• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «Помста азначае замену адной несправядлівасці іншай. Справядлівасць азначае пабудову краіны, дзе закон адзіны для ўсіх»

    06 лістапада, 2026

    Падчас візіту ў Румынію Святлана Ціханоўская выступіла з публічнай лекцыяй у Заходнім універсітэце Тымішаары. Пасля выступу адбылася размова са студэнтамі і выкладчыкамі, падчас якой яны маглі задаць Ціханоўскай пытанні.

    Заходні ўніверсітэт Тымішаары — адзін з вядучых дзяржаўных універсітэтаў Румыніі, які пасля рэвалюцыі 1989 года прайшоў праз глыбокую трансфармацыю і сёння аб’ядноўвае 11 факультэтаў і каля 15 тысяч студэнтаў.

    Падчас лекцыі Ціханоўская правяла паралелі паміж румынскай рэвалюцыяй 1989 года і беларускімі пратэстамі:

    «Учора я сустрэлася з ветэранамі вашай рэвалюцыі 1989 года. Некаторыя з іх былі сярод тых, хто паўстаў супраць Чаўшэску. У нас была вельмі шчырая размова, і часам я амаль забывалася, што мы гаворым пра Румынію. Бо я пазнавала так шмат з таго, што яны апісвалі. Страх казаць адкрыта. Пачуццё, што дыктатура будзе доўжыцца вечна. Момант, калі звычайныя людзі знайшлі ў сабе мужнасць сказаць: хопіць. І неверагодную салідарнасць паміж зусім незнаёмымі людзьмі».

    Ціханоўская таксама выказала надзею на развіццё супрацоўніцтва ўніверсітэта з беларускімі студэнтамі, выкладчыкамі і даследчыкамі. Заходні ўніверсітэт Тымішаары ўжо далучыўся да праграмы #100forBelarus, якая прадугледжвае 100 стыпендый для беларускіх студэнтаў.

    Напрыканцы Ціханоўская звярнулася да румынскіх студэнтаў з заклікам шанаваць і абараняць дэмакратыю, не ўспрымаць свабоду як нешта само сабой зразумелае і падтрымліваць народы, якія ўсё яшчэ змагаюцца за свае правы.

    «Я прачытала Пракламацыю Тымішаары. Свабодныя выбары. Палітычны плюралізм. Кампетэнтнасць і адказнасць. Павага да чалавечай годнасці. Канец старой сістэме страху. Гэта было менавіта тое, чаго беларусы патрабавалі ў 2020 годзе. І гэта тое, за што мы змагаемся і сёння. Я не магу сказаць вам, калі Беларусь стане свабоднай. Але ведаю, што гэта адбудзецца».

    Апошнія навіны