• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Канферэнцыя Новая Беларусь

    Запрашаем усіх беларусаў і беларусак на галоўны івэнт 2025 года. Канферэнцыя стане сцэнай для адкрытага дыялогу пра набалелае і месцам прыняцця адказных рашэнняў. 



    Канферэнцыя — ідэальнае месца, каб абмеркаваць, чаго мы дамагліся, што страцілі і чаму навучыліся. Мы зададзім услых нязручныя пытанні і пачуем адно аднаго — без страху, цэнзуры і фальшу. 



    Лепшыя рашэнні і новыя ідэі нараджаюцца ў супольным абмеркаванні. Жывыя дэбаты і інтэрактыўныя фарматы дапамогуць аб’яднаць розныя погляды і вырашыць, што рабіць далей. Важны кожны голас!



    Новы этап пачынаецца тут!

    Далучайцеся, каб стаць яго часткай. Вашыя пытанні і прапановы вызначаць напрамак нашага агульнага руху.

    Праграма

    9 ЖНІЎНЯ

    9 ЖНІЎНЯ

    10 ЖНІЎНЯ

    10 ЖНІЎНЯ

    08:00–09:00

    Рэгістрацыя

    09:00–09:20

    Адкрыццё канферэнцыі

    09:20–10:20

    Панэль 1: Грамадзянскі пульс: дзе мы апынуліся за 5 гадоў

    Падрабязней

    Вас чакае эмацыйная і нязручная размова з лідарамі і лідаркамі меркаванняў пра тое, што мы пражылі, чаму навучыліся, што згубілі і што знайшлі. Гэта магчымасць спыніцца, зірнуць у люстэрка апошніх гадоў і шчыра адказаць: дзе мы цяпер, што засталося ад надзеі 2020 года і што патрэбна, каб перайсці ад мінулага да будучыні. Тут не будзе гатовых адказаў, але будуць ідэі, якія дапамогуць вярнуць сэнс і напрамак.

     

    Спікеры (-кі): Ксенія Луцкіна, Сяргей Чалы, Дзмітрый Крук, Наталля Дуліна, Фёдар Паўлючэнка

    10:20–10:45

    Сесія пытанняў і адказаў з Сяргеем Ціханоўскім

    10:45–10:50

    Прэзентацыя даследавання «Ад 2020 да сёння: як мы змяніліся за 5 гадоў»

    10:50–11:50

    Панэль 2: Не спрынт, а марафон: пошук новых сэнсаў і стратэгіяў

    Падрабязней

    Гэта адкрытая і вострая размова з палітычнымі лідарамі і лідаркамі пра тое, дзе мы апынуліся і якія рашэнні трэба прымаць далей. Гэта момант не для справаздачаў і не для агульных фраз. Гэта праўдзівая спроба адказаць: што сапраўды зроблена, што не спрацавала і што трэба змяніць.

     

    Мадэратарка: Марына Ментусава

    Спікеры (-кі): Павел Латушка, Франак Вячорка, Вольга Зазулінская, Арцём Брухан, Елізавета Пракопчык, Аляксандр Мілінкевіч

    11:45–12:15

    Кава-брэйк і нэтворкінг

    12:15–13:30

    Дэбаты

    Падрабязней

    Мы створым прастору для адкрытага супрацьстаяння ідэяў. Пары спікераў з процілеглымі пазіцыямі будуць абмяркоўваць самыя вострыя, супярэчлівыя і балючыя пытанні, якія падзяляюць беларускае грамадства. Гэта спроба паглядзець на будучыню з розных бакоў, слухаць і гаварыць адкрыта. Пазіцыі — розныя. Мэта — адна: знайсці шлях наперад.

    Мадератар: В. Цыганкоў

    Тэмы:

    Ці працуюць санкцыі альбо патрэбна мяняць стратэгію?

    Уладзімір Жыгар супраць Івана Краўцова

    Супрацьстаянне да перамогі ці нацыянальнае прымірэнне тут і цяпер?

    Дзмітрый Шчыгельскі супраць Розы Турарбекавай

    Ці выйграе эканоміка Беларусі ад уступлення ў Еўрасаюз?

    Аліса Рыжычэнка супраць Льва Львоўскага

    13:30–14:30

    Панэль 3: Рэгіянальная бяспека: Беларусь 2027

    Падрабязней

    Гэтая панэль — размова пра самую вострую і складаную тэму сённяшняга дня: вайна, бяспека, геапалітыка і роля Беларусі. Мы жывём у свеце, дзе пытанне «Ці стане Беларусь часткай новага канфлікту?» — не тэорыя, а магчымы сцэнар.

     

    Мадэратар: Зміцер Міцкевіч

    Спікеры (-кі): Вадзім Кабанчук, Беата Паташова, Мацвей Купрэйчык, Маргарыта Ворыхава, Уладзіслаў Кобец, Аліна Харысава

    14:30–15:00

    Пераход да месца збору і пачатку акцыі «Марш Свабоды»

    15:00–17:30

    «Марш Свабоды»

    2 ЖНІЎНЯ

    11:00

    Майстар-клас: «Будучыня сёння: як разумець і працаваць з моладдзю»

    Падрабязней

    Майстар-клас накіраваны на разбурэнне стэрэатыпаў і паляпшэнне ўзаемадзеяння з моладдзю. Мы разгледзім, як падыход да моладзі ўплывае на якасць іх удзелу ў грамадскім жыцці і палітыцы. Таксама ўвагу нададзім уплыву тыпу мовы на камунікацыю, у тым ліку і моладзеваму слэнгу. Мерапрыемства будзе заснаванае на рэкамендацыях Рады Еўропы і ўключыць практычныя парады для палітыкаў і грамадскіх дзеячаў.

     

    Мадэратарка:

    Маргарыта Ворыхава / Дарадца па моладзевай палітыцы і студэнцтву, прэзідэнтка арганізацыі «РАДА», сябра Кантактнай групы Рады Еўропы і Кансультацыйнай Рады Еўрапейскага Саюза па Беларусі.

     

    Далучыцца, паслухаць і паўдзельнічаць у дыскусіі можа кожны і кожная без папярэдняй рэгістрацыі!

    Канферэнц-зала 5.3 выставачнага цэнтра LitExpo
    Laisvės pr. 5, Вільнюс

     

    12:30

    «Беларускія ініцыятывы і глабальная падтрымка – як будаваць эфектыўныя працоўныя структуры разам?»

    Падрабязней

    Падчас сустрэчы мы сканцэнтруемся на 3 ключавых аспектах дапамогі беларускім палітвязням і ўмацавання нацыянальнай ідэнтычнасці. 

    Мэта мерапрыемства – падкрэсліць важнасць аб’яднання беларускіх ініцыятываў з міжнароднай падтрымкай для стварэння дзейсных рашэнняў і ўмацавання культурнай ідэнтычнасці. Мы разгледзім, як міжнароднае супрацоўніцтва і абмен досведам могуць спрыяць больш эфектыўнай дапамозе беларусам і беларускам і іх падтрымцы ў цяжкі час.

    Мадэратарка
    Ірына МакЛейн / Каардынатарка па пытаннях аховы здароўя і сацыяльнай абароны, Навукова-даследчая служба Нацыянальнай службы аховы здароўя Шатландыі, Народнае консульства Беларусі ў Шатландыі.

    Выступоўцы

    • Вольга Зазулінская / Праваабаронца, кіраўніца фонду «Краіна для жыцця», суарганізатарка службы «Хуткай гуманітарнай дапамогі»
    • Андрэй Стрыжак / Кіраўнік фонду BYSOL
    • Аляксей Лявончык / Заснавальнік і кіраўнік кампаніі BY_Help, сузаснавальнік фонду BYSOL і кааліцыі Хуткай Гуманітарнай Дапамогі
    • Марына Гарбуз / Фонд «Краіна для жыцця», маркетолаг, менеджэрка дабрачынных праектаў
    • Змііцер Васэрман / Прадстаўнік Народнай амбасады Беларусі ў Швецыі
    • Юлія Юхно / Кіраўніца асацыяцыі беларусаў у Італіі «Талака», Прадстаўніца Народнай Амбасады Беларусі ў Італіі


    Далучыцца, паслухаць і паўдзельнічаць у дыскусіі можа кожны і кожная без папярэдняй рэгістрацыі!

    Канферэнц-зала 5.3 выставачнага цэнтра LitExpo
    Laisvės pr. 5, Вільнюс

     

    14:00

    «Што мы сёння можам зрабіць для развіцця беларускай адукацыі?»

    Падрабязней

    Развіццё адукацыі мае стратэгічнае значэнне для развіцця грамадства. Аднак сёння ў нашай краіне сфера адукацыі не можа ісці ў нагу з сучасным цывілізаваным светам. Рэпрэсіі, ідэалагічны ціск і міжнародная ізаляцыя вядуць да дэградацыі адукацыйных і навуковых інстытуцыяў.

    Што можа быць зроблена ў гэтай сітуацыі?

    – Якія ёсць магчымасці, каб падтрымаць настаўнікаў, выкладчыкаў і вучоных, якія знаходзяцца ў Беларусі? І якія перспектывы ў тых, хто быў вымушаны пакінуць краіну?

    – Якія напрамкі павінны быць прыярытэтнымі для донарскага фінансавання сектара адукацыі?

    – Што важна рабіць ужо цяпер, каб рыхтавацца да будучай рэформы адукацыі ў Беларусі?

     

    Мадэратарка

    Таццяна Шчытцова / Дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі, доктар філасофскіх навук, прафесар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта

    Спікеры

    • Павел Баркоўскі / Філосаф, намеснік Прадстаўніцы па нацыянальным адраджэнні з пытанняў адукацыі і навукі
    • Маргарыта Ворыхава / Дарадца Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтву, Прэзідэнтка арганізацыі «РАДА» і прадстаўніца Каардынацыйнай Рады па моладзі ў Радзе Еўропы, Сябра Кантактнай групы Рады Еўропы і Кансультацыйнай Рады Еўрапейскага Саюза па Беларусі
    • Аляксей Канстанцінаў / Кіраўнік праэкта «Васьміног: адукацыя для беларускіх дзяцей сёння і заўтра»
    • Ліза Пракопчык / Праграма SALT, Clearing House
    • Марына Сакалова / Кандыдат гістарычных навук, Офіс па адукацыі для Новай Беларусі, сябра Рады Беларускай асацыяцыі адукацыі і навукі
    • Павел Церашковіч / Кандыдат гістарычных навук, дацэнт, старшыня Беларускай асацыяцыі адукацыі і навукі

     

    Далучыцца, паслухаць і паўдзельнічаць у дыскусіі можа кожны і кожная без папярэдняй рэгістрацыі!

    Канферэнц-зала 5.3 выставачнага цэнтра LitExpo
    Laisvės pr. 5, Вільнюс

     

    15:45

    Семінар-прэзентацыя: «Дэкаланізацыя» vs «другасная каланізацыя». Грамадская думка ўкраінцаў і беларусаў

    Падрабязней

    Семінар будзе складацца з прэзентацыяў двух даследаванняў:

    1. «Рускі свет і беларуская грамадская думка»

    Аўтар – кандыдат гістарычных навук, дацэнт, старшыня Беларускай Асацыяцыі Адукацыі і Навукі Павел Церашковіч

    1. «Грамадская думка: што ўкраінцы думаюць пра беларусаў і наадварот?»

    Аўтар – сацыёлаг Філіп Біканаў.

    Мадэратар: 

    Эксперт Вадзім Мажэйка.

    На семінары выступяць аўтары са сваімі прэзентацыямі, а таксама два эксперты-дыскутанты – Євген Магда (Палітолаг) і Роза Турарбекава.

    Канферэнц-зала 5.3 выставачнага цэнтра LitExpo
    Laisvės pr. 5, Вільнюс

     

    18:00

    "Прадстаўніцтвы дэмакратычных сіл за мяжой — Брусэль, Кіеў, Прага, Талін/Рыга"

    Падрабязней

    Місія дэмакратычнай Беларусі ў Брусэлі, Місія дэмакратычнай Беларусі ў Кіеве, Офіс дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэхіі, прадстаўнік дэмакратычных сіл Беларусі па Эстоніі і Латвіі адыгрываюць важную ролю ў падтрымцы беларускага народа ў яго імкненні да свабоды і дэмакратыі.

    Якія функцыі выконваюць прадстаўніцтвы? Як яны абараняюць правы і інтарэсы беларусаў і беларусак за мяжой? Што робяць для ўмацавання міжнароднай супрацы з дэмакратычнымі сіламі Беларусі?

     

    Мадэратар
    Вадзім Мажэйка / Эксперт 

     

    Спікеры

    • Уладзімір Астапенка / Кіраўнік Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Брусэлі і в.а. Прадстаўніка па замежных справах Аб’яднагага Пераходнага Кабінета
    • Генадзь Манько / Кіраўнік Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Кіеве
    • Крысціна Шыянок / Дырэктарка Офіса дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэшскай Рэспубліцы
    • Віталь Малчанаў / Прадстаўнік дэмакратычных сіл Беларусі/ОСЦ па Эстонскай і Латвійскай Рэспубліках


    Далучайцеся да прэзентацыі, каб атрымаць адказы на гэтыя пытанні ад кіраўнікоў і кіраўніц прадстаўніцтваў і задаць уласныя!

    Далучыцца, паслухаць і паўдзельнічаць у дыскусіі можа кожны і кожная без папярэдняй рэгістрацыі!

    Канферэнц-зала 5.3 выставачнага цэнтра LitExpo
    Laisvės pr. 5, Вільнюс

     

    09:00–10:30

    Рэгістрацыя

    10:30–10:35

    Адкрыццё дня

    10:35–11:55

    Работа ў тэматычных групах (для ўсіх удзельнікаў і ўдзельніц канферэнцыі)

    Падрабязней

    Пасля аналізу пройдзенага шляху надыходзіць час практычных размоваў пра будучыню. Усе ўдзельнікі і ўдзельніцы канферэнцыі запрашаюцца да ўдзелу ў працы тэматычных груп, дзе разам мы паспрабуем адказаць на галоўныя пытанні гэтага моманту.

     

    Тэмы групаў: 

    • Салідарнасць і падтрымка: як палепшыць дапамогу?
    • Жаночае лідарства: як зняць бар’еры і павысіць бачнасць жанчын у руху?
    • Эфектыўнасць дэмакратычных сілаў: як узмацніць рух?
    • Круглы стол з рэжымам: як мог бы выглядаць дыялог?
    • Еўрапейскі выбар vs рускі мір: як перамагчы?

    11:55–12:25

    Кава-брэйк і нэтворкінг

    12:25–12:30

    Выступ абранай прэзідэнткі Святланы Ціханоўскай

    12:30–13:00

    Прэзентацыя вынікаў рабочых групаў

    13:00–14:00

    Панэль 4: Разам з людзьмі: формы сувязі, давер і ўзаемаадказнасць

    Падрабязней

    Дыскусія пра інструменты, якія дазваляюць беларусам адчуваць свой уплыў і ўдзел у прыняцці рашэнняў.

    Спікеры (-кі): прадстаўнікі і прадстаўніцы фракцыяў Каардынацыйнай рады

    Каардынацыйная рада ў 2020 годзе была створаная для ўрэгулявання палітычнага крызісу пасля прэзідэнцкіх выбараў. Сёння, праз пяць гадоў, аблічча і функцыі КР выглядаюць інакш. Кожны новы склад КР фармаваўся па-рознаму. Ці патрэбная КР яшчэ адна трансфармацыя? Як зрабіць выбары ў КР больш інклюзіўнымі? Якую ролю павінна адыгрываць КР у найбліжэйшай будучыні? Панэль запрашае да адкрытага і канструктыўнага дыялогу прадстаўнікоў розных фракцыяў Каардынацыйнай рады.

    14:00–14:45

    Кава-брэйк і нэтворкінг

    14:45–16:15

    Бліц-прэзентацыі: найлепшыя практыкі і інавацыі

    Падрабязней

    Мы створым прастору для натхнення, дзе прадстаўнікі беларускіх і міжнародных ініцыятываў падзеляцца ідэямі, досведам і практычнымі рашэннямі, якія ўжо сёння павышаюць узровень бяспекі людзей і ствараюць умовы для салідарнасці і доўгатэрміновых зменаў. Гэтая сесія пакажа, што Новая Беларусь ствараецца ўжо цяпер — праз дзеянні, супрацоўніцтва і новыя ідэі.

    16:15–16:20

    Прэзентацыя: Структура дэмакратычных сілаў

    16:20–16:50

    Кава-брэйк і нэтворкінг

    16:50–17:50

    Панэль 5: Беларуская культура: як рабіць яе модна, сучасна, па-беларуску?

    Падрабязней

    Ці можа культура быць не толькі спадчынай, але і драйверам будучыні? Ці можа беларуская мова і эстэтыка стаць стылем, які выбіраюць, а не захоўваюць «на чорны дзень»? Гэта дыскусія пра тое, як з беларускасці зрабіць брэнд, размова пра ролю творцаў, пра супольнасці, што ствараюць новыя сэнсы, і пра тое, чаму змены ў палітыцы часта пачынаюцца са зменаў у культуры.

    Спікеры (-кі): Міхась Ільін, Руся, Вольга Кардаш, Міхась Зуй, Вінсэнт, MANDZIK.

    17:50–18:15

    Цырымонія ўзнагароджанняў

    18:15–18:45

    Падвядзенне вынікаў і закрыццё канферэнцыі

    5 ЖНІЎНЯ

    10:00

    «‎Сняданак з Народнымі амбасадамі»‎‎

    Падрабязней

    На нефармальнай сустрэчы з прадстаўнікамі Народных амбасадаў вы даведаецеся пра актуальныя праекты ініцыятывы, атрымаеце практычную інфармацыю, як вырашаць праблемы з дакументамі, банкаўскімі рахункамі, міжнароднай абаронай і іншыя пытанні ў розных краінах, пачуеце адказ беларускім прапагандыстам.

    Далучыцца, паслухаць і паўдзельнічаць у дыскусіі можа кожны і кожная без папярэдняй рэгістрацыі!

     

     

    Ukmergės g. 219, Вільнюс, 

    Канферэнц-зала на другім паверсе