• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Ціханоўская сустрэлася са спікерам фінскага парламента

    01 жніўня, 2025

    Спікер фінскага парламента распачаў сустрэчу на беларускай мове, і частка размовы прайшла па-беларуску. Святлана Ціханоўская падзякавала спікеру за арганізацыю канферэнцыі «Хельсінкскі дыялог», вынікам якой стала фармалізацыя адносінаў з ПАРЕ і ўключэнне беларускай дэлегацыі ад Каардынацыйнай рады ў працу Асамблеі. Таксама яна выказала ўдзячнасць за працу парламенцкай групы за дэмакратычную Беларусь у фінскім парламенце.

    Ціханоўская падзякавала Юссі Хала-аха за падтрымку Украіны і за тое, што трымае тэму Беларусі на міжнародным парадку дня. Яна распавяла пра працу, накіраваную на вызваленне палітвязняў, і пра каардынацыю гэтых намаганняў з Злучанымі Штатамі. Бакі абмеркавалі магчымыя сцэнары развіцця падзеяў у Беларусі, вучэнні «Захад-2025», а таксама сцэнары транзіту ўлады.

    Падчас сустрэчы закранулі важнасць падтрымкі незалежных СМІ, беларускай культуры, а таксама еўрапейскіх настрояў у беларускім грамадстве.

    «Мы доўга абмяркоўвалі сцэнары пераменаў у Беларусі. Я патлумачыла, што на Захадзе Беларусь часта ўспрымаецца як прыдатак Расіі, і таму не заўважаюць, што ў нас іншы кантэкст, іншая гісторыя, іншая культура. Рэжым Лукашэнкі крок за крокам здае краіну Расіі. Таму вельмі важна праводзіць асобную палітыку ў дачыненні да Беларусі і да Расіі. Спікер выдатна разумее нашу сітуацыю, нашую барацьбу за незалежнасць і нацыянальную ідэнтычнасць. Мы шмат гаварылі пра ролю ЗША, і я падзялілася нашым бачаннем, як мы каардынуем працу з новай адміністрацыяй ЗША, асабліва ў напрамку вызвалення людзей», — адзначыла Ціханоўская.

    У Хельсінкі Ціханоўская таксама правяла сустрэчы з прэзідэнтам Фінляндыі, міністаркай замежных справаў, прэзідэнтам Парламенцкай асамблеі АБСЕ і міністрам замежных справаў Славеніі.

    Апошнія навіны