• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «У нас ёсць агульная мэта – вольная Беларусь. І мы ідзём да яе. Крок за крокам. Разам мы ўсё адолеем»

    26 сакавіка, 2025

    Увесь дзень у Вільні (і ў іншых гарадах свету таксама!) праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Волі.

    Сёння Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у падняцці бела-чырвона-белага сцяга, пленарным пасяджэнні ў Сейме Літвы, узнагароджанні выбітных асобаў і адкрыцці выставы «Еўропа, якая нас аб’ядноўвае». Фінальнымі мерапрыемствамі сталі мітынг і марш. Лідарка разам з беларусамі прайшла па вуліцах літоўскай сталіцы, і выступіла з прамовай, дзе працытавала Рыгора Барадуліна і звярнулася да ўдзельнікаў з заклікам не апускаць рукі, трымацца разам, верыць у сябе і дзейнічаць.

    Святлана Ціханоўская:
    «Рыгор Барадулін, наш народны паэт, яскрава перадаў настрой гэтага свята:

    «Лучыць нашыя мары рака
    Бел-чырвона-белага сцяга.
    Дваццаць пятага сакавіка –
    Наша свята,
    Пароль
    І прысяга!»

    Сёння многія беларусы не могуць святкаваць Дзень Волі адкрыта, але ўсё роўна святкуюць. Дома ці ў гасцях. З роднымі і сябрамі. У Мінску і Віцебску, Маладзечне і Мікашэвічах. Святкуюць і тыя, хто за мяжой – выходзяць на акцыі ў Вільні і Варшаве, Тбілісі і Кіеве, Берліне і Нью-Ёрку.

    Мы святкуем і згадваем і тых, хто не можа быць з намі. Тых, хто за кратамі. Тых, хто на фронце. Тых, хто аддаў жыццё за свабоду. Згадваем і тых, хто стаяў ля вытокаў нашай незалежнасці, і прысвяціў жыццё Беларусі. Мы працягваем іх справу. І абавязкова павінны давесці яе да канца. Дзякуй кожнаму і кожнай, хто сёння выйшаў на вуліцы, нягледзячы на страшылкі ад Следчага камітэта».

    Як прайшлі мітынг і марш? Глядзіце ў фотаздымках!

    Апошнія навіны