• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская выступіла на Віленскім саміце свабоды

    15 кастрычніка, 2026

    15 кастрычніка ў Вільні беларуская лідарка выступіла з асноўнай прамовай на Vilnius Freedom Summit, арганізаваным Міністэрствам замежных спраў Літвы і Freedom House. Саміт аб’ядноўвае прадстаўнікоў дэмакратычных урадаў, праваабаронцаў, былых палітвязняў і грамадзянскай супольнасці з Еўропы і Лацінскай Амерыкі.

    Сярод удзельнікаў — міністр замежных справаў Літвы Кястуціс Будрыс, кіраўнік Freedom House Джэймі Флай, нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі, украінскі журналіст і былы вязень данецкай турмы «Ізаляцыя» Станіслаў Асееў, а таксама прадстаўнікі дэмакратычных рухаў Венесуэлы, Кубы і Нікарагуа.

    Задача саміту — выпрацаваць практычныя рэкамендацыі для ўрадаў і міжнародных арганізацыяў па падтрымцы дэмакратычных рухаў і абароне людзей ад рэпрэсіяў.

    У цэнтры праграмы — дзве тэмы:
    • Падтрымка палітвязняў і праваабаронцаў. Як дамагацца вызвалення людзей і забяспечваць іх рэабілітацыю, прававы статус і доўгатэрміновую дапамогу тым, хто выйшаў на волю.
    • Супрацьдзеянне супрацоўніцтву аўтарытарных рэжымаў. Як Еўропа і ЗША могуць разам рэагаваць на абмен тэхналогіямі сачэння і метадамі рэпрэсіяў, абыход санкцый, дэзынфармацыю і пераслед людзей за мяжой.

    У сваёй прамове Святлана Ціханоўская заклікала дэмакратычныя краіны захоўваць адзінства і рашуча адказваць на дзеянні дыктатараў:

    «Дыктатары спрабуюць нас падзяліць. Яны правяраюць нашыя краіны на адзінства. Выпрабоўваюць нашу салідарнасць. Яны шукаюць нашыя слабыя месцы, каб выкарыстаць іх супраць нас.

    І найлепшы адказ дэмакратыяў — паказаць зубы. Паказаць сваю сілу. Падтрымліваць адно аднаго. Для нас, беларусаў, як і для многіх іншых народаў, Еўропа — гэта наша мэта. Еўропа — гэта наша сям’я».

    Апошнія навіны