ДЗЕНЬ ВОЛІ
25 сакавіка – галоўнае свята незалежнасці Беларусі. Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў са зваротам, а па ўсім свеце прайшлі акцыі і мерапрыемствы. Маршы, мітынгі і іншыя падзеі адбыліся ў Празе, Беластоку, Варшаве, Зальцбургу, Вене, Брусэлі, Эдмантане, Таронта, Лімасоле, Таліне, Парыжы, Кёльне, Мюнхене, Батумі, Тбілісі, Тэль-Авіве, Рызе, Каўнасе, Клайпедзе, Вільнюсе, Гаазе, Гданьску, Кракаве, Познані, Шчэціне, Уроцлаве, Братыславе, Стакгольме, Ірпені, Львове, Лондане, Атланце, Вашынгтоне, Маямі, Філадэльфіі, Лос-Анджэлесе, Бостане, Сіэтле і іншых гарадах.
У Вільні беларуская лідарка ўзяла ўдзел у:
– узняцці бела-чырвона-белага сцяга каля Сейму Літвы;
– спецыяльным пленарным пасяджэнні ў Сейме Літвы (цалкам прамову чытайце тут);
– мітынгу і маршы.
Міжнародныя палітыкі выказвалі салідарнасць з беларусамі ў гэты дзень.
Фотарэпартаж.
МІСІЯ ДЭМАКРАТЫЧНАЙ БЕЛАРУСІ Ў ТАЛІНЕ
24 сакавіка Святлана Ціханоўская знаходзілася з кароткім візітам у Эстоніі, падчас якога афіцыйна адкрыла Місію дэмакратычнай Беларусі ў Таліне. Акрамя таго сустрэлася са спікерам парламента Лаўры Хусарам, мэрам Таліна Яўгенам Асіноўскім і генеральным сакратаром МЗС Ёнатанам Всевіевым. На сустрэчах абмяркоўваліся крокі вызвалення палітвязняў і шляхі падтрымкі Беларусі.
Фотарэпартаж.
КРУГЛЫ СТОЛ У СЕЙМЕ
26 сакавіка ў Сейме Літвы прайшоў Круглы стол, у якім узялі ўдзел каля 50 чалавек. Падчас мерапрыемства беларусы і літоўцы абмеркавалі барацьбу з рэжымам Лукашэнкі, праблемы беларусаў у Літве і пытанні рэгіянальнай бяспекі.
ІНАЎГУРАЦЫЯ ЛУКАШЭНКІ
25 сакавіка, у Дзень Волі, Лукашэнка правёў «інаўгурацыю». Святлана Ціханоўская пракаментавала фарс, які зладзіў рэжым: «Інаўгурацыя 25 сакавіка – гэта не дэманстрацыя сілы, а прызнанне трывогі. Лукашэнка баіцца Дня Волі, баіцца гістарычнай памяці, баіцца праўды. Але Беларусь – гэта не ён. Беларусь – гэта людзі, якія не забудуць гвалт, не даруюць здраду і не прымуць хлусні прапаганды. Гэта людзі, якія шануюць сваю ідэнтычнасць, культуру і незалежнасць. Ніякія фармальныя цырымоніі і паказныя прысягі не здольныя змяніць гэты факт».
ПАЗОЎ У МІЖНАРОДНЫ КРЫМІНАЛЬНЫ СУД
27 сакавіка стала вядома, што шэраг беларускіх праваабарончых арганізацыяў падрыхтавалі і перадалі інфармацыю аб злачынствах супраць чалавечнасці, учыненых беларускімі ўладамі. Доказы былі сабраныя і абагульненыя Народным антыкрызісным упраўленнем. Дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Леанід Марозаў пракаментаваў навіну.
МАСАВАЕ ЗАКРЫЦЦЁ СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЯЎ У ВНУ
Міністэрства адукацыі Беларусі за апошнія два гады спыніла падрыхтоўку па 57 спецыяльнасцях, а з новага навучальнага года плануецца поўнае выключэнне «няпрофільнага навучання». Дарадца Святланы Ціханоўскай Таццяна Шчытцова звязвае гэта са скарачэннем прафесарска-выкладчыцкага складу, у тым ліку праз вымушаную эміграцыю, а таксама з хранічным недахопам фінансавання. Паводле яе, улады могуць канцэнтраваць спецыяльнасці ў вузкім коле падкантрольных ВНУ.
УКРАІНСКІ ЗАКОНАПРАЕКТ ДЛЯ БЕЛАРУСКІХ ДОБРААХВОТНІКАЎ
Анатоль Лябедзька, дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве, прыняў удзел у круглым стале, які быў арганізаваны разам з Украінскай прызмай – радай знешняй палітыкі. У дыскусіі бралі ўдзел Міхаіл Падаляк, дарадца Офіса Прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага, а таксама дэпутаты Вярхоўнай Рады і намеснік міністра па справах ветэранаў. Па выніках ва Украіне пачалася праца над законапраектам, які павінен вырашыць істотныя для беларускіх добраахвотнікаў пытанні – ад грамадзянства да матэрыяльнага забеспячэння.
МЕДЫЯ
На гэтым тыдні Святлана Ціханоўская дала інтэрв’ю The Times, Euronews, БелСАТ, Euronews, БелСАТ, Радыё Свабода, Pozirk (руская версія), Index On Censorship, W insigh.