• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Міжпарламенцкі Альянс дэпутацкіх групаў «За дэмакратычную Беларусь»

    Міжпарламенцкі Альянс парламенцкіх групаў «За дэмакратычную Беларусь» — міжнародная сетка салідарнасці, якая аб’ядноўвае больш як 300 дэпутатаў і дэпутатак з нацыянальных парламентаў і міжнародных парламенцкіх структураў. Гэта парасонавая платформа, што аб’ядноўвае групы падтрымкі Беларусі і беларусаў (-ак) у парламентах розных краінаў і на міжнародных пляцоўках накшталт Еўрапейскага парламента.

    Працэс фармавання Альянсу пачаўся 1 сакавіка 2023 года ў Еўрапейскім парламенце, а ўжо 7 лістапада ў Берліне ён быў афіцыйна зацверджаны як каардынацыйная платформа. 

    У Альянсе ўжо прадстаўленыя парламенцкія групы з больш як 20 краінаў і некалькіх міжнародных структураў. 

    Мэты і прыярытэты

    Асноўная мэта Альянсу — падтрымка беларусаў і беларусак у іх барацьбе за свабоду, правы чалавека і дэмакратычныя перамены. Сярод ключавых задачаў:

    • захаванне беларускага пытання ў міжнародным парадку дня;
    • інтэграцыя беларусаў і беларусак у выгнанні ў мясцовае грамадства;
    • падтрымка грамадзянскай супольнасці, незалежных медыя і праваабаронцаў;
    • узмацненне міжнароднага ціску на рэжым;
    • развіццё прававых рамак для будучай дэмакратычнай Беларусі;
    • падтрымка рэпрэсаваных і іх сем’яў.

    Метады і фарматы працы

    Альянс працуе праз шырокі спектр інструментаў, сярод якіх:

    • сустрэчы ў парламентах і міжнародных інстытуцыях;
    • акцыі салідарнасці і публічныя заявы;
    • прыняцце рэзалюцыяў і правядзенне слуханняў;
    • заканадаўчыя ініцыятывы і юрыдычная экспертыза;
    • стажыроўкі для маладых беларусаў(-ак) у парламентах краінаў-партнёраў;
    • патранаж над палітзняволенымі і рэгулярнае ўзняцце гэтай тэмы на афіцыйных пляцоўках.

    Альянс праводзіць рэгулярныя сумесныя пасяджэнні. Апошняе прайшло ў Парыжы ў кастрычніку 2025 года, а наступнае запланаванае ў Лондане ў 2026 годзе.

    Беларусы і беларускі могуць непасрэдна звяртацца да прадстаўнікоў групаў з прапановамі ці канкрэтнымі праблемамі.

    Вынікі працы

    За час існавання Альянс дасягнуў істотных вынікаў, у тым ліку:

    • падрыхтоўка і прыняцце «Люксембургскіх рашэнняў» — пакета рэкамендацыяў для нацыянальных парламентаў Еўропы па дапамозе беларусам і беларускам у выгнанні;
    • падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве з Еўрапарламентам;
    • прыняцце больш як дваццаці міжнародных рэзалюцыяў аб Беларусі за год;
    • пашырэнне заканадаўчай падтрымкі беларусаў у розных краінах;
    • запуск праграмаў стажыровак для маладых спецыялістаў(-ак);
    • удзел у падрыхтоўцы праектаў Канстытуцыі і законаў будучай дэмакратычнай Беларусі.

    Планы

    Альянс працягвае пашырацца і ставіць перад сабой наступныя задачы:

    • развіццё сеткі групаў у новых краінах;
    • падпісанне дадатковых мемарандумаў аб супрацоўніцтве;
    • імплементацыя «Люксембургскіх рашэнняў» у нацыянальнае заканадаўства краінаў-чальцоў;
    • узмацненне каардынацыі паміж парламентарыямі, міжнароднымі структурамі і беларускімі дэмакратычнымі сіламі.

    Кантакты

    Па ўсіх пытаннях, звязаных з працай Альянса, звяртайцеся па адрасе: alliance.belarus@tsikhanouskaya.org.