• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «Свабода пачынаецца там, дзе людзі знаходзяць тое, што іх аб’ядноўвае» 

    05 лістапада, 2026

    Падчас візіту ў Румынію Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у міжнародным Форуме еўрапейскіх каштоўнасцяў у Тымішаары. Гэта міжнародная пляцоўка, якая аб’ядноўвае еўрапейскіх палітыкаў, дыпламатаў, экспертаў і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці для абмеркавання абароны дэмакратыі, еўрапейскай бяспекі, расійскага ўмяшання і будучыні Еўропы.

    У межах форуму беларуская лідарка выступіла на панэльнай дыскусіі «Дэмакратыі выстаяць, калі людзі выбіраюць іх абараняць». У дыскусіі таксама узяў удзел былы прэм’ер-міністр Бельгіі Гі Верхофстадт. Мадэратарам дыскусіі выступіў мэр Тымішаары Домінік Фрыц.

    У сваім выступе Святлана Ціханоўская закранула тэмы палітычных рэпрэсіяў, вымушанай эміграцыі і таго, як беларусы працягваюць змагацца за дэмакратычныя змены. Асобную ўвагу яна надала ролі моладзі ў абароне дэмакратыі:

    «У дэмакратычных краінах у вас ёсць усе магчымасці і інструменты, каб змяняць свет да лепшага, не рызыкуючы сваёй свабодай. У дыктатурах жа людзей затрымліваюць за палітычную актыўнасць, канфіскуюць іх маёмасць, прымушаюць пакідаць краіну. Але, нягледзячы на ўсе гэтыя рызыкі, людзі працягваюць змагацца за дэмакратыю.

    Таму не бойцеся — гэтаксама, як не баяліся вашыя продкі ў гэтым цудоўным горадзе. Цікаўцеся тым, што адбываецца ў свеце, не абмяжоўвайцеся толькі ўласным жыццём. Не праходзьце міма чужога болю і несправядлівасці. Бо менавіта гэта фарміруе вас як асобаў — неабыякавых, здольных суперажываць і змяняць свет».

    Апошнія навіны