Візіт дарадцаў Святланы Ціханоўскай у Мадрыд: Кучынскі і Лябедзька правялі шэраг сустрэчаў з прадстаўнікамі ўрада, парламента і аналітычных колаў Каралеўства Іспанія.
Падчас паездкі палітыкі правялі шэраг перамоваў з высокапастаўленымі асобамі ўрада Іспаніі. У цэнтры ўвагі падчас перамоваў былі наступныя ключавыя пытанні:
Падтрымка палітычных зняволеных і іх сем’яў
Беларускі бок абмеркаваў захады па падтрымцы зняволеным, а таксама тым, хто ўжо вызвалены і мае патрэбу ў рэабілітацыі, медыцынскай і сацыяльнай дапамозе.
Пашырэнне візавага доступу для беларусаў
Абмяркоўвалася магчымасць павелічэння колькасці шэнгенскіх візаў для грамадзянаў Беларусі.
Супрацоўніцтва з парламентам Іспаніі
Падчас сустрэчаў з дэпутатамі Кангрэса быў ініцыяваны дыялог пра стварэнне парламенцкай групы сяброў дэмакратычнай Беларусі, а таксама разгледжаныя крокі па міжнароднай дэлегітымізацыі рэжыму Лукашэнкі.
Праблемы легалізацыі для беларускай дыяспары ў Іспаніі
Беларускі бок перадаў зварот ад беларусаў Мадрыда, Валенсіі і іншых гарадоў Іспаніі наконт цяжкасцяў, з якімі сутыкаюцца грамадзяне Беларусі ў Іспаніі з-за немагчымасці абмяняць пашпарты. Прапанаваны шляхі вырашэння праз паляпшэнне практыкі выдачы cédula de inscripción — часовага дакумента, які замяняе пашпарт. Асобна ўзнятая неабходнасць прызнання гісторыяў палітычнай эміграцыі як падставы для яго выдачы.
Сустрэчы прайшлі з наступнымі палітычнымі дзеячамі:
Піліар Санчэс-Бэла — генеральная дырэктарка па знешніх справах у Апараце Прэм’ер-міністра Іспаніі;
Луіс Фансэка Пінта — генеральны дырэктар па Паўночнай Амерыцы, Усходняй Еўропе, Азіі і Ціхаакіянскім рэгіёне, Міністэрства замежных спраў, ЕС і супрацоўніцтва Іспаніі;
Чарльз Паўэл — дырэктар Каралеўскага інстытута міжнародных і стратэгічных даследаванняў Elcano;
Бягонья Насарэ Аліва, Мілагрос Маркас Артэга, Карлас Фларыяна Каралес і Кайэтана Альварэс дэ Таледа — дэпутаты Кангрэса Іспаніі;
Беларускі бок падзякаваў ураду Іспаніі, асабіста Прэм’ер-міністру Педра Санчэсу і Міністру замежных справаў Хасэ Мануэлю Альбарэсу за паслядоўную падтрымку беларускай дэмакратыі і падкрэсліў зацікаўленасць у далейшым паглыбленні двухбаковага супрацоўніцтва.