КАНФЕРЭНЦЫЯ «НОВАЯ БЕЛАРУСЬ»
9–10 жніўня ў Варшаве пройдзе Канферэнцыя «Новая Беларусь 2025», падчас якой падсумуюцца вынікі пяці гадоў працы дэмакратычных сілаў. Таксама плануецца прыняцце супольных рэзалюцыяў і новыя прызначэнні ў Аб’яднаным Пераходным Кабінеце. Праграма канферэнцыі.
Спасылка на рэгістрацыю для ўдзельнікаў. Журналісты, блогеры, прадстаўнікі беларускіх незалежных медыя могуць зарэгістравацца па спасылцы.
Да пятай гадавіны пачатку пратэстаў у Беларусі прадстаўнікі дыяспары ладзяць маршы, сустрэчы, мітынгі і культурніцкія падзеі ў розных краінах свету. Каманда Офіса Святланы Ціханоўскай падрыхтавала спіс публічных мерапрыемстваў, з якімі можна азнаёміцца па спасылцы.
ВІЗІТ У ФІНЛЯНДЫЮ
Цягам двух дзён у Хельсінкі Святлана Ціханоўская правяла шэраг сустрэчаў з ключавымі палітыкамі Фінляндыі, сярод якіх прэзідэнт Аляксандр Стуб, міністарка замежных справаў Эліна Валтонен, спікер парламента Юссі Хала-аха. Акрамя таго, беларуская лідарка вяла дыялог з вярхоўным камісарам ААН па правах чалавека Фолькерам Цюркам, міністаркай замежных спраў Славеніі Таняй Фаён, прадстаўнікамі МЗС Нарвегіі і Фінляндыі, новым і папярэднім прэзідэнтамі Парламенцкай асамблеі АБСЕ Перэ Жуанам Понсам Самп’етра і Піай Каўмай, а таксама былым міністрам і кандыдатам у прэзідэнты Фінляндыі Пекка Хаавіста.
Па выніках візіту Фінляндыя вылучыла 50 000 еўра ў Міжнародны гуманітарны фонд для падтрымкі рэпрэсаваных беларусаў.
МІТЫНГ У ПАДТРЫМКУ УКРАІНЫ
Святлана Ціханоўская далучылася да штотыднёвага мітынгу ў падтрымку Украіны. Лідарка выступіла перад удзельнікамі з прамовай, дзе выказала падтрымку Украіне і заклікала да адзінства і супольнага супрацьстаяння агрэсару.
СВЯТЛАНА ЦІХАНОЎСКАЯ ПРА ПАДЗЕННЕ БЕСПІЛОТНІКА Ў МІНСКУ
На гэтым тыдні ў Мінску быў збіты расійскі беспілотнік, які ўпаў побач з дзіцячым садком. Святлана Ціханоўская адрэагавала на здарэнне: «Для рэжыму куды важней трымаць грамадзянаў пад кантролем, чым клапаціцца пра іх здароўе ды бяспеку».
МЕДЫЯ
Позірк (Беларусь), RFI (Францыя), ЛРТ (Літва), ЛРТ (Літва), Süddeutsche Zeitung (Германія), BBC (Міжнароднае), Respekt (Чэхія). Акрамя таго Святлана Ціханоўская дала шэраг інтэрв’ю фінскім медыя падчас працоўнага візіту: Iltalehti, Yle, KSML, STT, Ilta Sanomat, Demokraatti.