• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Фінляндыі Аляксандрам Стубам

    31 ліпеня, 2025

    Беларуская лідарка працягвае працоўны візіт у Хельсінкі. Пасля прамовы на канферэнцыі «Helsinki+50» Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Фінляндыі.

    Аляксандр Стуб неаднаразова выказваў салідарнасць з Беларуссю пасля падзеяў 2020 года, а Фінляндыя застаецца важным саюзнікам дэмакратычных сілаў у змаганні за свабоду і перамены.

    Што абмеркавалі на сустрэчы?
    ➖практычныя крокі па вызваленні беларускіх палітвязняў;
    ➖магчымыя сцэнары бяспекі ў рэгіёне, вучэнні «Захад-2025», пагрозы незалежнасці Беларусі і намаганні Расіі ўцягнуць нашую краіну ў вайну;
    ➖супрацоўніцтва з ЗША, у тым ліку з адміністрацыяй прэзідэнта Трампа;
    ➖важнасць пытання Беларусі на міжнародным парадку дня.

    Ціханоўская асобна адзначыла працу беларускіх праваабаронцаў і незалежных медыя, а таксама падкрэсліла важнасць падтрымкі беларускай культуры і ідэнтычнасці як часткі супраціву.

    «Я ўдзячная Фінляндыі за паслядоўнасць. За падтрымку Украіны, за цвёрдасць у стаўленні да рэжыму Лукашэнкі. Мы з прэзідэнтам Стубам правялі шчырую і цёплую сустрэчу, і ён выдатна арыентуецца ў сітуацыі. Я радая, што ў нас такі саюзнік як Фінляндыя. Краіна выдатна ведае, што такое жыць побач з імперыяй, і якой каштоўнасцю ёсць свабода, за якую змагаюцца беларусы».

    Апошнія навіны