• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Саміт Еўрапейскай палітычнай супольнасці і візіт у Берлін. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 9-15 лістапада

    17 лістапада, 2026

    САМІТ ЕЎРАПЕЙСКАЙ ПАЛІТЫЧНАЙ СУПОЛЬНАСЦІ

    12 лістапада Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці. За адзін дзень Святлана Ціханоўская правяла дзясяткі размоў з еўрапейскімі і сусветнымі лідарамі. 

    На пачатку мерапрыемства яе асабіста прывітаў прэм’ер-міністр Ірландыі Міхол Марцін. У саміце ўдзельнічалі прэзідэнты, прэм’ер-міністры і іншыя высокапастаўленыя прадстаўнікі еўрапейскіх дзяржаў.

    Ціханоўская выступіла з уступным словам перад пачаткам саміту і акрэсліла тры галоўныя пасланні, з якімі прыехала:

    1. Неабходнасць справядлівага і трывалага міру для Украіны.
    2. Уключэнне беларускага пытання ў мірныя перамовы.
    3. Працяг міжнароднага ціску на рэжым Лукашэнкі дзеля вызвалення палітвязняў.

    На палях саміту Святлана Ціханоўская сустрэлася і правяла размовы з:

    – старшынёй Еўрапейскай камісіі Урсулай фон дэр Ляен;

    – прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім;

    – прэм’ер-міністрам Венгрыі Петэрам Мадзярам;

    – прэм’ер-міністрам Грузіі Іракліем Кабахідзэ;

    – прэм’ер-міністрам Канады Маркам Карні;

    – прэм’ер-міністаркай Італіі Джорджай Мелоні;

    – прэм’ер-міністрам Чэхіі Андрэем Бабішам;

    – прэм’ер-міністрам Эстоніі Крыстэнам Міхалам;

    – прэм’ер-міністрам Латвіі Андрысам Кулбергсам;

    – прэм’ер-міністрам Харватыі Андрэем Пленкавічам;

    – прэм’ер-міністрам Арменіі Ніколам Пашынянам;

    – прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі Эндзі Бернэмам;

    – генеральным сакратаром АБСЕ Ферыдунам Сінірліаглу;

    – прэзідэнтам Кіпра Нікасам Хрыстадулідзісам;

    – прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам;

    – прэм’ер-міністрам Ірландыі Міхолам Марцінам;

    – старшынём Еўрапейскай рады Антоніу Коштам;

    – старшынёй Еўрапейскага парламента Рабертай Метсолай;

    – генеральным сакратаром Рады Еўропы Аленам Берсэ;

    – прэм’ер-міністрам Польшчы Дональдам Тускам;

    – міністрам замежных спраў Арменіі Араратам Мірзаянам;

    – прэзідэнткай Малдовы Маяй Санду;

    – прэм’ер-міністрам Славеніі Янезам Яншам;

    – былой міністаркай замежных спраў Ісландыі Тордзіс Колбрун Рэйкф’ёрд Гільфадоўцір;

    – прэм’ер-міністрам Балгарыі Руменам Радзевым.

    Падчас саміту Ціханоўская распавяла, якія пытанні ўзняла на сустрэчах з еўрапейскімі лідарамі і чаму важна, каб голас вольнай Беларусі гучаў у Еўропе:

    «Гадамі прапаганда спрабуе пераканаць нас, што Еўропа — наш вораг. Але я зноў і зноў бачу, што ў беларусаў тут ёсць сябры, якія гатовыя нас падтрымліваць. І важна, каб гэтая падтрымка ператваралася ў канкрэтныя рашэнні, якія дапамогуць беларусам і ўнутры краіны, і за мяжой. А наша сіла па-ранейшаму ў салідарнасці і ўзаемадапамозе, нягледзячы ні на што».

    Фотасправаздача.

    ВІЗІТ У БЕРЛІН

    9 лістапада Святлана Ціханоўская наведала Берлін, дзе правяла сустрэчы з нямецкімі палітыкамі, узяла ўдзел у міжнародных мерапрыемствах і сустрэлася з беларускай супольнасцю Германіі.

    Галоўнае з візіту:

    — Сустрэча ў Бундэстагу. З кіраўніком групы «За дэмакратычную Беларусь» Кнутам Абрахамам абмеркавалі новую рэзалюцыю па Беларусі, аднаўленне стажыровак для беларускай моладзі ў 2027 годзе, парламенцкае супрацоўніцтва і праблемы беларусаў у Германіі.

    — Перамовы ў МЗС Германіі. На сустрэчы з дзяржсакратаром Гезам фон Гайрам абмеркавалі захаванне ціску, стратэгію на ўзроўні Еўрасаюза, рэгіянальную бяспеку, дапамогу былым палітвязням і праблемы беларусаў з дакументамі і легалізацыяй. Святлана прапанавала прызначыць спецыяльнага пасланніка Германіі па Беларусі.

    — Жаночы саміт свабоды і бяспекі. Святлана выступіла падчас заключнай дыскусіі разам са старшынёй Бундэстага Юліяй Клёкнер, старшынёй Нацыянальнага сходу Францыі Яэль Браўн-Півэ і праваабаронцай Масіх Алінеджад. Яна распавяла пра ролю беларусак у пратэстах 2020 года і заклікала падтрымліваць жанчын, якія працягваюць змагацца за свабоду.

    — Сустрэча з беларусамі Берліна. Святлана пагутарыла з беларускай супольнасцю пра жыццё ў Германіі і актуальныя праблемы і пачула прапановы беларусаў. Мерапрыемства аргазавалі RAZAM і Libereco.

    Таксама Ціханоўская ўзяла ўдзел у закрытым круглым стале пра транснацыянальныя рэпрэсіі, арганізаваным праваабарончай арганізацыяй Freedom House і Нямецкім фондам Маршала, і падпісала паштоўкі палітзняволеным у межах ініцыятывы Libereco.

    СУСТРЭЧА З РУСЛАНАСАМ БАРАНАВАСАМ

    11 лістапада дырэктар Офіса Святланы Ціханоўскай у Вільні Дзяніс Кучынскі і дарадца па канстытуцыйнай рэформе і парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька сустрэліся з кіраўніком групы «За дэмакратычную Беларусь» Сейма Літвы Русланасам Баранавасам.

    Асноўныя тэмы сустрэчы:

    — Пасведчанні кіроўцы: пошук рашэнняў для прызнання і абмену беларускіх пасведчанняў на еўрапейскія.

    — Падтрымка сем’яў: фінансавая дапамога беларусам, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю.

    — Новыя ініцыятывы: запуск Школы парламентарызму, экспертныя сустрэчы з дэпутатамі Сейма і ўдзел беларусаў у мясцовых выбарчых кампаніях у Літве.

    — Міжнароднае супрацоўніцтва: сумесная праца ў ПАРЕ і ПА АБСЕ, планы на час старшынства Літвы ў Радзе ЕС у 2027 годзе.

    СУСТРЭЧА З СЯРГЕЕМ ЧАРАВАТЫМ І ЯРАСЛАВАМ ЧАРНАГОРАМ

    9 лістапада кіраўніца Місіі дэмакратычных сіл Беларусі ў Кіеве Вольга Зазулінская правяла сустрэчы з генеральным дырэктарам Украінскага нацыянальнага інфармацыйнага агенцтва «Укрінформ» Сяргеем Чараватым і паслом па асаблівых даручэннях МЗС Украіны Яраславам Чарнагорам.

    Падчас сустрэч абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва ў сферы стратэгічных камунікацый, моладзевых ініцыятыў і культурнай дыпламатыі. Асобна закранулі ўзаемадзеянне Місіі з BELPOL і магчымасці аб’яднання экспертызы для падтрымкі Украіны.

    ЗАЯВА ДА ГАДАВІНЫ ЗАБОЙСТВА РАМАНА БАНДАРЭНКІ

    12 лістапада Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў з нагоды гадавіны забойства Рамана Бандарэнкі:

    «Мы памятаем Рамана. Яго твар і словы: «Я выходжу». Памятаем, што з ім зрабілі, і як цяжка яго родным. І памятаем, колькі пытанняў усё яшчэ чакаюць адказаў.

    Мы будзем дамагацца сапраўднага расследавання і адказнасці для ўсіх, хто мае дачыненне да яго смерці. Бо, нягледзячы на час, які мінуў, нам па-ранейшаму патрэбная справядлівасць. Шэсць гадоў маўчання не сціраюць ні злачынства, ні адказнасці за яго».

    МЕДЫЯ

    The Journal (Ірландыя), The Journal (Ірландыя), POLITICO (міжнароднае), Reform.news (Беларусь), Европейская правда (Украіна), Kyiv Independent (Украіна), Associated Press (AP) (міжнароднае), Radio Timişoara (Румынія), Radio Romania Timişoara (Румынія), Radio Timişoara (Румынія).

    Апошнія навіны