Падзеі ў Беларусі
- Працяг рэпрэсій ў акадэмічным асяроддзі
У верасні па абвінавачванні ў «закліках да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі» быў асуджаны 28‑гадовы юрыст Міраслаў Бандарэнка. Ён уключаны ў спіс “тэрарыстаў” КДБ. Дакладны прысуд пакуль невядомы. Але ён можа скласці да да шасці гадоў пакарання са занходжаннем у калоніі. Міраслаў Бандарэнка — выпускнік юрыдычнага факультэта БДУ. У пачатку 2026 года абараніў дысертацыю па тэме «Прававы рэжым інвестыцый у чалавечы капітал».
Разгортванне маштабнага пераследу студэнтаў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта прыцягнула ўвагу праваабарончай арганізацы Amnesty International. Адпаведную заяву зрабіла Дырэктарка аддзелу па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі Мары Стразерс. Яна адзначыла трансгранічны характар рэпрэсій і выказала занепакоенасць, “што ўлады могуць пайсці далей, у тым ліку правесці паказальны “антыэкстрэмісцкі” судовы працэс над студэнтамі, выпускнікамі, супрацоўнікамі ўніверсітэта і іх сваякамі.
- Увядзенне новых правілаў дагляду асабістых рэчаў у школах
Новыя правілы, якія дазваляюць даглядаць асабістыя рэчы школьнікаў уведзеныя 1 верасня 2026 г. Супрацоўнікі і работнікі Дэпартамента аховы атрымалі права праводзіць выбарачны надгляд ручной паклажы ўсіх, каго палічаць неабходным, у тым ліку непаўналетніх. Пры гэтым прысутнасць бацькоў пры праверцы дзіцяці не патрабуецца. Паведамляецца, што правераць могуць не толькі школьнікаў, але і ўсіх, хто заходзіць ва ўстанову адукацыі: бацькоў, іншых наведнікаў, супрацоўнікаў школы. Увядзенне новых правілаў выклікала масавую незадаволенасць карыстальнікаў сацыяльных сетак. Ролік у TikTok з падрабязнасцямі новых правілаў, якія пачалі дзейнічаць з 1 верасня, сабраў больш за пяць з паловай тысяч каментароў. А каментар: «А мы ідзём у школу ці ў турму?» упадабалі больш за 36 тыс. раз.
- Падпісаны Указ аб стварэнні Акадэміі інтэлектуальных тэхналогій
10 верасня 2026 г. быў падпісаны Указ аб стварэнні Акадэміі інтэлектуальных тэхналогій. Абвешчана, што новая вышэйшая навучальная ўстанова пачне дзейнічаць з 1 верасня наступнага года. Кантроль за яе дзейнасцю будзе ажыццяўляць Назіральная рада на чале з міністрам адукацыі. Згодна з Указам, Акадэмія будзе праводзіць падрыхтоўку спецыялістаў у галіне прыродазнаўчых навук, прамысловых і лічбавых тэхналогій, іншых перспектыўных напрамкаў. Раней пры абмеркаванні праекта шмат казалася аб яго сувязі з ваенна-прамысловым комплексам. Аляксандр Лукашэнка, які падпісаў Указ аб стварэнні Акадэміі адзначыў, што “гэта прэзідэнцкая ініцыятыва, прэзідэнцкая фактычна структура”.
- Чарговае ўмяшальніцтва Лукашэнкі ў дзейнасць сістэмы адукацыі
На пачатку новага навучльнага году Аляксандр Лукашэнка чарговы раз умяшаўся ў дзейнасць сістэмы адукацыі. Пад час размовы с міністрам адукацыя Андрэям Іванцом ён патрабаваў узмацніць фізічную падрыхтоўку школьнікаў. Пры гэтым патрабаванне звязана не з клопатам аб здароўі, а з заўвагамі Міністэрства абароны і сведчыць аб далейшым паглыбленні мілітарызацыі адукацыі.
Асобую ўвагу Лукашэнкі прыцягнула пытанне аб магістратуры. Ён чарговы раз прадэманстраваў варожае стаўленне да досведу “заходніх адукацыйных цэнтраў і стандартаў”. Такім чынам, працягваецца курс на ізаляцыю Беларусі ад еўрапейскай адукацыйнай прасторы.
- Нарада па пытаннях ліцэнзавання адукацыйнай дзейнасці
10 верасня 2026 г. Аляксандр Лукашэнка правёў нараду па пытаннях ліцэнзавання асобных відаў дзейнасці. Гаворка галоўным чынам тычылася адукацыйнай дзейнасці, якая ажыццяўляецца прыватнымі асобамі, у тым ліку — рэпетытарства. Вядома, што раней ў сувязі з негатыўнай рэкацыяй грамадскасці ўлады адмовіліся ад стварэння Рэестра рэпетытараў. Пра гэта было згадана пад час нарады. Аднак гэта не азначае адмовы ад шчыльнага кантролю над гэтай сферай працоўнай актыўнасці. Атрыманне ліцэнзіі будзе звязана не толькі з наяўнасць профільнай адукацыі, але і адсутнасцю судзімасці па так званых “экстрэмісцкіх артыкулах”. Чакаецца, што рашэнне па ліцэнзаванню будзе прынята ў пачатку наступнага году.
Падзеі па-за межамі Беларусі
- Апублікаваны ангаламоўны “Даведнік Раўтледж па сучаснай Беларусі”
У сусветна вядомым выдавецтве Раўтледж апублікаваны Даведнік па сучаснай Беларусі.
Даведнік складаецца з 23 артыкулаў вядомых беларускіх даследчыкаў і змежных беларусістаў пад агульнай рэдакцыяй Аляксея Кажарскага. Гэта фундаментальнае даведачнае выданне, якое дае цэласнае, глыбокае і шматграннае разуменне сітуацыі ў краіне. Даведнік складаецца з чатырох тэматычных блокаў, прысвечаных міжнародным і рэгіянальным адносінам, зменам унутры палітычнага рэжыму і дэмакратычнаму супраціву, формам дзяржаўнага кіравання і ўзаемаадносінам паміж дзяржавай і грамадствам, а таксама — гісторыі, ідэнтычнасці і мове.
- Канферэнцыя да 150-годдзя Алаізы Пашкевіч (Цёткі)
Канферэнцыя «Спадчына Алаізы Пашкевіч-Цёткі — прастора беларуска-літоўскага дыялогу» адбылася 25 верасня 2026 г. у Вільні. Алаіза Пашкевіч, вядомая пад псеўданімам Цётка, адна з найбольш значных постацяў беларускай культуры, актывістка беларускага нацыянальнага руху пачатку ХХ ст. Арганізатарамі канферэнцыі сталі дэпутат Еўрапейскага парламента Віцяніс Повілас Андрукайціс, старшыня Таварыства беларускай культуры ў Літве Аляксандр Адамковіч, першы намеснік старшыні партыі «Народная грамада» Яўген Вільскі. Канферэнцыя адбылася пры падтрымцы фонда Сцяпанаса Кайрыса (Літва). Удзельнікамі канферэнцыі сталі беларускія і літоўскія літаратуразнаўцы, гісторыкі, грамадскія дзеячы. Канферэнцыя стала нагодай не толькі звярнуцца да спадчыны Алаізы Пашкевіч (Цёткі) і абмеркаваць беларуска-літоўскія культурныя і гістарычныя сувязі.
- Другі семінар праекта „Форум Беларусь: адукацыйныя рэформы для дэмакратычнай Беларусі“
Другі семінар Праект „Форум Беларусь: адукацыйныя рэформы для дэмакратычнай Беларусі“ адбыўся ў Берліне 9—12 верасня 2026 г. Арганізатарам семінара і праекта стала Нямецкае таварыства па даследаванні Ўсходняй Еўропы (DGO e. V.). Мэтай праекта з’яўляецца распрацоўка кірункаў рэфармавання беларускай сістэмы адукацыі з улікам досведу Польшчы і Германіі. Удзельнікамі імпрэзы сталі беларускія эксперты, выкладчыкі і настаўнікі, грамадзянскія актывісты. Яны наведалі Федеральны фонд асэнсавання дыктатуры САПГ, праслухалі лекцыі нямецкіх даследчыкаў і прынялі ўдзел у дыскусіях, прысвечаных працэсам дэмакратыцзацыі адукацы на прасторы былой ГДР пасля 1989 г., абмеркавалі выніковыя дакументы праекту.
- Сетка H-Belarus адсвяткавала сваю першую гадавіну
Сетка H-Belarus адсвяткавала сваю першую гадавіну. H-Belarus — сетка, стовраная ў межах анлайн-платформы для гуманітарных і сацыяльных навук H-Net Commons, якая з’яўляецца міжнародным цэнтрам абмену акадэмічнымі ведамі па ўсіх напрамках міждысцыплінарных беларускіх даследаванняў. За апошні год H-Belarus стала пляцоўкай для распаўсюджвання інфармацыі пра канферэнцыі, семінары, публікацыі, а таксама пра магчымасці прафесійнага развіцця і пошуку фінансавання. Раз на квартал H-Belarus робіць агляд міжнародных публікацый па беларусістыцы. Адкрыты раздзел рэцэнзій. На старонцы H-Belarus можна знайсці спіс навукоўцаў, чые даследчыя інтарэсы звязаны з беларускімі даследаваннямі, а таксама рэсурсы для вывучэння беларускай мовы і беларускія літаратурныя тэксты ў перакладзе на англійскую мову.
