• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Парламенцкай асамблеі НАТА Маркушам Перэштрэлу 

    13 кастрычніка, 2026

    Падчас Варшаўскага форуму па бяспецы Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з прэзідэнтам Парламенцкай асамблеі НАТА, віцэ-спікерам парламента Партугаліі Маркушам Перэштрэлу. У сустрэчы таксама ўзяла ўдзел генеральная сакратарка Парламенцкай асамблеі НАТА Бенедэта Берці.

    Галоўныя тэмы сустрэчы:
    — Бяспекавая сітуацыя ў Беларусі і рэгіёне, мілітарызацыя краіны і пагрозы з тэрыторыі Беларусі.
    — Вызваленне беларускіх палітвязняў.
    — Пашырэнне супрацоўніцтва беларускіх дэмакратычных сілаў з Парламенцкай асамблеяй НАТА.

    — Ціск на беларускі ваенна-прамысловы комплекс і прадпрыемствы, якія падтрымліваюць расійскую агрэсію супраць Украіны.

    Ціханоўская распавяла пра ўжо наладжанае супрацоўніцтва з парламенцкімі асамблеямі АБСЕ і Рады Еўропы, а таксама з Паўночнай Радай. Яна адзначыла зацікаўленасць у далейшай супрацы з ПА НАТА, перад якой раней ужо двойчы выступала.

    Падчас сустрэчы Святлана Ціханоўская перадала Маркушу Перэштрэлу даклад BELPOL пра мілітарызацыю Беларусі.

    Святлана Ціханоўская: 

    «Для доўгатэрміновай бяспекі ў рэгіёне неабходныя сістэмныя дэмакратычныя змены ў Беларусі. Наша краіна павінна перастаць быць крыніцай пагрозы для Украіны, нашых суседзяў і краінаў НАТА.

    Важна працягваць і ўзмацняць санкцыі супраць беларускага ваенна-прамысловага комплексу і прадпрыемстваў, якія дапамагаюць Расіі весці вайну супраць Украіны. Пры гэтым трэба памятаць, што многія беларусы выступаюць супраць вайны, падтрымліваюць Украіну і зазнаюць за гэта рэпрэсіі. Вельмі важна адрозніваць беларускі народ ад рэжыму Лукашэнкі і падтрымліваць тых, хто змагаецца за свабодную і дэмакратычную Беларусь».

    Апошнія навіны