• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Ціханоўская — генсеку АБСЕ: «Дыялог з Мінскам павінен пачынацца з пытання палітвязняў»

    14 лістапада, 2026

    На палях саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Дубліне Святлана Ціханоўская паразмаўляла з генеральным сакратаром АБСЕ Ферыдунам Сінірліаглу.

    Абмеркавалі яго нядаўні візіт у Мінск і кантакты АБСЕ з рэжымам Лукашэнкі.

    Ціханоўская заклікала генеральнага сакратара падчас кантактаў з Мінскам настойліва ўздымаць пытанні вызвалення палітвязняў, поўнага спынення рэпрэсій і спынення вайны Расіі супраць Украіны.

    «Важна, каб кожны кантакт з рэжымам дапамагаў дамагчыся канкрэтных вынікаў — вызвалення людзей, спынення пераследу і крокаў да міру»,

    — падкрэсліла Ціханоўская.

    Апошнія навіны