«Рыжская канферэнцыя — 2025» адкрылася сайд-івэнтам «Беларускае грамадства ў цені мілітарызацыі». Мерапрыемства было арганізаванае Міністэрствам замежных справаў Латвіі, прадстаўніцтвам дэмакратычных сілаў Беларусі ў Эстоніі і Латвіі, Інстытутам бяспекавых даследаванняў імя Касцюшкі і BELPOL.
У фокусе дыскусіі — паглыбленне мілітарызацыі Беларусі і яе шырокамаштабныя наступствы для грамадства і рэгіянальнай бяспекі — у сферах ад адукацыі да эканомікі. Ключавыя тэзы абапіраліся на «Red Paper: EU—Belarus Security Framework 2025», з акцэнтам на пазіцыянаванне Беларусі як будучага стратэгічнага партнёра па бяспецы Усходняй Еўропы, а не як сатэліта расійскай сферы ўплыву.
Удзельнікамі дыскусіі былі Улдзіс Мікуцс, дырэктар Дэпартамента двухбаковых адносінаў МЗС Латвіі, доктар Вадзім Мажэйка, кіраўнік Інстытута бяспекавых даследаванняў імя Касцюшкі, доктар Вікторыя Леўкавец, даследчыца Цэнтра балтыйскіх і ўсходнееўрапейскіх даследаванняў універсітэта Сёдэрцёрна, Мацвей Курэйчык, прадстаўнік BELPOL.
Рыжская канферэнцыя — гэта штогадовая сустрэча рэгіянальных і міжнародных экспертаў у сферы знешняй палітыкі і абароны, навукоўцаў, журналістаў і прадстаўнікоў бізнесу. Яна з 2006 года спрыяе абмеркаванню і ацэнцы пытанняў, якія ўплываюць на трансатлантычную супольнасць.
