21 кастрычніка Святлана Ціханоўская далучылася да паказу дакументальнага фільма Волі Чайкоўскай «Not Made for Politics» («Не створаныя для палітыкі») на міжнародным кінафестывалі CinEast у Люксембургу.
Фільм здымалі на працягу пяці гадоў. Ён расказвае пра беларускіх жанчын, якія ніколі не планавалі займацца палітыкай, але сталі лідарамі барацьбы за свабоду.
Пасля паказу Ціханоўская ўзяла ўдзел у дыскусіі «Беларусь на раздарожжы» разам з дэпутатам парламента Люксембурга Полем Галесам.
Падчас размовы абмеркавалі:
- як падзеі 2020 года змянілі жыццё беларусаў і чаму жанчыны сталі сімвалам пратэстаў;
- што адбываецца ў Беларусі сёння: становішча палітвязняў, новыя арышты і працяг рэпрэсій;
- як жывуць беларусы ў выгнанні, чаму многія не могуць вярнуцца дадому і як захоўваюць сваю культуру і ідэнтычнасць;
- чаму важна працягваць міжнародную падтрымку Беларусі, нават калі барацьба за свабоду зацягнулася.
