• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Платформа «Крыніца»

     

    «Крыніца» — закрытая платформа ўзаемадапамогі для беларускіх НДА, ініцыятыў грамадзянскай супольнасці і дыяспаральных арганізацый.

    На платформе арганізацыі могуць дзяліцца рэсурсамі або шукаць і знаходзіць тое, што ім патрэбна: памяшканні, тэхніку, мэблю, экспертызу і іншае. Рэсурсы можна пазычыць ці атрымаць на іншых умовах.

    Навошта такая платформа?

    Многія арганізацыі маюць рэсурсы, якія выкарыстоўваюцца не пастаянна. У той жа час іншыя арганізацыі шукаюць менавіта тое, што ўжо ёсць у беларускай супольнасці.

    «Крыніца» дапамагае звязаць гэтыя патрэбы і рэсурсы паміж сабой. Мэта праекта — дапамагаць арганізацыям выкарыстоўваць ужо даступныя ў супольнасці рэсурсы, скарачаць дубляванне выдаткаў і развіваць узаемную падтрымку.

    Як працуе «Крыніца»?

    Арганізацыі могуць публікаваць на платформе даступныя рэсурсы і знаходзіць тое, што патрэбна ім самім.

    Можна прапаноўваць і шукаць розныя віды рэсурсаў — памяшканні, тэхніку, мэблю, экспертызу і іншае. Умовы перадачы таксама могуць адрознівацца: рэсурс можна пазычыць, перадаць, атрымаць за данат ці дамовіцца пра іншы фармат.

    Як далучыцца?

    Далучыцца да «Крыніцы» могуць беларускія НДА, ініцыятывы грамадзянскай супольнасці і дыяспаральныя арганізацыі. Кожная арганізацыя праходзіць праверку перад тым, як атрымаць магчымасць публікаваць і карыстацца рэсурсамі. 

    Каб атрымаць доступ да платформы, трэба запоўніць форму. Пасля гэтага заяўку разгледзяць і звяжуцца з арганізацыяй для наступных крокаў верыфікацыі і далучэння.