• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская — пра супрацьстаянне расійскаму аўтарытарызму на Варшаўскім форуме па бяспецы 

    13 кастрычніка, 2026

    13 кастрычніка беларуская лідарка ўзяла ўдзел у панэльнай дыскусіі «Дэмакратычны фронт: лідарства супраць расійскага аўтарытарызму» на Варшаўскім форуме па бяспецы. Сярод удзельнікаў — былы прэзідэнт Эстоніі Тоомас Хендрык Ільвес, пятая прэзідэнтка Грузіі Саламэ Зурабішвілі і расійскі апазіцыйны палітык Уладзімір Кара-Мурза.

    Падчас дыскусіі Святлана Ціханоўская гаварыла пра еўрапейскую будучыню Беларусі, значэнне перамогі Украіны для рэгіёна і неабходнасць вываду расійскіх войскаў і ядзернай зброі з Беларусі. Яна таксама заклікала дэмакратычных партнёраў быць гатовымі да пераменаў у нашай краіне.

    Пра вызваленні палітвязняў і працяг рэпрэсіяў

    «Так, за апошні год каля 500 чалавек былі вызваленыя дзякуючы дыпламатычным намаганням ЗША і прынцыповай пазіцыі Еўрапейскага саюза. Але, нягледзячы на гэта, рэпрэсіі працягваюцца, і ніякай нармалізацыі сітуацыі ў Беларусі няма».

    Пра значэнне перамогі Украіны

    «Надзвычай важна, каб Украіна перамагла ў гэтай вайне. І я заклікаю ўсе краіны інвеставаць ва Украіну, таму што ўкраінцы абараняюць усіх нас. Калі Украіна пераможа, гэта дасць беларускаму народу імпульс, каб пазбавіцца залежнасці ад Расіі».

    Пра вывад расійскіх войскаў і ядзернай зброі

    «Мы павінны патрабаваць, каб уся ядзерная зброя, расійскія войскі, аб’екты для Расіі таксама былі выведзеныя з Беларусі. Бо праз нейкі час наша краіна можа зноў быць выкарыстаная для правакацый супраць Украіны ці, магчыма, еўрапейскіх краін».

    Пра гатоўнасць да пераменаў

    «Наша задача — быць гатовымі да пераходнага перыяду, таму што дыктатуры звычайна выглядаюць непераможнымі, пакуль раптам не абрынуцца. Але нашы партнёры таксама павінны быць гатовымі да зменаў у Беларусі і быць з намі менавіта ў гэты момант».

    Апошнія навіны