• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Мапа акцый салідарнасці

    salidarnasc.space

    Беларусы і беларускі па ўсім свеце штогод адзначаюць адметныя даты: разам, але ў розных гарадах. Каманда Офіса Святланы Ціханоўскай стварыла адмысловы сайт, дзе ўсе такія акцыі сабраныя ў адным месцы, каб кожны і кожная маглі знайсці бліжэйшую і прыйсці, а арганізатары маглі паказаць, што яны не адны. 

    Як працуе мапа акцый?

    Перайшоўшы на сайт, вы пабачыце спіс і мапу падзей, якія праходзяць у важныя для беларусаў даты. Каб знайсці падзеі ў сваім горадзе:

    1. Абярыце дату. Пераключальнік знаходзіцца ўверсе спісу. Мапа адразу пакажа падзеі абранай даты.
    2. Знайдзіце свой горад. Націсніце на падзею ў спісе або на маркер на мапе, і адкрыюцца час, месца, апісанне і спасылка на падрабязнасці.
    3. Калі ў адным месцы некалькі падзей, на маркеры будзе лічба. Націсніце на яе, і падзеі разгорнуцца асобнымі пазнакамі.

    Мапа працуе ў браўзеры на камп’ютары і на тэлефоне, нічога ўсталёўваць не трэба.

    Якія падзеі можна знайсці на мапе?

    На мапе адзначаны пяць дат:

    • 25 сакавіка: Дзень Волі;
    • 26 красавіка: Чарнобыльскі шлях;
    • 21 траўня: Дзень салідарнасці з палітвязнямі;
    • 9 жніўня: Дзень салідарнасці ў гадавіну падзей 2020 года;
    • 29 кастрычніка: Ноч расстраляных паэтаў.

    Навошта патрэбная такая мапа?

    Акцыі ў дыяспары арганізоўваюць розныя ініцыятывы і суполкі, а інфармацыя пра іх звычайна раскідана па чатах і каналах. Каб даведацца, што адбываецца ў вашым горадзе, даводзіцца шукаць. 

    На мапе акцыі сабраныя ўсе ў адным месцы. Гэта дапамагае і тым, хто хоча прыйсці, і тым, хто арганізоўвае.

    Яна таксама паказвае маштаб: у колькіх гарадах і краінах адначасова беларусы адзначаюць гэтую дату.

    Як дадаць акцыю?

    Калі вы арганізоўваеце акцыю, дадайце яе на мапу. Націсніце «Дадаць імпрэзу» на сайце і запоўніце форму: горад, дата, час, адрас, назва, кароткае апісанне і спасылка на анонс. Для кожнай з пяці дат свая форма. Пасля гэтага падзея з’явіцца на мапе.

    Інтэрактыўная мапа акцый салідарнасці salidarnasc.space