Кастрычнік быў насычаным на міжнародныя сустрэчы і важныя рашэнні для беларусаў. У цэнтры ўвагі — вызваленне палітвязняў, адказнасць рэжыму за злачынствы, падтрымка беларускай культуры і вырашэнне практычных праблем беларусаў за мяжой.
Галоўныя вынікі месяца:
– Візіт у Ірландыю. Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністрам, міністаркай замежных спраў, амбасадарамі і дыпламатамі і выступіла на адкрыцці канферэнцыі.
– Візіт у Эстонію. Адбыліся сустрэчы з новаабранай прэзідэнткай, міністрам замежных справаў краіны, старшынёй парламента, старшынёй Камітэта па замежных справах парламента, міністаркай культуры, і спецпасланнікамі па Беларусі.
– Варшаўскі форум па бяспецы. Ціханоўская правяла шэраг сустрэчаў і выступіла на дыскусіях, прысвечаных рэгіянальнай бяспецы і расійскай пагрозе.
– Візіт у Люксембург. Ціханоўская выступіла ў Палаце дэпутатаў, сустрэлася з кіраўніцтвам парламента і ўзяла ўдзел у паказе фільма Not Made for Politics.
– Удзел у міжнародных форумах. Ціханоўская выступіла на Віленскім саміце свабоды і канферэнцыі АБСЕ ў Варшаве.
– Чэхія змякчыла візавыя абмежаванні для сваякоў беларусаў. Урад краіны ўхваліў змены, якія дазволяць блізкім сваякам беларусаў падавацца на кароткатэрміновыя візы.
– Ірландыя дазволіла беларусам падаўжаць дазволы на жыхарства з пратэрмінаванымі пашпартамі.
– Сустрэчы з беларусамі. Сярод іх — сустрэча з беларускай супольнасцю ў Чэхіі, асабістыя размовы і сустрэчы з прадстаўнікамі грамадскіх і культурніцкіх праектаў.
– У Кіеве пачала працаваць сацыяльная прыёмная Місіі беларускіх дэмакратычных сілаў ва Украіне
– Ноч расстраляных паэтаў. У розных краінах прайшлі мерапрыемствы ў памяць пра беларускіх дзеячаў культуры, забітых савецкім рэжымам.
– Дыпламатычны дарадца Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі правёў сустрэчу ў Канцылярыі прэм’ер-міністра Польшчы, перамовы з прадстаўнікамі Паўночна-Балтыйскай васьмёркі, а таксама сустрэчы, прысвечаныя супрацоўніцтву з дэмакратычнымі рухамі і падтрымцы беларусаў.
Усе навіны на сайце Святланы Ціханоўскай.
