Валанцёрская праграма Офіса Святланы Ціханоўскай
Офіс Святланы Ціханоўскай запрашае актывістаў, валанцёраў і ўсіх, хто гатовы дапамагаць, аб’яднаць намаганні для дасягнення нашых з вамі агульных мэтаў: спыніць гвалт, вызваліць палітвязняў і правесці новыя і сумленныя выбары.
Міжпарламенцкі Альянс дэпутацкіх групаў «За дэмакратычную Беларусь»
Міжпарламенцкі Альянс парламенцкіх групаў «За дэмакратычную Беларусь» — міжнародная сетка салідарнасці, якая аб’ядноўвае больш як 300 дэпутатаў і дэпутатак з нацыянальных парламентаў і міжнародных парламенцкіх структураў. Гэта парасонавая платформа, што аб’ядноўвае групы падтрымкі Беларусі і беларусаў(-ак) у парламентах розных краінаў і на міжнародных пляцоўках накшталт Еўрапейскага парламента.
Акадэмія жаночага палітычнага лідарства
Акадэмія жаночага палітычнага лідарства — гэта адукацыйная праграма для жанчын з дэмакратычнага руху і грамадзянскай супольнасці Беларусі ў выгнанні, якую рэалізуе Офіс Святланы Ціханоўскай (#OST) разам з Офісам дэмакратычных сілаў Беларусі ў Чэшскай Рэспубліцы (#OfficeBLRinCZE).
Школа палітычных кампаніяў Офіса Святланы Ціханоўскай
Школа палітычных кампаніяў Офіса Святланы Ціханоўскай накіраваная на павышэнне кампетэнцыяў у сферы планавання, распрацоўкі і рэалізацыі палітычных і інфармацыйных кампаніяў. Мы ладзім яе для актывістаў (-к) беларускай грамадзянскай супольнасці і прадстаўнікоў (-ц) палітычных структураў.
Pashpart.org — анлайн-даведнік па дакументах і бяспечных падарожжах
Pashpart.org — анлайн-даведнік па дакументах, легальным знаходжанні за мяжой і бяспечных падарожжах для беларусаў і беларусак. Ён будзе карысны тым, хто не можа замяніць пашпарт, шукае альтэрнатыўныя дакументы і мае патрэбу ў зразумелых адказах ва ўмовах недаступнасці консульскіх паслугаў.
Вольныя паштоўкі
«Вольныя паштоўкі» — ініцыятыва, заснаваная для асвятлення тэмы палітычных зняволеных праз іх творчасць, кампаній салідарнасці з імі і збору грошай на патрэбы людзей, якія несправядліва знаходзяцца за кратамі.
Праект пачаўся ў 2021 годзе і з часам пашырыў фокус — ад творчых матэрыялаў да шырокай тэмы палітзняволеных.