове;
– форму зваротнай сувязі на рускай мове;
– электронную пошту transitionaljustice@tsikhanouskaya.org.
ПРЭМІЯ КАРЛА ВЯЛІКАГА
29 траўня ў Ахене традыцыйна ўручалі прэмію Карла Вялікага, якая штогод прысуджаецца за значны ўнёсак у справу еўрапейскага адзінства. У гэтым годзе лаўрэаткай стала Урсула фон дэр Ляен. Святлана Ціханоўская асабіста і цёпла павіншавала Прэзідэнтку Еўракамісіі, якая паслядоўна падтрымлівала Беларусь і ніколі не змяняла моцную пазіцыю ў дачыненні да аўтарытарных рэжымаў.
У 2022 годзе прэмію атрымалі Святлана Ціханоўская, Марыя Калеснікава і Вераніка Цапкала — за барацьбу беларускага грамадства за дэмакратыю, годнасць і еўрапейскія каштоўнасці.
АКАДЭМІЯ ЖАНОЧАГА ПАЛІТЫЧНАГА ЛІДАРСТВА
Падчас візіту ў Варшаву Святлана Ціханоўская сустрэлася з удзельніцамі адукацыйнай праграмы для жанчын, якія імкнуцца актыўна ўплываць на палітычнае жыццё Беларусі. Акадэмія стала пляцоўкай для развіцця лідарскіх навыкаў, вызначэння палітычных амбіцыяў, наладжвання гарызантальных сувязяў і падрыхтоўкі да актыўнага ўдзелу ў палітычным жыцці краіны беларусак з розных кропак свету.
Акадэмія жаночага палітычнага лідарства арганізаваная Офісам Святланы Ціханоўскай сумесна з Офісам дэмакратычных сілаў Беларусі ў Чэшскай Рэспубліцы пры падтрымцы нямецкага фонду Friedrich Ebert Foundation (FES). Пляцоўку для Акадэміі прадстаўляе Imaguru Startup HUB.
ВІЗІТ У МАДРЫД
Дарадцы Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі і Анатоль Лябедзька правялі шэраг сустрэчаў з прадстаўнікамі ўрада, парламента і аналітычных колаў Каралеўства Іспаніі. Асноўныя тэмы абмеркавання: падтрымка палітычных зняволеных і іх сем’яў, пашырэнне візавага доступу для беларусаў, супрацоўніцтва з парламентам, праблемы легалізацыі для беларускай дыяспары.
КАНФЕРЭНЦЫЯ НОВАЙ БЕЛАРУСІ
Традыцыйна на пачатку жніўня Офіс Святланы Ціханоўскай арганізуе Канферэнцыю Новай Беларусі — найбуйнейшую пляцоўку для стратэгічнага дыялогу, абмеркавання будучыні нашай краіны і каардынацыі дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасці.
Прапануем паўплываць на тое, пра што будуць гаварыць на Канферэнцыі, ужо цяпер: запоўніце кароткую ананімную форму, каб прапанаваць тэмы і падзяліцца ідэямі.
МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ АБАРОНЫ ДЗЯЦЕЙ
Да Міжнароднага дня абароны дзяцей Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў з важным пасланнем пра тое, як рэжым у Беларусі ўплывае на будучыню краіны і як мы ўсе можам абараніць дзяцей ад несправядлівасці, страху і прапаганды.
ДАКЛАД ААН
Спецыяльны дакладчык ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі
Нілс Муйжніекс апублікаваў першы даклад, які не толькі пацвярджае крызіс у галіне грамадзянскіх і палітычных правоў у нашай краіне, але і фіксуе яго пагаршэнне.
PASHPART.ORG
Радыя абвясціць пра абнаўленне Pashpart.org! Цяпер ён працуе хутчэй і стабільней, бо рухавік сайта цалкам перапрацаваны.
Гэта анлайн-рэсурс, створаны для беларусаў, якія апынуліся за мяжой і не могуць аднавіць або атрымаць новы пашпарт праз афіцыйныя каналы.
ТРАГЕДЫЯ Ў ЕЛЬСКУ
У Ельску памерла 14-гадовая дзяўчынка пасля спазнення меддапамогі, а ўлады замест адкрытага расследавання заняліся запалохваннем сям’і і спробамі дыскрэдытацыі памяці дзіцяці. Святлана Ціханоўская: «Гэтая страшная гісторыя паказвае праблемы сістэмы аховы здароўя ў Беларусі. Пацыенты ўсё часцей сутыкаюцца з недахопам спецыялістаў, лекаў, абсталявання, а калі адбываецца непапраўнае — з адсутнасцю адказнасці».
НОВЫ ПАШПАРТ БЕЛАРУСІ
Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка ў вялікім інтэрв’ю выданню «Зеркало» адказваў на самыя цікавыя пытанні пра Новы пашпарт Беларусі.
АСАБІСТЫЯ РАЗМОВЫ
На гэтым тыдні Святлана Ціханоўская правяла асабістыя размовы з беларусамі і беларускамі свету. Разам з беларускай лідаркай удзел у іх узяў Леанід Марозаў — дарадца па юрыдычных пытаннях. Асабістыя размовы — бяспечны спосаб камунікацыі з Офісам, далучыцца да якога можа кожны жадаючы.
МЕДЫЯ
На гэтым тыдні Святлана Ціханоўская дала інтэрв’ю Current time (Міжнароднае), Decoder (Германія), PAP (Польшча), RMF (Польшча), PAP (Польшча), Wiadomosci WP (Польшча), MSN (Польшча), Polskie Radio (Польшча), БелСАТ (Беларусь), Радыё Свабода (Беларусь), БелСАТ (Беларусь).