• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «Чалавека ламаюць прыніжэннем, пагрозамі крымінальнай справы, ціскам праз вучобу, сям’ю і медыцыну, а потым прымушаюць здаваць іншых»

    30 кастрычніка, 2026

    Дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях інклюзіўнасці і раўнапраўя Юлія Міцкевіч пракаментавала сумесную заяву TG House і «Прызматыкі» пра пераслед ЛГБТК+ людзей у Беларусі.

    За 2026 год задакументавана 34 выпадкі пераследу. Юлія Міцкевіч звяртае ўвагу на тое, што рэпрэсіі закранаюць не толькі актывістаў і актывістак, але і звычайных людзей, а сілавікі выкарыстоўваюць розныя спосабы ціску — ад сачэння ў сацсетках да вярбоўкі і пераследу праз сваякоў:

    «Заява TG House і «Прызматыкі» адлюстроўвае, што артыкул 19.16 КаАП аб так званай «ЛГБТ-прапагандзе» не пра «абарону каштоўнасцяў», а пра новы інструмент кантролю.

    Найбольш трывожнае ў гэтых даных — тое, што пад удар трапляюць не актывісты і актывісткі, а звычайныя людзі. Нагодай для візіту міліцыі або КДБ можа стаць фотаздымак у тэлефоне, падпіска, вясёлкавы значок ці перапіска з сябрам. Сілавікі сочаць за сацсеткамі, ствараюць фэйкавыя анкеты ў дадатках для знаёмстваў, праводзяць вобшукі ў сваякоў тых, хто ўжо выехаў. Рэпрэсіі даўно перасталі спыняцца на мяжы.

    Асобна хачу сказаць пра вярбоўку. Гісторыя квір-беларуса, якому ў РАУС сказалі «шукай такіх, як ты», паказвае, як працуе гэтая сістэма. Чалавека ламаюць прыніжэннем, пагрозамі крымінальнай справы, ціскам праз вучобу, сям’ю і медыцыну, а потым прымушаюць здаваць іншых. Гэта мэтанакіраваная стратэгія разбурэння даверу ўнутры супольнасці — тая ж, якую рэжым ужывае супраць усяго беларускага грамадства з 2020 года. Адказнасць за наступствы такой вярбоўкі ляжыць на тых, хто вярбуе і прымушае, а не на людзях, якія апынуліся пад ціскам.

    Гэтыя выпадкі вельмі цяжка даказаць: міліцыя часта не пакідае ні пратаколаў, ні позваў. Таму я заклікаю нашых міжнародных партнёраў улічваць спецыфіку пераследу ЛГБТК+ людзей пры разглядзе запытаў на падтрымку ў легалізацыі. Адсутнасць паперы не азначае адсутнасці пагрозы.

    Мы будзем працягваць уздымаць гэтую тэму ў дыялогу з міжнароднымі арганізацыямі і падтрымліваць працу TG House, «Прызматыкі» і іншых ініцыятыў, якія дакументуюць парушэнні і дапамагаюць людзям выехаць з небяспекі.

    ЛГБТК+ беларусы і беларускі — частка нашага грамадства і частка барацьбы за свабодную і дэмакратычную Беларусь. І пра гэта важна нагадваць».

    Апошнія навіны