• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Дарадцы Святланы Ціханоўскай правялі кансультацыі ў парламенце Малдовы: падтрымка палітвязняў і новыя парламенцкія ініцыятывы

    26 лістапада, 2026

    Дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі і дарадца па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька правялі палітычныя кансультацыі з дэпутатамі парламента Рэспублікі Малдова.

    Падчас сустрэч абмеркавалі развіццё парламенцкага супрацоўніцтва, падтрымку беларускіх палітвязняў, дапамогу беларускай дыяспары і новыя сумесныя ініцыятывы.

    Адным з прыярытэтаў стала актывізацыя працы парламенцкай групы «За дэмакратычную Беларусь». Удзельнікі кансультацый прапанавалі пачаць яе фактычную дзейнасць ужо цяпер, а ў далейшым, пры спрыяльных умовах, разгледзець магчымасць афіцыйнай рэгістрацыі групы ў парламенце Малдовы.

    Таксама абмеркавалі далучэнне малдаўскіх дэпутатаў да міжнародных парламенцкіх фарматаў падтрымкі Беларусі, у тым ліку да групы «За дэмакратычную Беларусь» у Парламенцкай асамблеі АБСЕ і працэсу стварэння аналагічных груп у ПАСЕ і Парламенцкай асамблеі НАТА.

    Асобную ўвагу надалі дапамозе беларускім палітвязням і іх сем’ям. Сярод прапановаў:

    • Вызначыць малдаўскіх парламентарыяў, якія маглі б узяць палітычнае шэфства над беларускімі палітвязнямі. Беларускі бок падрыхтуе спіс зняволеных, у тым ліку тых, чые біяграфіі звязаныя з Украінай.
    • Прапрацаваць магчымасць арганізацыі летам 2027 года адпачынку ў Малдове для дзяцей беларускіх палітвязняў і добраахвотнікаў.
    • Развіваць супрацоўніцтва з беларускай дыяспарай, у тым ліку арганізаваць сустрэчу дэпутаткі Наталлі Давідовіч з прадстаўнікамі новай беларускай дыяспары ў Малдове.

    Таксама прапанавалі разгледзець магчымасць асобнага мерапрыемства з удзелам Паўла Лібера, прысвечанага беларускаму досведу арганізацыі і працы з дыяспарай.

    Яшчэ адной ініцыятывай стала стварэнне ў Малдове пастаяннай экспертнай пляцоўкі па беларускім пытанні паводле прыкладу Форуму Астрожскіх ва Украіне.

    Першую міжнародную канферэнцыю з магчымым удзелам Святланы Ціханоўскай прапанавалі правесці ў парламенце Малдовы 19 лістапада 2027 года, да 35-й гадавіны ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Малдовай.

    Мяркуецца, што такая пляцоўка зможа стаць штогадовай і аб’ядноўваць беларускіх, малдаўскіх і міжнародных экспертаў і палітыкаў для абмеркавання сітуацыі ў Беларусі.

    Для працягу супрацоўніцтва таксама прапанавалі ўмацаваць сувязі з дэпутатамі парламента Малдовы і арганізаваць рэгулярнае інфармаванне пра беларускія пытанні.

     

    Апошнія навіны