• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «Рэжым лічыць нармальным трымаць грамадзянаў у няведанні». Святлана Ціханоўская — пра падзенне беспілотніка ў Мінску

    29 ліпеня, 2025

    «Гэтай ноччу ў Мінску быў збіты чарговы расійскі беспілотнік. Ён упаў побач з дзіцячым садком №12 і праляжаў там паўгадзіны да прыезду міліцыі. На шчасце, гэтым разам абышлося без ахвяраў. Але толькі за тыдзень на тэрыторыю Беларусі заляцела 59 дронаў, і тое, што ніхто не пацярпеў, — гэта ўсяго толькі шчаслівы збег абставінаў.

    Рэжым лічыць нармальным трымаць грамадзянаў у няведанні: не папярэджвае пра пагрозы праз SMS ці ТБ альбо радыё. Не дае інструкцыяў, як гарантаваць бяспеку дзецям альбо сталым людзям. Не раскрывае падрабязнасцяў інцыдэнтаў. Для рэжыму куды важней трымаць грамадзянаў пад кантролем, чым клапаціцца пра іх здароўе ды бяспеку.

    У такіх умовах нам застаецца толькі самім дбаць адно пра аднаго: інфармаваць, папярэджваць, дапамагаць. Азнаёмцеся з падрабязнай інструкцыяй, што рабіць пры набліжэнні «шахедаў», і паведаміце блізкім, як яны могуць абараніць сябе».

    Апошнія навіны