• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • У Варшаве ўрачыста адкрыўся новы Офіс Святланы Ціханоўскай

    26 лістапада, 2026

    26 лістапада Святлана Ціханоўская разам з мэрам Варшавы Рафалам Тшаскоўскім урачыста адкрыла новы Офіс у польскай сталіцы. У цырымоніі адкрыцця Офіса Святланы Ціханоўскай у Варшаве ўзялі ўдзел прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса больш чым 25 краін, польскага парламента, Канцылярыі прэзідэнта і Міністэрства замежных спраў Польшчы, міжнародных арганізацый і экспертнай супольнасці.

    Сярод гасцей — прэзідэнт Варшавы Рафал Тшаскоўскі, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі Павел Латушка, былы віцэ-прэм’ер-міністр Польшчы, старшыня парламенцкай групы «За свабодную Беларусь» Гжэгаж Схетына, сенатар Міхал Каміньскі, дэпутаты Сейма Яцэк Карноўскі і Радаслаў Фогель, галоўны рэдактар Gazeta Wyborcza Адам Міхнік, прадстаўнік Канцылярыі прэзідэнта Польшчы Себасцьян Кэнцяк, спецыяльны прадстаўнік МЗС Польшчы па Беларусі Адам Халаціньскі.

    Падчас цырымоніі адкрыцця перад гасцямі выступілі Святлана Ціханоўская, мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі і намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Павел Латушка.

    У сваім выступленні беларуская лідарка распавяла пра далейшую працу Офіса ў Варшаве і падзякавала Польшчы ды міжнародным партнёрам за падтрымку беларусаў і дэмакратычных сілаў Беларусі.

    Святлана Ціханоўская: «Тут мы будзем аб’ядноўваць нашы дэмакратычныя сілы, умацоўваць нашы інстытуты, працаваць з міжнароднымі партнёрамі, рыхтаваць рэформы, навучаць будучых лідараў і дапамагаць нашым людзям па абодва бакі мяжы».

    Поўны тэкст выступлення беларускай лідаркі можна прачытаць па спасылцы.

    Таксама ў межах адкрыцця Святлана Ціханоўская і Рафал Тшаскоўскі правялі сумесны прэс-брыфінг, падчас якога адказалі на пытанні беларускіх, польскіх і міжнародных журналістаў.

    Пры новым Офісе будзе працаваць грамадская прастора, дзе беларускія арганізацыі і ініцыятывы змогуць праводзіць уласныя мерапрыемствы. 

    Больш падрабязна пра магчымасці прасторы можна даведацца па спасылцы.

    Апошнія навіны